🏕⛺️ ДЗЁННІК ПАЛАТАЧНАГА ЛАГЕРА. ДЗЕНЬ ЧАЦВЁРТЫ🏕⛺️
2️⃣4️⃣.0️⃣6️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣1️⃣
Міжнародны дзень сяброў
"У сяброўстве наша сіла"
Раніца ў лесе... Прачынаюцца расліны, жывёлы, прачынаецца неба і прачынаецца лес... Усё імкнецца пачаць новы дзень, скінуць з сябе кайданы ночы, пазбавіцца сну і ўдыхаць цёплае, насычанае сонцам паветра. У палатачным лагеры раніца як заўсёды пачалася з зарадкі, якая дапамагае набрацца сіл і энергіі на ўвесь дзень.🤸🏼♀️🏃🏽♀️
Раніцай выхаванцы правялі акцыю "Дапамажы сябру", у рамках якой яны прыбіраліся ў сваіх платках, дапамагалі сваім сябрам і таксама наводзілі парадак паза межамі палатак ⛺️⛺️
А падчас вольнага часу дзеці для развіцця ўвагі, памяці і логікі гулялі ва ўсім знаёмую гульню "Мафія", якая не адно дзесяцігоддзе аб’ядноўвае пакалення🤵🏻♂. Таксама выхаваннцы маглі праверыць сваю трапнасць гульнёй у дартс. Здавалася, што можа быць прасцей - кінуць дроцік з дзвюх метраў у мэту, але ён раз-пораз наравіў паляцець у іншы бок, чым несумненна цешыў супернікаў і засмучаў самога гульца.🎯
Пасля абеду выхаванцы з настаўнікамі адправіліся ў паход на мыс Вілейскага вадасховішча,, па дарозе на які кожны мог палюбавацца краявідамі лесу.
Усё тут адрозніваецца ад звыклага. Мноства дрэў цягнуць свае галіны высока да сонца. Таму ствараецца ўражанне, быццам над галавой зялёны навес. Прагулка па летнім лесе заўсёды пакідае пасля сябе прыемныя ўражанні 🌲🌳🌲🌳
А ўвечары выхаванцы з настаўнікамі сабраліся на звыклым месцы, зрабілі вогнішча і павесілі кацялок з вадой, каб зварыць макароны. Праз некалькі хвілін агонь успыхнуў яркім чырвоным полымем. Як прыемна пасля доўгага паходу пасядзець ля вогнішча! 🪵🔥
Пакуль варыліся макароны, дзеці правялі гульню-віктарыну "Беларусь блакітная". Час за размовамі праходзіць вельмі хутка... Звараныя на вогнішчы макароны асабліва смачныя і духмяныя.🍜
Полымя вогнішча аб'ядноўвае людзей. Выхаванцы шмат размаўлялі аб прыродзе, пра прыгажосць Вілейскага вадасховішча. Усім было добра.✨💫
Вогнішча дагарала. Унізе, у сярэдзіне яго, ціха свяціліся буйныя распаленыя вуглі. Потым яны пакрыліся тонкім пластом попелу. Гутарка даўно ўжо скончылася і стомленасць ўзяла сваё: усіх змарыў сон.🌙😴
#гімназія23мінск
#гимназия23минск
#gymnasia23minsk
#学校23明斯克
#палатачнылагер
#лето2021
#каникулы

"Настаўнік і вучань растуць разам..."(Канфуцый)
Але зараз летняя пара🌞 І пакуль нашы вучні адпачываюць, настаўнікі нашай гімназіі ўжо на ўсю моц рыхтуюцца да сустрэчы з імі👩🎓🧑🎓
На дапамогу настаўнікам прыйшлі выхаванцы лагера працы і адпачынку "Пчолкі", змена якога стартавала 2️⃣8️⃣.0️⃣6️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣1️⃣🐝
#гімназія23мінск
#гимназия23минск
#gymnasia23minsk
#学校23明斯克
#каникулы
#лето2021
Але зараз летняя пара🌞 І пакуль нашы вучні адпачываюць, настаўнікі нашай гімназіі ўжо на ўсю моц рыхтуюцца да сустрэчы з імі👩🎓🧑🎓
На дапамогу настаўнікам прыйшлі выхаванцы лагера працы і адпачынку "Пчолкі", змена якога стартавала 2️⃣8️⃣.0️⃣6️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣1️⃣🐝
#гімназія23мінск
#гимназия23минск
#gymnasia23minsk
#学校23明斯克
#каникулы
#лето2021
🏕⛺️ ДЗЁННІК ПАЛАТАЧНАГА ЛАГЕРА. ДЗЕНЬ ПЯТЫ🏕⛺️
2️⃣5⃣.0️⃣6️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣1️⃣
"2021 год - год народнага адзінства"
Раніца... Раніца пасля спякотнага дня. Прахалода і свежасць напаўняе лёгкія. Раніцай дзеці выстройваюцца на зарадку.🏃♂🤸♀
Скура хутка становіцца "гусінай", лёгкія дрыжыкі прабягаюць па целе, але з першымі фізічнымі практыкаваннямі падчас зарадкі кроў пачынае хутчэй цыркуляваць па арганізме і на шчоках з'яўляецца румянец.💪🏼🏃♀
Шчыльна падсілкаваўшыся ў сталовай, вяртаемся на сваё дагледжанае мястэчка сярод сотняў мачтавых елак і соснаў, кроны якіх здаецца вось-вось закрануць прывідна-белых аблокаў.⛅️🌲
У тэму дня падзяліліся сваімі і атрымалі крыху новых ведаў на інфармацыйнай хвіліне на тэму "Сімвалы Рэспублікі Беларусь".
