Установа "Гiмназiя 23 г.Мiнска"
449 subscribers
13.8K photos
398 videos
1 file
2.35K links
Афiцыйны Telegram-канал дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска»
加入频道
25 ліпеня 1984 года, памёр вялікі беларус Уладзімір Караткевіч.
Ягоныя цытаты: "Кожную кнігу трэба пісаць так, нібы гэта твая лепшая і апошняя".
"Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў".
На фота кніга "Чорны замак Альшанскі" Ул.Караткевіча, якую чытач (Іван Загрышаў) сшыў з часопісных нумароў, дзе тады публікаваўся раман. Так, любілі Караткевіча! Энтузіясты склейвалі самаробныя кнігі раней чым выходзілі асобныя выданні.

А яшчэ Караткевіч маляваў. На выявах бачым жалобу грушы "Сапежанкі", якую занядбалі як сорт.
Ну а любімай цёці ён намаляваў парсючка. Што ж яшчэ? 😄
Памятаем і чытаем творцу.

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#пазнаёмБеларусьразам
4 августа – события и памятные даты

🔸Беларусь у асобах і падзеях 4 августа

🔸Знаменательные даты и исторические события в истории мира сегодня 4 августа

🔸Праздники, отмечаются в мире сегодня 4 августа

🔸Родились великие люди в этот день

🖍
На заметку:
🔹185 гадоў з дня нараджэння Беркмана Юзафа, (1838-1919), жывапісца, удзельніка паўстання 1863–1864 гг. у Беларусі і Літве
🔹75 гадоў з дня нараджэння
Цярэнцьева Уладзіміра Іванавічаж, 1948, беларускага фотамастака, педагога
🔹4 августа День одиноких работающих женщин

#день_в_истории
4⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Мар’я Ягадніца.

📌 У правослаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святой Марыі Магдалены. 

🎭 Народныя традыцыі


🔸У гэты дзень нашы продкі казалі, што раса і парэчка дапамагаюць пазбавіцца ад захворванняў.
🔸 Парэчку збіралі на настойкі і эліксіры, але рабілі гэта толькі пасля шчырай малітвы ў царкве.
🔸Збіраць ягады ў гэты дзень - гэта даўняя традыцыя, адсюль пайшла назва свята.
🔸Дзяўчаты ў гэты дзень малілі святую Магдаліну надзяліць іх прыгажосцю.
🔸 Раніцай збіралі ў срэбны посуд расу, якой потым мыліся.
🔸Яшчэ рабілі маскі з ягад (маліны, парэчкі, агрэсту і інш.)
🔸Аднак для раслін і скаціны, на думку нашых продкаў, раса была небяспечнай.
🔸 Таму жывёлу ў гэты дзень у поле не выводзілі.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Куры падчас дажджу па двары гуляюць - да цяпла.
🔹Гулкі гром - да граду.
🔹Павукі схаваліся - да дажджу.
🎂 Народжаныя 4 жніўня будуюць адносіны на ўзаемным даверы. Побач з імі бяспечна і камфортна. Насіць ім варта алмаз.