Белпосцінг
25 subscribers
386 photos
1 video
39 files
101 links
Гісторыя тутэйшага Краю
加入频道
Forwarded from шушпинчик
Chronicon Livoniae, Генрих Латвийский, первая половина XIII века.

Ссылка: clck.ru/3EGcUv (список конца XIII века )
Forwarded from Верашчака
#ЛюдзіБеларусі

📝4 лістапада 1887 года нарадзіўся Дзмітрый Фёдаравіч Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменнік, грамадзкі і дзяржаўны дзеяч.

Удзельнік рэвалюцыі 1905–1907 гадоў. У 1918 годзе — сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыяту. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты «Дзянніца».

З 1 студзеня і па 3 лютага 1919 года — старшыня Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.

Аўтар раманаў «Сокі цаліны» і «Перагуды»; зборнікаў вершаў: «Песні працы і змагання», «Урачыстасць»; зборнікаў п’ес: «Хвалі жыцця», «Сацыялістка», «На стыку», «Дзве сілы»; зборнікаў апавяданняў: «Трэскі на хвалях» і «Прысады»; публіцыстычных нарысаў «Па чатырох краінах»; артыкулаў па літаратурнай крытыцы і пра падзеі сведкам якіх ён быў.

Быў знаёмы і падтрымліваў сяброўскія, творчыя сувязі й вёў перапіску з Юліасам Фучыкам, Здэнекам Неедлым, Іаганесам Бехерам, Францам Вайскопфам і іншымі

Падрабязна пра яго лёс і адданасць Радзіме чытайце тут
Паўстанцы, сяляне і расійскае войска ў часы польскага паўстання 1863 г. Ну і прыклад беларускай мовы таго часу.

Крыніца:
Шейн П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Т. 2. СПб., 1893. С. 467-469.
Беларускія песні з ваколіц Гомеля і Рагачова, 19 ст.

Крыніца: Романов, Е. Р. Белорусский сборник. 1—2: Песни, пословицы, загадки.
#беларускаяработніца
У лістападзе 2024 года спаўняецца 100 гадоў з выхаду ў БССР першага часопіса для жанчын "Беларуская работніца і сялянка". Часопіс выдаецца дагэтуль і зараз мае назву "Алеся", атрыманую ў 1995 годзе. Перайменаванні былі і раней, у 1931-1941 гадах часопіс называўся "Работніца і калгасніца Беларусі", у 1946-1994 - "Работніца і сялянка".
У якасці ілюстрацый: вокладка першага нумара часопіса №1 1924 года з уступным словам рэдакцыі і вокладка сучаснага часопіса "Алеся" №11 2024.
Вясёльныя песні з Дзісенскага павета, XIX ст.

Крыніца: Романов, Е. Р. Белорусский сборник. 1—9: Белорусские народные мелодии.
Праграма Беларускай сацыялістычнай грамады (1906 г.)

У пачатку студзеня 1906 г. у Мінску адбыўся 2-і з’езд БСГ, які пераглядзеў праграму партыі.
У праграме з’езд захаваў канчатковую мэту дзейнасці БСГ (змена капіталістычнага ладу сацыялістычным) і бліжэйшую задачу (звяржэнне самаўладдзя разам з пралетарыятам усёй Расіі). Асноўныя змены ў праграме партыі тычыліся азначэння характару партыі, нацыянальнага і аграрнага пытанняў. Грамада аб’явіла сябе партыяй працоўнай беднаты Беларусі без адрознення нацыянальнасцей: Грамада заяўляла сябе не як нацыянальна беларуская партыя (як у праграме 1903 г.), а інтэрнацыянальнай партыяй.

З’езд выказаўся за ператварэнне Расійскай імперыі ў Расійскую федэратыўную дэмакратычную рэспубліку са свабодным самавызначэнем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй ўсіх яе народаў (у тым ліку — беларусаў). Пра стварэнне асобнай і суверэннай беларускай дзяржавы не гаварылася. Для Беларусі і Літвы праграма патрабавала ўвесці супольную тэрытарыяльную аўтаномію з соймам у Вільні, з прадстаўленнем культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў края.

