Установа "Гiмназiя 23 г.Мiнска"
463 subscribers
14.6K photos
423 videos
1 file
2.44K links
Афiцыйны Telegram-канал дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска»
加入频道
2 августа – события и памятные даты

🔸Беларусь у асобах і падзеях 2 августа

🔸Знаменательные даты и исторические события в истории мира сегодня 2 августа

🔸Праздники, отмечаются в мире сегодня 2 августа

🔸Родились великие люди в этот день

🖍На заметку:
🔹125 гадоў з дня нараджэння Гусева Силана Никифоровича, (1897-1986), пісьменніка, дзяржаўнага дзеяча
🔹100 гадоў з дня нараджэння
Вільчынскага Віктара Яўменавіча, 1922, журналіста-баталіста, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, аднаго з першых арганізатараў функцыянавання палігона Байканура
🔹75 гадоў з дня нараджэння Гарохава Валерыя Міхайлавіча, 1947, вучонага ў галіне матэрыялазнаўства
🔹75 гадоў з дня нараджэння
Філатавай Алены Мікалаеўны, 1947, вучонага-гісторыка, якая даследуе палітычную і канфесіянальную гісторыю другой паловы ХVІІ-ХІХ ст.
🔹70 гадоў з дня нараджэння
Жэсткова Сяргея Васільевіча, (1952-2014), вучонага-матэматыка, педагога
🔹2 августа День десантников и сил специальных операций Вооруженных Сил Республики Беларусь

#день_в_истории
2️⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Ільін дзень.

📌У праваслаўным календары гэта дзень шанавання памяці прарока Iльі.

🎭 Народныя традыцыі

🔸Па народным уяўленні, Ілья - апякун земляробства i абаронца ад нячыстай сiлы.
🔸Яму прыпісвалі ўладу над громам, навальніцай, маланкай, ветрам і дажджом.
🔸Казалі: "Прыйшоў Iлля - нарабiў гнiлля".
🔸У гэты дзень не працавалі.
🔸Верылі, што прарок мог спалiць маланкай паселiшча, пабіць градам поле або пакараць засухай.
🔸Пасля Iльi забаранялася купацца ў рэках.
🔸 Верылі, што з гэтага дня чэрцi хаваюцца ад стрэлаў прарока Iльі ў вадзе i могуць зацягнуць чалавека на дно.
🔸 Лічылі, што дажджавая вада 2 жніўня набывае гаючыя ўласцівасці.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Убачыць зграю птушак - хутка будуць дажджы.
🔹У гэты дзень няма ападкаў - будзе шмат пажараў.
🔹Ідзе дождж - такое ж надвор'е будзе на працягу некалькіх тыдняў.
🎂Народжаныя 2 жніўня змогуць знаходзіць падземныя скарбы і адводзіць нячыстую сілу. Насіць ім варта бурштын.
3 августа – события и памятные даты

🔸Беларусь у асобах і падзеях 3 августа

🔸Знаменательные даты и исторические события в истории мира сегодня 3 августа

🔸Праздники, отмечаются в мире сегодня 3 августа

🔸Родились великие люди в этот день

🖍На заметку:
🔹150 лет со дня рождения
Міткевіча Уладзіміра Фёдаравіча, (1872-1951), расійскага вучонага ў галіне электратэхнікі, акадэміка АН СССР, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Расіі, лаўрэата прэміі імя У.І. Леніна, Дзяржаўнай прэміі СССР
🔹100 гадоў з дня нараджэння Тарасевіча Аляксандра Міхайлавіча, (1922-1963), работніка сельскай гаспадаркі, узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі, удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну
🔹75 гадоў з дня нараджэння
Сіверцавай Галіны Міхайлаўны, 1947, мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
🔹70 гадоў з дня нараджэння
Паляковай Ларысы Міхайлаўны, (1952-1981), графіка
🔹60 гадоў з часу стварэння адкрытага акцыянернага таварыства "Алеся"
🔹3 августа День арбуза

#день_в_истории
3️⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Ануфрый Маўклівы.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святога Ануфрыя Пячэрскага.

🎭 Народныя традыцыі

🔸На Ануфрыя нашы продкі ладзілі засекі, рыхтавалі ў свірнах месцы для збожжа.
🔸Засекі прасушвалі і вычышчалі, мянялі ў іх гнілыя дошкі, перасцілалі падлогу.
🔸У памяць Ануфрыя Маўклівага працавалі моўчкі.
🔸Маўчалі падчас здзяйснення варажбы, лячэння.
🔸Рабілі гэта для таго, каб духі не праніклі ў чалавека і не нанеслі шкоды.
🔸 Забаранялася размаўляць падчас навальніцы.
🔸Сяляне не размаўлялі, калі выязджалі першы раз у поле.
🔸Жанчыны моўчкі замешвалі цеста для хлеба.
🔸Парушэнне забароны на маўчанне каралася нематой і хваробамі.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Ноч халодная - зіма будзе марозная і ранняя.
🔹Навальнічныя дажджы - да доўгай і сырой восені.
🔹Павук павуцінне не пляце - будзе дождж.
🎂 Народжаныя 3 жніўня заўсёды дасягаюць пастаўленай мэты. Насіць ім варта карал.
4 августа – события и памятные даты

🔸Беларусь у асобах і падзеях 4 августа

🔸Знаменательные даты и исторические события в истории мира сегодня 4 августа

🔸Праздники, отмечаются в мире сегодня 4 августа

🔸Родились великие люди в этот день

🖍На заметку:
🔹130 гадоў з дня нараджэння Корзуна Паўла Пятровіча, (1892-1943), ваеннага дзеяча, генерала-лейтэнанта, удзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войнаў
🔹105 гадоў з дня нараджэння Брыля Івана Антонавіча, (1917-2006), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, народнага пісьменніка Беларусі, ганаровага члена НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа
🔹75 гадоў з дня нараджэння
Селяшчука Мікалая Міхайлавіча, (1947-1996), мастака, які працаваў у розных жанрах станковага жывапісу, кніжнай графіцы, экслібрысе, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі
🔹70 гадоў з дня нараджэння
Люцко Анатолія Андрэевіча, 1952, жывапісца

#день_в_истории
4️⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Мар’я Ягадніца.

