ГУО "Гимназия №8 г. Минска"
1.15K subscribers
43.4K photos
1.25K videos
5 files
1.43K links
Официальный телеграм-канал гимназии
加入频道
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

       Паважаныя падпісчыкі!

1️⃣7️⃣ сакавіка 2023 года Савецкі раён адзначыць свой юбілей - 8️⃣5️⃣ год!

Мы пачынаем знаёміць вас з  архіўнымі матэрыяламі, цікавымі гістарычнымі фактамі, легендамі і паданнямі, знакамітымі людзьмі Савецкага раёна!

Савецкі раён адзін адзін са старэйшых раёнаў горада!

📜ГІСТАРЫЧНАЯ даведка:
17 сакавіка 1938 года Прэзідыум ЦВК БССР прыняў Пастанову аб утварэнні ў Мінску трох гарадскіх раёнаў: Сталінскага, Кагановічскага, Варашылаўскага ➡️(з 2 лістапада 1961 г. - Савецкага раёна).
У сувязі з разрастаннем горада Савецкі раён дзеліцца 2 разы.
Менавіта з яго ўтварыўся спачатку Першамайскі,а потым і Цэнтральны раён (1969 год).

У сучасных межах находзіцца з 1977 года.

Савецкі раён сёння - адзін з дзевяці сучасных адміністрацыйных раёнаў Мінска.

🔎Плошча раёна - 2️⃣0️⃣.3️⃣2️⃣ км2. 🗺️

📊Колькасць насельніцтва -
1️⃣5️⃣9️⃣.2️⃣2️⃣9️⃣ чалавек (на 2022 год).

#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

🗞Савецкі раён-адзін з
самых старых раёнаў Мінска. Яго гісторыя складае значную частку канцэпцыі гісторыі горада🏘

У гісторыі раёна вызначыліся чатыры гістарычныя зоны-  Камароўка, Залатая горка, Старажоўка, Пярэспа.

🏙Камароўка-раён у межах вуліц В. Харужай, Кульман, Куйбышава, Я.Коласа, плошчы Якуба Коласа. Назва пайшла ад вёскі, якая знаходзілася на гэтай тэрыторыі.

🏙Залатая горка, сапраўды легендарнае месца, размешчана на вуліцах Смалячкова, Чырвоназорная, Залатая горка.

🏙Старажоўка-"зямля пад залатымі купаламі".  Раён сучасных вуліц Кісялёва, Старавіленскай, Старажоўскай, Старавіленскага тракта, Чарвякова, Крапоткіна, частка Даўмана, Багдановіча і праспекта Машэрава.

🏙Пярэспа, назва якой пайшла ад ракі Пярэспы, прытока Свіслачы, яе вусце знаходзілася каля скрыжавання сучасных вуліц Л. Карастаянавай і Кульман.

🔎Як тэрытарыяльна выглядалі межы гэтых раёнаў, вы можаце ўбачыць, пазнаёміўшыся з картай Мінска 1903 года🗺⬆️⬆️⬆️

👆Гэта сапраўды цікава!
#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

📸Адна з чатырох гістарычных зон-  Камароўка⬆️⬆️⬆️

А ці ВЕДАЕЦЕ вы адкуль пайшла НАЗВА “КАМАРОЎКА”?

🖍Пра паходжанне назвы "Камароўка" існуе некалькі версій:

💠Назва “Камароўка”паходзіць ад прозвішча (мянушкі) юродзівага Федзькі Камара, які жыў у наваколлях Мікольскай царквы і пра якога складзена шмат легенд.

💠Назва "Камароўка" звязана з вялікай колькасцю камароў🦟, якія насялялі гэтыя балоцістыя мясціны. Першапачаткова Камароўкай называлі вёску ў нізіне, а пазней усю мясцовасць. 🏘

💠Трэці варыянт назвы прапанаваў беларускі гісторык і археолаг Пётр Русаў. Па яго версіі: самы стары дакумент, у якім узгадваецца Камораўскае балота, датаваны 1️⃣5️⃣5️⃣2️⃣ годам. Пры гэтым націск у слове “камораўскае” быў на другі склад з “о”. Можна меркаваць, што на Камораўскім балоце мог быць будынак, які мясцовыя жыхары называлі “камора”.

Якая з версій падабаецца больш, вырашаць ВАМ😉♥️

#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

❗️З "Камароўкай" звязана шмат цікавых гістарычных фактаў.

🖋На Камароўскім полі (палігоне), якое знаходзілася прыблізна на месцы сучаснага рынку, 2️⃣4️⃣ і 2️⃣5️⃣мая 1️⃣9️⃣1️⃣1️⃣ г. здзяйсняў палёты на аэраплане "Фарман IV" знакаміты расійскі авіятар 🛩 Сяргей Ісаевіч Утачкін (1876-1915/16 гг.)-адзін з першых расійскіх лётчыкаў.

‼️Гэта была значная падзея для горада!

🖋Паглядзець на гэты цуд сабраўся ўвесь горад. Людзі беглі на палігон як на пажар. Набілася шмат народу. Дзякуючы салдатам, авіятар і аэраплан уцалелі.

🎬Палёт быў зняты ўласнай камерай кінатэатра "Гігант". Ёсць меркаванне, што гэтая падзея паклала пачатак беларускаму кінематографу.

❗️Аэраплан Утачкін зрабіў сам. У Францыі купіў авіяматор магутнасцю 63 л.с. У аэраплане не было кабіны, крылы былі абцягнуты тканінай, быў адкрыты матор і драцяная сістэма кіравання.
І на гэтым прыстасаванні лятаў чалавек! ✈️
❗️Палёт сціплага аэраплана Утачкіна над нашай Камароўкай назаўжды застанецца першым 💯
#советскийрайон
#юбилейрайона
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝

А ці ведаеце вы, хто такі знакаміты “Камароўскі вартавы”?

✍️ Са снежня 1861 г. імёны лепшых супрацоўнікаў беларускай міліцыі сталі заносіць у кнігу гонару.

Удастоены быў і старшыня міліцыі Сяргей Рыгоравіч Канавалаў.

2️⃣6️⃣ гадоў ён праслужыў у Савецкім раёне сталіцы, 2️⃣0️⃣ з якіх (з 1953 па 1973) на Камароўскім рынку. Сярод тысяч наведвальнікаў-шмат кішэннікаў, скупшчыкаў і збытчыкаў крадзенага, раней судзімыя.
Рахунак раскрытых ім злачынстваў ішоў на дзясяткі, дастаўленых правапарушальнікаў-на сотні🏆

🚨А міліцыянер у той час на Камароўцы быў усяго адзін!

👮‍♀️Асілак ростам, атлет целаскладам, ён быў сапраўдным "Камароўскім вартавым"!
🏅У 1954 годзе С.Г.Канавалаў быў узнагароджаны медалём "За баявыя заслугі", у 1959-"За бездакорную службу па ахове грамадскага парадку", у 1964 годзе яму ўручылі Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР.
У 1976 годзе ветэран міліцыі С.Г. Канавалаў сышоў на заслужаны адпачынак.

Сапраўды цікавы гістарычны факт і, несумненна, АСОБА !🥇

#юбилейрайона