Belarusian posting
29 subscribers
341 photos
1 video
42 files
90 links
加入频道
Больш дэталяў Вядзьмара 4

🎮 Трэйлер быў створаны на новым NVIDIA RTX 50xx;

🎮 Падзеі трэйлера разгортваюцца ў аддалёнай вёсцы на самай Поўначы свету «Вядзьмара»;

🎮 Цыры прайшла выпрабаванні травамі і стала мутантам падобна Геральту;

🎮 Будучы як Вытокам, так і мутантам, Цыры ўяўляе сабой унікальную сумесь вядзьмара і чарадзейкі;

🎮 У трэйлеры ёсць схаваныя дэталі, напрыклад кветка на паверхні вады ў пачатку трэйлера была абрана не выпадкова. Гэта вядомая ў славянскай культуры расліна, якую ў сярэднія вякі людзі выкарыстоўвалі для барацьбы са злом;

🎮 Монстра з трэйлера клічуць Баук - ён чуе страхі чалавека, каб скарыстацца душэўнымі траўмамі і паралізаваць. Баук натхнёны сербскай міфалогіяй, аднак распрацоўшчыкі таксама чэрпалі натхненне з Cyberpunk 2077;

🎮 Ланцуг, які выкарыстоўвае Цыры ў бітве з Баукам - дэманстрацыя яе інструментаў, а таксама адсылка да ўступнага роліка з першага «Вядзьмара», у якім Геральт выкарыстоўвае падобны сярэбраны ланцуг супраць Стрыгі;

🎮 Па словах геймдырэктара «Цыры хоча быць героем, аднак свет так не працуе», і трэйлер адлюстроўвае гэта;

🎮 CDPR хоча расказаць гісторыі, у якіх няма «чорнага і белага», а наступствы рашэнняў не заўсёды яўныя.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Больш разнастайнасці ў кантэнт 🙃
Будзе і аўтамабільная рубрыка 🚙
Што такое ўтулкі стабілізатара

Утулкі стабілізатара - гэта пара пругкіх U-вобразных элементаў, каторыя разам з хамутамі, якія іх утрымліваюць, мацуюць да падрамніка або кузава цэнтральную частку стабілізатара папярочнай устойлівасці (СПУ). Утулкі дазваляюць СПУ скручвацца пры мінанні паваротаў. Пругкі момант, які узнікае у такой сітуацыі, абмяжоўвае ўзаемнае перасоўванне па вертыкалі колаў адной восі, што вядзе да памяншэння нахілаў аўтамабіля і змяншае рызыку перавароту. Стабілізатары адказваюць за ўстойлівасць аўтамабіля на дарозе. Яны памяншаюць нахіл аўтамабіля, калі ён выконвае паварот, раўнамерна размяркоўваючы нагрузку на вонкавыя і ўнутраныя колы і гасяць удары падвескі, змяншаючы ўзровень шумоў у салоне. Сёння СПУ усталёўваюцца на пярэдняй (а нярэдка і на задняй) восі аўтамабіляў.
Forwarded from Верашчака
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

🔥 Тэст на веданне вамі беларускай мовы.
Пішыце вынікі ў каментарах, мовазнаўцы! 😁

Крыніца відэа ў тыкток
Прывод размеркавальнага вала

Прыводы ГРМ па тыпе дзеляцца на:

пасавыя;
ланцужныя;
шасцярэнчатыя;
камбінаваныя.

Размерквалы рухавікоў, выкананых па схеме SOHC ці DOHC, прыводзяцца ў рух зубчастым пасам (рус. ремнём) або ланцугом, прычым канструктыўная рэалізацыя прывода пры дадзеных схемах газаразмеркавання істотна абцяжарана праз верхняе размяшчэнне размеркавальнага вала (валоў), на значным выдаленні ад каленвала, што абумоўлівае вялікую дліну перадатачнага звяна паміж імі.

Прывад размерквалоў зубчастым пасам пачынаючы з 1980-х гадоў стаў найболей распаўсюджаным на легкавых аўтамабілях. Зубчасты пас знаходзіцца па-за аб'ёмам, які абмываецца маслам, адначасна пас прыводзіць у рух вадзяную помпу. Прызначэнне зуб'яў - забяспечваць добрае счапленне і выключаць праслізгванне. Іх колькасць строга вызначана, бо ад таго залежыць сінхранізацыя каленвала і размерквалоў.

Перавагі прывода зубчастым пасам - таннасць, бясшумнасць, практычна поўная адсутнасць у паса схільнасці да расцягу, магчымасць забяспечыць прывод ад аднаго паса абодвух размерквалаў (у схеме DOHC) і вялікай колькасці дапаможных агрэгатаў (помпы сістэмы астуджэння, генератара, а на сучасных рухавіках часта помпы, ППВЦ (паліўная помпа высокага ціску) дызеля, і т. д.) дзякуючы яго вялікай эластычнасці.
Вопыт - досвед
Цікавая беларуская канструкцыя
24 снежня, пытанне аб беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці было разгледжана ў ЦК РКП(б). На наступны дзень наркамнац РСФСР І. Сталін запрасіў да сябе на размову адказных супрацоўнікаў Белнацкаму. Было прынята рашэнне аб неабходнасці аб'явіць Беларускую Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку. Сталін прапанаваў прадстаўнікам Белнацкама скласці спіс кандыдатаў на замяшчэнне пасад у Часовым рабоча-сялянскім урадзе Беларусі.
Такім чынам, фактычна пытанне аб самавызначэнні Беларусі стала вырашацца ў апошні тыдзень снежня 1918 г. 25 снежня 1918 г. І. Сталін выклікаў да тэлеграфа старшыню Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) А. Мяснікова і меў з ім наступную размову:
"Сталин: ЦК партии решил по многим соображениям, о которых сейчас говорить не приходится, согласиться с белорусскими товарищами на образование Белорусского советского правительства. Вопрос этот решен и обсуждать уже не приходится, необходимо лишь провести некоторые перемены в конструкции Облисполкомзапа. Что Вы можете сказать на это?
Мясников: Что касается конструкции Облисполкомзапа, то технически это легко выполнить... Можете ли Вы сказать, о каких белорусских товарищах идет речь в Вашем сообщении?
Сталин: В связи с решением ЦК форму партийной и советской работы в вашем крае придется переделать на новый лад. Ковенская и Виленская губернии отойдут к Литовскому правительству и соответствующей партийной организации, Минская, Смоленская, Гродненская губернии отойдут к Белорусскому правительству и соответствующей партийной организации. Говорю все это по поручению ЦИК и партии".

Крыніца: "История белорусской государственности. Том третий. Белорусская государственность: от идеи к национальному государству (1917–1939 гг.)"
Forwarded from Верашчака
#ЛюдзіБеларусі

23 снежня 1891 года нарадзіўся Мінай Піліпавіч Шмыроў (партызанскі псеўданім Бацька Мінай).

Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Удзельнік Грамадзянскай вайны, баёў супраць войск Краснова, Карнілава, Юдзеніча.

З 1921 года — камандзір атрада па барацьбе з бандытызмам на Віцебшчыне.

У ліпені 1941-га ў Суражскім раёне арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад, які ўвайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады.

Пасля вайны быў на гаспадарчай рабоце ў Віцебску.

Сёння яго імем названы вуліца, парк, сярэдняя школа ў Віцебскім раёне. У Віцебску ўстаноўлены бюст і створаны мемарыяльны музей.
Расказ з "Белорусского сборника" Е. Раманава вып. 4. Прыклад народнай мовы 19 ст.