Крыху пазней згулялі ў інтэлектуальную гульню "Рознакаляровая Беларусь".🇧🇾
А ведаеце, што самае прыемнае?Калі выкупаўшыся ў цёплай вадзе, выплываеш на бераг... і як горача б не было на вуліцы, табе так свежа і прахалодна. Але і гэта яшчэ не ўсё! Калі вам злёгку стомленым і галоднам кажуць, што пара ісці ў сталовую, а вы ведаеце, якая смачная ежа чакае вас там, аднолькава хутка ўсе збіраецеся і ідзяце ў сталовую. 🥘🍗🍳🥗🧃
Пасля абеду выхаванцаў чакалі 5 узроўняў вяровачнага гарадка, дзе яны зноў змаглі выпрабаваць сябе на цягавітасць і перамагчы свой страх вышыні. Безумоўна, знаходзячыся знізу і выглядаючы, як астатнія баязлівымі крокамі ступаюць па этапе, здаецца, што няма нічога прасцей да таго часу, пакуль сам не становішся і баязлівымі крокамі ідзеш па гэтаму этапу.🧗🧗♀
Яшчэ ў спецыяльна абсталяваным месцы дзеці пастралялі з пнеўматычнай вінтоўкі. Уражанні былі ва ўсіх: і ў пачаткоўцаў у гэтай справе, і ў бывалых. А як перапаўняе радасць знутры, калі куля збівае мішэнь. Тут і плечы распраўляюцца, і падбародак падымаецца вышэй.🎯💥
За рознымі захапленнямі час пралятае незаўважна. Цямнее. Вечар. Вогнішча. Дровы патрэскваюць у гарачым полымі і выпускаюць іскрынкі, якія ўзлятаюць кудысьці ўверх, раздзімаюцца ярчэй і згасаюць. Калі глядзіш на гэтыя іскрынкі, міжволі ловіш ў сябе ў галаве філасофскія думкі аб вечным. Але яны перарываюцца вясёлымі песнямі пад гітару, якія не даюць засумаваць, а яшчэ ў кацялку на вячэру нас чакаюць макароны з тушонкай 🍜🔥🌌

🏕⛺️ ДЗЁННІК ПАЛАТАЧНАГА ЛАГЕРА. ДЗЕНЬ ШОСТЫ🏕⛺️
2️⃣6️⃣.0️⃣6️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣1️⃣
Дзень добрых спраў
«7 цудаў свету»
Рэжым дня з часам прыходзіць у норму, так і ў выхаванцаў размовы ў палатках чуваць яшчэ да ўздыму. Адны абмяркоўваюць ўчорашні дзень, а нехта планы на сённяшні дзень.🌤
І субботні дзень у палатачным лагеры пачынаецца з лёгкай прабежкі. Бег прымушае наш арганізм прачнуцца, узбадзёрыцца. Кожная клетачка цела насычаецца кіслародам, насычаным фітонцідамі жывіцы хваёвага лесу. Пасля зарадкі дзеці прыводзяць у парадак сябе і сваё месца начлегу. 🤸🏼♀️🏃🏼♀️🏃🏻
Сёння выхаванцаў чакае вялікі дзень і новыя адчуванні. Але спачатку трэба падсілкавацца. Весела крочым у сталовую. Сталовая - гэта месца, дзякуючы якому трапляеш у цывілізацыю.🍜🍗🥓
Вярнуўшыся ў лагер, пагулялі ў міні-гульні, дзе кожны змог пабыць і ў ролі пераможца і ў ролі прайграўшага.⛹🏻🏸
Пагутарылі пра існуючыя цуды свету, і аказалася, што нашы выхаванцы ўсе іх ведаюць, а некаторыя нават бачылі асабіста. Цікава, а ці застанецца пасля нас адно з цудаў, якім будуць захапляцца патомкі праз тысячы гадоў?🗺🌏
Шпацыруючы па наваколлі, дзеці знайшлі цікавае месца пад назвай "Сцяжынка адчування".
Як часта мы ходзім басанож? Рэдка! А па вуліцы і тым больш. А на ступнях знаходзяцца дзесяткі цэнтраў для стымуляцыі розных органаў нашага арганізма. Дык вось дарожка складаецца з абсалютна розных сектараў, шпацыруючы па якіх бязвольна масажуеш увесь свой арганізм. 👣🦶🏻
Адшукалі маленькую сажалку, у якой пацешна плавалі жабяняты, жыццё якіх бесклапотна і няспешна. Хаця не... гэта не сажалка, гэта велізарная ваза з букетам гарлачыкаў, якія прадставілі свету прыгажосць сваіх пялёсткаў, на шырокіх лісцях якіх, то і справа наравілі пасесці зялёныя жабы.🐸🏞
Астатак дня прайшоў на спартыўнай пляцоўцы. ⛹🏻🏐🤸🏼♀️🎯
Гуляючы ў гульні, выхаванцы знаходзяць агульную мову, шукаюць шляхі вырашэння з існуючых сітуацый - гэта іх безумоўна аб'ядноўвае і збліжае. Менавіта так мы знаходзім новых сяброў і ўмацоўваем адносіны са старымі. Каб потым, у канцы дня, пад гукі шумлівага лесу, каля вогнішча, дружна сядзець і дзяліцца цікавымі гісторыямі з жыцця.👭👬
Вось зноў хтосьці нясе гітару і цішыню руйнуюць ваганні паветра з рэзанатара гітары, што ўспрымаецца нашым слыхам як мелодыя... 🎸а праз некаторы час цішыня зноў бярэ верх. Лагер змаўкае. Адбой! І толькі высока-высока ў небе поўны месяц кідае цені ад дрэў на падножжа лесу, ад чаго ён становіцца казачна-таямнічым.🌕🌌🌲