У аграрным пытанні партыя адмовілася ад эсэраўскай ідэі нацыяналізацыі зямлі і ўвядзення ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме, а зацвердзіла ў сваёй праграме патрабаванне муніцыпалізацыі ўсёй зямлі, што поўнасцю супадала з аграрнай праграмай расійскіх меншавікоў. Муніцыпалізацыя зямлі прадугледжвала скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю, перавод усёй зямлі (дзяржаўнай, удзельнай, памешчыцкай, царкоўнай і сялянскай) у абласныя зямельныя фонды, а самі фонды павінны былі перайсці ў распараджэнне органаў абласнога самакіравання. Праграмай прадугледжвалася, што ўсе жадаючыя асабіста працаваць на зямлі атрымаюць зямлю з зямельных фондаў на правах пажыццёвай арэнды з выплатаю зямельнай рэнты (падатку) на карысць краю. Ажыццяўленне ўсіх палітычных і сацыяльных пераўтварэнняў з’езд звязваў з рэвалюцыйным звяржэннем расійскага самаўладдзя і скліканнем Устаноўчага сойма ў Вільні на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога і тайнага выбарчага права.

Асноўным аб’ектам дзейнасці БСГ было беларускае сялянства. Яе ўплыў на гарадскіх рабочых, за выключэннем Мінска і Вільні, быў нязначны.
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існавала з восені (па іншым дадзеным з лета) 1917 да красавіка 1918 гг. Створана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады (пасля яе расколу), спачатку налічвала каля 500 чл., у асноўным рабочых Пуцілаўскага, Абухаўскага, Артылерыйскага заводаў і фабрыкі «Треугольник». Пазней да БСДРП далучылася Гельсінгфорская арганізацыя БСГ, якая аб'ядноўвала каля 200 маракоў Балтыйскага флоту. У выканаўчы камітэт уваходзілі A. Р. Чарвякоў, I. В. Лагун, Ю. У. Памецька, У. В. Скарынка, А. Х. Усціловіч (Усціновіч) і інш.

Вяла палітычную і культурна-асветную работу сярод беларусаў у Петраградзе і яго ваколіцах. Мела прадстаўнікоў у ВЦВК (Усціловіч, з снежня 1917) і Пецяргофскім раённым Савеце Петраграда (Памецка, з лютага 1918). Напачатку БСДРП працягвала падтрымліваць арганізацыйныя сувязі з БСГ, поруч з ёю ў верасні 1917 г. ўваходзіла ў Савет нацыянальных сацыялістычных партый. Члены БСДРП бралі ўдзел у Кастрычніцкім узброеным паўстанні ў Петраградзе. У снежні 1917 г. партыя ўдзельнічала ў перавыбарах камітэта Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанню дапамогі пацярпелым ад вайны. Накіравала дэлегатаў на Усебеларускі з'езд і пасля яго разгону падала заяву ў ЦК РСДРП(б) з патрабаваннем стварыць камісію для расследавання гэтага здарэння. У студзені 1918 г. разам з іншымі беларускімі арганізацыямі ў Петраградзе, што стаялі на платформе савецкай улады, удзельнічала ў стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), яго камісарам прызначаны Чарвякоў. У лютым 1918 г. многія члены БСДРП удзельнічалі ва ўзброенай абароне Петраграда ад германскіх інтэрвентаў. Пры садзеянні Пецяргофскага Савета партыя арганізавала кулямётныя курсы. Разам з ваенным аддзелам Белнацкома стварыла атрад Чырвонай гвардыі, які ўвайшоў у Камуністычны атрад Петраградскага камітэта РКП(б) (300 чал., камандзір Усціловіч). У красавіку 1918 г. на аснове БСДРП створана беларуская секцыя РКП(б) пры Пецяргофскім райкоме РКП(б).
Перад вамі — лагатып Alfa Romeo і герб аднаго з беларускіх гарадоў. Аб якім горадзе гаворка?
Anonymous Quiz
16%
Верхнядзвінск
23%
Ушачы
14%
Брагін
46%
Пружаны
Беларускі нацыянальны камісарыят

Орган, які дамагаўся стварэння беларускай дзяржавы на савецкай аснове. Паралельны "бэнээраўскі" праект не узляцеў і Белнацкомаўцы сталі тымі, хто дапамог стварыць першую іменна беларускую дзяржаўнасць.

