Белпосцінг
25 subscribers
386 photos
1 video
39 files
101 links
Гісторыя тутэйшага Краю
加入频道
Forwarded from шушпинчик
Chronicon Livoniae, Генрих Латвийский, первая половина XIII века.

Ссылка: clck.ru/3EGcUv (список конца XIII века )
Forwarded from шушпинчик
Chronicon Livoniae, Генрих Латвийский, первая половина XIII века.

Ссылка: clck.ru/3EGcUv (список конца XIII века )
Forwarded from Верашчака
#ЛюдзіБеларусі

📝4 лістапада 1887 года нарадзіўся Дзмітрый Фёдаравіч Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменнік, грамадзкі і дзяржаўны дзеяч.

Удзельнік рэвалюцыі 1905–1907 гадоў. У 1918 годзе — сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыяту. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты «Дзянніца».

З 1 студзеня і па 3 лютага 1919 года — старшыня Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.

Аўтар раманаў «Сокі цаліны» і «Перагуды»; зборнікаў вершаў: «Песні працы і змагання», «Урачыстасць»; зборнікаў п’ес: «Хвалі жыцця», «Сацыялістка», «На стыку», «Дзве сілы»; зборнікаў апавяданняў: «Трэскі на хвалях» і «Прысады»; публіцыстычных нарысаў «Па чатырох краінах»; артыкулаў па літаратурнай крытыцы і пра падзеі сведкам якіх ён быў.

Быў знаёмы і падтрымліваў сяброўскія, творчыя сувязі й вёў перапіску з Юліасам Фучыкам, Здэнекам Неедлым, Іаганесам Бехерам, Францам Вайскопфам і іншымі

Падрабязна пра яго лёс і адданасць Радзіме чытайце тут
Паўстанцы, сяляне і расійскае войска ў часы польскага паўстання 1863 г. Ну і прыклад беларускай мовы таго часу.

Крыніца:
Шейн П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Т. 2. СПб., 1893. С. 467-469.
Беларускія песні з ваколіц Гомеля і Рагачова, 19 ст.

Крыніца: Романов, Е. Р. Белорусский сборник. 1—2: Песни, пословицы, загадки.
#беларускаяработніца
У лістападзе 2024 года спаўняецца 100 гадоў з выхаду ў БССР першага часопіса для жанчын "Беларуская работніца і сялянка". Часопіс выдаецца дагэтуль і зараз мае назву "Алеся", атрыманую ў 1995 годзе. Перайменаванні былі і раней, у 1931-1941 гадах часопіс называўся "Работніца і калгасніца Беларусі", у 1946-1994 - "Работніца і сялянка".
У якасці ілюстрацый: вокладка першага нумара часопіса №1 1924 года з уступным словам рэдакцыі і вокладка сучаснага часопіса "Алеся" №11 2024.
Вясёльныя песні з Дзісенскага павета, XIX ст.

Крыніца: Романов, Е. Р. Белорусский сборник. 1—9: Белорусские народные мелодии.
Праграма Беларускай сацыялістычнай грамады (1906 г.)

У пачатку студзеня 1906 г. у Мінску адбыўся 2-і з’езд БСГ, які пераглядзеў праграму партыі.
У праграме з’езд захаваў канчатковую мэту дзейнасці БСГ (змена капіталістычнага ладу сацыялістычным) і бліжэйшую задачу (звяржэнне самаўладдзя разам з пралетарыятам усёй Расіі). Асноўныя змены ў праграме партыі тычыліся азначэння характару партыі, нацыянальнага і аграрнага пытанняў. Грамада аб’явіла сябе партыяй працоўнай беднаты Беларусі без адрознення нацыянальнасцей: Грамада заяўляла сябе не як нацыянальна беларуская партыя (як у праграме 1903 г.), а інтэрнацыянальнай партыяй.

