Установа "Гiмназiя 23 г.Мiнска"
451 subscribers
16.8K photos
504 videos
1 file
2.75K links
Афiцыйны Telegram-канал дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска»
加入频道
Новы Год у Кітаі 🇨🇳- галоўная ўрачыстасць!
Самі кітайцы называюць Новы Год Святам Вясны,🌞а гісторыя гэтага свята налічвае больш за 4️⃣0️⃣0️⃣0️⃣ гадоў.

Напярэдадні свята вучні, якія вывучаюць кітайскую мову і захапляюцца кітайскай культурай, 🎎 разам з педагогамі гімназіі падрыхтавалі святочнае відэавіншаванне.
🎥🖥
🎉 Ад дырэктара гімназіі Ірыны Леанідаўны Пасюкевіч прагучалі словы віншавання Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадару Се Сяоюн.🤗

У гімназіі 1️⃣1️⃣ ➡️ 1️⃣7️⃣ лютага пройдуць мерапрыемствы, 😷якія прысвечаныя святкаванню Кітайскага Новага Года🇨🇳🎉

Сачыце за навінамі⤵️⤵️⤵️

#гімназія23мінск
#学校23明斯克
#рэсурсныцэнтрКМіК
Сёння ў гімназіі прайшло адкрыццё Тыдня кітайскай мовы і культуры ў рамках святкавання кітайскага Новага года🎁
Кітайскі Новы год з даўніх часоў з'яўляецца галоўным і самым працяглым святам у Паднябеснай, іншае яго назва - Свята вясны🌺
Жыхары Паднябеснай шануюць старажытныя традыцыі і пераносяць іх у сучаснасць

Ад дырэктара гімназіі Ірыны Леанідаўны Пасюкевіч прагучалі словы віншавання вучням і настаўнікам🤗
Для вучняў былі праведзены майстар-класы: “Чайная цырымонія”,
“Традыцыі кітайскай выцінанкі”✂️ і “Кітайская каліграфія”🖋

Вучні нашай гімназіі, якія вывучаюць кітайскую мову✍️ і культуру 🎎,з нецярпеннем чакаюць традыцыйнае свята🎉
🔝Усмешкі, падарункі, цікавыя і яскравыя мерапрыемствы - гэта тое, з чым сустракаем свята ў нашай гімназіі.

Вас чакае шмат цікавага👍🏻
Сачыце за навінамі✔️

#гімназія23мінск
#学校23明斯克
#рэсурсныцэнтрКМіК