Белнацком, аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР, існаваў з лют. 1918 да сак. 1919 г. Распачаў дзейнасць у Петраградзе паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 31.01.1918 г. У яго стварэнні удзельнічала Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. З сак. 1918 г. знаходзіўся у Маскве. Меў аддзяленні ў Петраградзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве; агіт.-палітычны, культурна-асв., бежанскі, выдавецкі і інш. аддзелы. Камісар А. Р. Чарвякоў (да мая 1918). Працаваў у цеснай сувязі с беларускімі секцыямі РКП(б). У маі-ліпені 1918 г. у яго дзейнасці важную ролю адыгрывалі члены ЦК партыі левых эсераў (М. С. Семяновіч, В. І. Чадовіч, І. А. Пятровіч). Сярод супрацоўнікаў Белнацкома Г. В. Багдановіч, І. М. Баранкевіч, А. Ц. Вазіла, А. А. Грыневіч, І. С. Дварчанін, К. С. Душэўскі, З. Х. Жылуновіч, П. Г. Каравайчык, Я. С. Канчар, І. В. Лагун, І. М. Мазур, М. І. Мароз, В. Ф. Мачульскі, Ч. І. Родзевіч, Дз. М. Сабалеўскі, Б. А. Тарашкевіч, Ф. Ф. Турук, А. Х. Усціловіч (Усціновіч), Дз. С. Чарнушэвіч, Ф. Г. Шантыр.
Белнацком вёў культурна асветніцкую работу сярод беларусаў Савецкай Расіі, клапаціўся пра бежанцаў, склікаў Усерасійскі з'езд бажанцаў з Беларусі. Браў на улік беларускія арганізацыі і установы, эвакуіраваныя ў час 1-й сусветнай вайны, адкрываў беларускія школы, клубы ( у т л. "Беларускую хатку" ў Петраградзе і "Беларус" у Маскве). Заснаваў у Маскве Беларускі народны ўніверсітэт, удзельнічаў у стварэнні Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве, Беларускага вольна-эканамічнага таварыства і Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства ў Петраградзе. Друкаваны орган - газета "Дзянніца" - першая савецкая газета на беларускай мове. Белнацком выдаваў літаратуру на беларускай і рускай мове. Удзельнічаў у падрыхтоўцы першага абвяшчэння БССР. У верасні 1918 г. выступіў з пректам перайменавання Заходняй вобласці ў Беларуска-Літоўскую. Вёў палеміку з дзеячамі Паўн.-Зах. абкома РКП(б) і Аблвыкамзаха (А. Ф. Мяснікоў, В. Г. Кнорын), якія выступалі супраць ідэі беларускай дзяржаўнасці 25.12.1918 г. на экстранным пасяджэнні членаў Камісіі Белнацкома.
Цэнтральным бюро беларускіх секцый РКП(б) і Камітэта Маскоўскай беларускай секцыі РКП(б) вызначаны спіс кандыдатаў у склад Часовага ўрада Беларускай Савецкай Рэспублікі, тайным галасаваннем на пасаду старшыні намечаны Жылуновіч. У Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі ад Белнацкома і Беларускіх секцый РКП(б) увайшлі Жылуновіч, У. С. Фальскі, Я. Л. Дыла, Чарнушэвіч, А. І. Квачанюк, Чарвякоў, І. І. Пузыроў, Шантыр. Пасля скасавання Белнацкома яго культурна-асв. аддзел пераўтвораны ў Беларускі пададдзел аддзела асветы нацыянальных маеншасцей Народнага камісарыята асветы РСФСР.

Крыніца: В. У, Скалабан. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах, том. 1.