📌 У правослаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святой Марыі Магдалены.

🎭 Народныя традыцыі

🔸У гэты дзень нашы продкі казалі, што раса і парэчка дапамагаюць пазбавіцца ад захворванняў.
🔸 Парэчку збіралі на настойкі і эліксіры, але рабілі гэта толькі пасля шчырай малітвы ў царкве.
🔸Збіраць ягады ў гэты дзень - гэта даўняя традыцыя, адсюль пайшла назва свята.
🔸Дзяўчаты ў гэты дзень малілі святую Магдаліну надзяліць іх прыгажосцю.
🔸 Раніцай збіралі ў срэбны посуд расу, якой потым мыліся.
🔸Яшчэ рабілі маскі з ягад (маліны, парэчкі, агрэсту і інш.)
🔸Аднак для раслін і скаціны, на думку нашых продкаў, раса была небяспечнай.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Куры падчас дажджу па двары гуляюць - да цяпла.
🔹Гулкі гром - да граду.
🔹Павукі схаваліся - да дажджу.
🎂 Народжаныя 4 жніўня будуюць адносіны на ўзаемным даверы. Побач з імі бяспечна і камфортна. Насіць ім варта алмаз.
🔆ЛЕТА 2️⃣0️⃣2️⃣2️⃣🔆

0️⃣4️⃣.0️⃣8️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣2️⃣ ПАДРЫХТОЎКА ГІМНАЗІІ ДА
2022/2023 НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА
🧑🏻‍🔧🪚⚙️🛠🧼🧽🧹👨‍🔧

Вучні студэнцкага атрада “ПРАМЕТЭЙ” праводзяць работу па навядзенню парадка ў гімназіі🧼🧽🧹і падрыхтоўкі гімназіі да 2022/2023 навучальнага года🛠🔧🪛🪚

Добры настрой і сонечнае надвор’е☀️🤗 натхняюць нашых вучняў на працу☀️🧹

#гімназія23мінск
#gymnasia23minsk
#гимназия23минск
#学校23明斯克
#студатрад2022
5 августа – события и памятные даты

🔸Беларусь у асобах і падзеях 5 августа

🔸Знаменательные даты и исторические события в истории мира сегодня 5 августа

🔸Праздники, отмечаются в мире сегодня 5 августа

🔸Родились великие люди в этот день

🖍На заметку:
🔹130 гадоў з дня нараджэння Трусевіча Барыса Іпалітавіча, (1892-1961), вучонага-медыка, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка аховы здароўя Беларусі, удзельніка Першай сусветнай вайны
🔹100 гадоў з дня нараджэння Пало Мікалая Пятровіча, (1922-2013), расійскага і беларускага акцёра тэатра, заслужанага артыста Беларусі
🔹75 гадоў з дня нараджэння
Скалабана Віталія Уладзіміравіча, (1947-2011), вучонага-гісторыка, літаратуразнаўца, архівіста
🔹60 гадоў з дня нараджэння
Деркача Юрия Николаевича, 1962, вучонага ў галіне педыятрыі
🔹5 августа Международный день светофора
🔹5 августа День образования органов финансовых расследований Республики Беларусь

#день_в_истории
5️⃣ жніўня адзначаецца народнае свята Трафімаў дзень.

📌Праваслаўная царква ўшаноўвае ў гэты дзень памяць Трафіма, Феафіла і 13 святых пакутнікаў.

🎭 Народныя традыцыі

🔸Дзяўчаты збіралі ягады маліны і каліны, з іх пяклі пірагі.
🔸Гэтыя ягады заўсёды шанавалі, бо яны валодаюць гаючымі ўласцівасцямі.
🔸З іх рыхтавалі лячэбныя сродкі і зёлкі.
🔸Дзяўчаты, якія жадалі, каб у іх не было адбою ад хлопцаў, мыліся калінавым сокам.
🔸Секчы галінкі каліны ў гэты дзень - да вялікага няшчасця.
🔸З'есці сырую ягаду каліны - да няўдач у каханні.
🔸Калі ж марылі аб узаемным пачуцці, то раілі пакаштаваць маліну.
🔸Хлопцы на Трафіма ў лес не хадзілі.
🔸Лічылі: у гэты дзень русалкі водзяць карагоды.
🔸 Яны могуць напусціць хваробу або заказытаць да смерці.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🔹Туман ўвечары па зямлі сцелецца - да спёкі.
🔹Шмат зорак - праз некалькі дзён будзе дождж.
🔹Пугач вухкае гучна - да пахаладання.
🎂 Народжаныя 5 жніўня з’яўляюцца мэтанакіраванымі асобамі. Насіць ім варта тапаз.