З’езд выказаўся за ператварэнне Расійскай імперыі ў Расійскую федэратыўную дэмакратычную рэспубліку са свабодным самавызначэнем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй ўсіх яе народаў (у тым ліку — беларусаў). Пра стварэнне асобнай і суверэннай беларускай дзяржавы не гаварылася. Для Беларусі і Літвы праграма патрабавала ўвесці супольную тэрытарыяльную аўтаномію з соймам у Вільні, з прадстаўленнем культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў края.

У аграрным пытанні партыя адмовілася ад эсэраўскай ідэі нацыяналізацыі зямлі і ўвядзення ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме, а зацвердзіла ў сваёй праграме патрабаванне муніцыпалізацыі ўсёй зямлі, што поўнасцю супадала з аграрнай праграмай расійскіх меншавікоў. Муніцыпалізацыя зямлі прадугледжвала скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю, перавод усёй зямлі (дзяржаўнай, удзельнай, памешчыцкай, царкоўнай і сялянскай) у абласныя зямельныя фонды, а самі фонды павінны былі перайсці ў распараджэнне органаў абласнога самакіравання. Праграмай прадугледжвалася, што ўсе жадаючыя асабіста працаваць на зямлі атрымаюць зямлю з зямельных фондаў на правах пажыццёвай арэнды з выплатаю зямельнай рэнты (падатку) на карысць краю. Ажыццяўленне ўсіх палітычных і сацыяльных пераўтварэнняў з’езд звязваў з рэвалюцыйным звяржэннем расійскага самаўладдзя і скліканнем Устаноўчага сойма ў Вільні на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога і тайнага выбарчага права.

Асноўным аб’ектам дзейнасці БСГ было беларускае сялянства. Яе ўплыў на гарадскіх рабочых, за выключэннем Мінска і Вільні, быў нязначны.
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існавала з восені (па іншым дадзеным з лета) 1917 да красавіка 1918 гг. Створана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады (пасля яе расколу), спачатку налічвала каля 500 чл., у асноўным рабочых Пуцілаўскага, Абухаўскага, Артылерыйскага заводаў і фабрыкі «Треугольник». Пазней да БСДРП далучылася Гельсінгфорская арганізацыя БСГ, якая аб'ядноўвала каля 200 маракоў Балтыйскага флоту. У выканаўчы камітэт уваходзілі A. Р. Чарвякоў, I. В. Лагун, Ю. У. Памецька, У. В. Скарынка, А. Х. Усціловіч (Усціновіч) і інш.

Вяла палітычную і культурна-асветную работу сярод беларусаў у Петраградзе і яго ваколіцах. Мела прадстаўнікоў у ВЦВК (Усціловіч, з снежня 1917) і Пецяргофскім раённым Савеце Петраграда (Памецка, з лютага 1918). Напачатку БСДРП працягвала падтрымліваць арганізацыйныя сувязі з БСГ, поруч з ёю ў верасні 1917 г. ўваходзіла ў Савет нацыянальных сацыялістычных партый. Члены БСДРП бралі ўдзел у Кастрычніцкім узброеным паўстанні ў Петраградзе. У снежні 1917 г. партыя ўдзельнічала ў перавыбарах камітэта Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанню дапамогі пацярпелым ад вайны. Накіравала дэлегатаў на Усебеларускі з'езд і пасля яго разгону падала заяву ў ЦК РСДРП(б) з патрабаваннем стварыць камісію для расследавання гэтага здарэння. У студзені 1918 г. разам з іншымі беларускімі арганізацыямі ў Петраградзе, што стаялі на платформе савецкай улады, удзельнічала ў стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), яго камісарам прызначаны Чарвякоў. У лютым 1918 г. многія члены БСДРП удзельнічалі ва ўзброенай абароне Петраграда ад германскіх інтэрвентаў. Пры садзеянні Пецяргофскага Савета партыя арганізавала кулямётныя курсы. Разам з ваенным аддзелам Белнацкома стварыла атрад Чырвонай гвардыі, які ўвайшоў у Камуністычны атрад Петраградскага камітэта РКП(б) (300 чал., камандзір Усціловіч). У красавіку 1918 г. на аснове БСДРП створана беларуская секцыя РКП(б) пры Пецяргофскім райкоме РКП(б).