Forwarded from Образование.Советский.Минск
3⃣0⃣ чэрвеня адзначаецца народнае свята Дзень Мануіла.
📌 У гэты дзень праваслаўная царква ўшаноўвае памяць пакутнікаў Мануіла, Савела і Ісмаіла.
🎭 Народныя традыцыі
🔸Згодна з павер'ем, на Мануіла над зямлёй падымаюцца «злыя» белыя туманы.
🔸У іх могуць здацца знаёмыя людзі ці незвычайнай прыгажосці карова.
🔸Нельга ісці да іх, бо нячысцік адвядзе чалавека ў нетры лясныя, дзе ён заблукае і знікне.
🔸Дзень называлі нядобрым.
🔸Да хат падыходзіла нячыстая сіла і спрабавала замарыць чалавека.
🔸Баяліся і белых кароў, якія раптам з'яўляліся каля брамы.
🔸Казалі, што гэта нячыстая сіла хоча, каб яе паставілі ў хлеў.
🔸Калі задуманае атрымлівалася, яна псавала малако.
🔸30 чэрвеня не пазычалі, каб не згубіць дабрабыт.
🔸Дзеці не рвалі гарлачыкі: можна патануць.
Яшчэ больш чытайце тут.
📚 У народзе кажуць
🔹Навальніца ў гэты дзень - будзе багаты ўраджай.
🔹Вечарам вясёлка - усталюецца добрае надвор'е.
🔹Шмат ападкаў - да снежнай зімы.
🎂Народжаныя 30 чэрвеня надзелены паэтычным дарам. Насіць ім варта турмалін.

30 июня – события и памятные даты
🔸Беларусь у асобах i падзеях 30 чэрвеня
🔸Знаменательные даты и исторические события в истории мира сегодня 30 июня
🔸Праздники, которые отмечаются в мире сегодня 30 июня
🔸Родились великие люди в этот день
🖍На заметку:
🔹140 гадоў з дня нараджэння
Растаргуева Паўла Андрэевіча, (1881-1959), расійскага і беларускага мовазнаўца, педагога
🔹110 гадоў з дня нараджэння Іпацьева Аляксандра Мікалаевіча, (1911-1969), вучонага-генетыка і селекцыянера, члена-карэспандэнта НАН Беларусі
🔹90 гадоў з дня нараджэння
Ясінскага Рышарда Здзіслававіча, (1931-2005),
кінарэжысёра-дакументаліста, сцэнарыста
🔹80 гадоў з дня нараджэння
Зяленіна Віктара Аляксеевіча, 1941, вучонага ў галіне фізікі цвёрдага цела
🔹75 гадоў з дня нараджэння
Васіленка Зоі Васільеўны, 1946, вучонай ў галіне харчовай прамысловасці і грамадскага харчавання, педагога
🔹30 июня Международный день астероида
🔹30 июня Международный день парламентаризма
🔹30 июня День экономиста в Беларуси
#день_в_истории

🏕⛺️ ДЗЁННІК ПАЛАТАЧНАГА ЛАГЕРА. ДЗЕНЬ СЁМЫ🏕⛺️
2️⃣7️⃣.0️⃣6️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣1️⃣
Дзень моладзі Беларусі
"Лесвіца поспеху»
Калі ты па-сапраўднаму любіш прыроду, захоплены кожнай яе з'явай, кожным рухам і шоргатам, табе безумоўна захочацца спыніць імгненне з яе жыцця і пакінуць сабе на памяць. Такое заданне чакае нашых выхаванцаў сёння днём, пра які яны даведаюцца крыху пазней. 💫🌲🌳
А пакуль, як кажуць класікі, тэатр пачынаецца з вешалкі, так дзень у нашым лагеры пачынаецца з зарадкі. Ужо ўсім звыклай, са знаёмымі практыкаваннямі... ногі на шырыні плячэй, рукі на поясе...раз, два, тры, чатыры... кіруе працэсам адзін з вучняў нашай гімназіі.🏃🏽♀️🤸🏼♀️
Сёння дзецям прапанавалі прайсці фотаквэст. А для гэтага неабходна ўзброіцца фотаапаратам, адшукаць той самы момант і пакінуць часцінку жывога ў памяці свайго смартфона. Лепшыя фатаграфіі былі выстаўленыя на галасаванне і пераможцы атрымалі невялікія заахвочвальныя падарункі. У кожнай фатаграфіі ёсць нешта сваё, унікальнае, што хацеў паказаць нам аўтар. Дзесьці гэта адна маленькая травінка, якая прабіваецца скрозь вострыя грані камянёў, дзесьці гэта дрэва, ствол якога мае мудрагелістыя выгібы, гледзячы на яго ўяўляеш, якую гульню з ім згуляла прырода і як яно прайшло праз гэта выпрабаванне, а недзе гэта цэлы пейзаж, фарбы якога западаюць глыбока ўнутр і хочацца вяртацца да яго зноў і зноў. ☘️🌲🌺🌾📸
Конкурсы ў гэты дзень яшчэ не скончыліся. Пасля апетытнага абеду ў выхаванцаў адбылася інтэлектуальная гульня "Што? Дзе? Калі?", дзе яны паказалі сябе сапраўднымі эрудытамі ў спаборніцкай барацьбе з вучнямі іншых мінскіх школ. ❓📚🏆
Каб зняць стомленасць і напружанне пасля мазгавога штурму было прынята рашэнне пайсці пакупацца ў Віліі, вада якой, нягледзячы на ўчорашні дожджык, заставалася прывабна цёплай. 🏊🏼♀️🏞
Вечар правялі на спортпляцоўцы, удасканальваючы навыкі ў спрыту, сіле і хуткасці. ⛹🏻♀️🏀🏐🏸
Увечары чакаў прыгожы закат, асабліва чароўны блізу воднай роўнядзі, якая ў зацішнае надвор'е становіцца незвычайна люстраной і дзеці, успомніўшы ўмовы фотаквесту, вырашылі ператварыць і гэтае імгненне ў лічбавыя пікселі ў сваіх смартфонах, каб потым, седзячы ў душнай кватэры, натрапіць на гэты фотаздымак і ў думках вярнуцца на бераг ракі.🌅📸
Як толькі сонца сыходзіць за гарызонт, языкі полымя вогнішча тут жа пачынаюць падымацца ўверх. Гэта настаўнікі зноў разводзяць вогнішча, якое ўжо даўно перастала быць госцем у лагеры, а стала сапраўдным яго пастаяльцам 🔥🪵
Менавіта ён збірае ўсіх вакол сябе, акуратна рассаджвае, потым слухае ўсё, аб чым гавораць між сабой яго гледачы... а наўзамен дае святло, цяпло і нейкую сваю унікальную атмасферу. У небе з-за хмар зноў з'явіўся серабрысты месяц, святло якога сціпла асвятляе палаткі, у якіх ціха спалі дзеці...🌙😴
#гімназія23мінск
#гимназия23минск
#gymnasia23minsk
#学校23明斯克
#палатачнылагер
#лето2021
#каникулы