ГУО "Гимназия №22 г. Минска"
890 subscribers
34.6K photos
1.23K videos
14 files
10.1K links
Официальный канал
Государственного учреждения образования
"Гимназия № 22 г. Минска"

Прислать нам новость:
@gymn22newsbot
加入频道
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Мінскае мора.

Даўным-даўно, у 1956 годзе, за 10 кіламетраў ад беларускай сталіцы, у забалочанай пойме ракі Свіслач пабудавалі плаціну. Таму што рэчка гэтая бегла ў Мінск, і час ад часу затаплівала сталіцу. Так утварылася вадасховішча, якое назвалі Заслаўскім – па суседстве размешчаны старадаўні горад Заслаўе.

Разам з абаронай ад паводак мінчане атрымалі цудоўнае месца адпачынку, адразу яго палюбілі і празвалі Мінскім морам. За паўстагоддзя берагі Мінскага мора абраслі санаторыямі, дзіцячымі лагерамі і комплексамі адпачынку, а вёскі з выхадам да вялікай вады сталі своеасаблівымі курортнымі зонамі.

Вядома, вада ў Мінскім моры не салёная, шум прыбою не заглушае шум ветру, а сонца садзіцца не ў ваду, а за лес. Але крыкі чаек самыя сапраўдныя, ветразнікі маляўнічыя, а вецер вельмі нават брыз. Ёсць пясок на пляжы і камяні ля вады. І лаўкі, і альтанкі, і спартыўныя пляцоўкі – усё, што трэба чалавеку для адпачынку.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра лен.

Лён, ці «паўночны шоўк» (так называюць беларускі лён) — валакназмяшчальная культура, рэсурсы якой узнаўляюцца штогод. Яго значэнне з кожным годам павялічваецца з ростам выкарыстання натуральных валокнаў у розных абласцях.

На беларускай зямлі лён вырошчваўся са старажытных часоў. З валакна ткалі палатно і шылі адзенне, стваралі выдатныя прадметы побыту, майстравалі цацкі для дзяцей. Блакітныя кветкі лёну ўпрыгожваюць сучасны герб Беларусі, з'яўляюцца сімвалам пераўтваральнай работы, а таксама сімвалам дабра і дастатку. Аб лёне спявалі, яму прысвячалі вершы, складалі прыказкі і прымаўкі.

Янка Купала апісаў прыгажосць лёну так: «Ой, лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!»

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра летні сезон у Верхнім горадзе.

Галоўнай пляцоўкай застанецца пл. Свабоды. Па-ранейшаму ля будынка гарадской ратушы будзе гучаць класічная музыка. У гэтым сезоне праграма чакаецца выключна з твораў, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай музычнай культуры.

Выступяць як прафесійныя, так і самадзейныя калектывы. Пастаноўкі будуць разлічаны не толькі на дарослае, але і на дзіцячую аўдыторыі.

Таксама ў Верхнім горадзе працягваецца бясплатныя Гістарычныя аглядныя экскурсіі, падчас якіх мінчан і гасцей горада знаёмілі з гісторыяй сталіцы.

Бібліятэка пад адкрытым небам таксама будзе працаваць і ў 2024 годзе. Можна будзе пазнаёміцца з навінкамі беларускай дзіцячай літаратуры і кніг для дарослых, а таксама пагутарыць з пісьменнікамі.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам легенду пра цiкавага жыхара лесу — казулю.

Казуля – самы маленькі прадстаўнік аленяў. Важаць яны не болей за 35 кг. Здаецца, што такая невялічкая жывёлка будзе слабой. Але гэта зусім не так! Казулі даволі моцныя і спрытныя.

👆Пра паходжанне назвы жывёлы варта пакінуць пару слоў. Па адной версіі «казуля» з'явілася праз тое, што ў жывёлкі трохі раскосыя вочы. Па другое версіі найменне паходзіць ад назвы іншай падобнай жывёлы – «казы».

Лёс казуль няпросты. Шматразова яны былі на мяжы знікнення. На шчасце, казулі захаваліся і сёння нярэдка сустракаюцца на ўзлессі. Найбольш іх у Гомельскай і Гродзенскай абласцях.

📌Цiкава, яны не надта статкавыя жывёлы, часцей сустракаюцца па 3-5 асобін. Толькі ў халодны перыяд можна сустрэць больш буйныя групы

#советский_район #расцем_беларусамі