ГУО "Гимназия №22 г. Минска"
898 subscribers
36.6K photos
1.33K videos
14 files
10.3K links
Официальный канал
Государственного учреждения образования
"Гимназия № 22 г. Минска"

Прислать нам новость:
@gymn22newsbot
加入频道
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

13 студзеня пачынаецца Шчодры тыдзень, часам гэты час называюць багатымі Калядамі, а на захадзе Палесся — Гаготы, Агатуха. Кажуць, што гэта назва пайшла ад слова "гагатаць".

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Шчадроўкі.

У гэты тыдзень гатавалі другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны🥞 з падлівай і смажанай каўбасой, кашы, суп і іншую ежу, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс.

На Калядныя святы прыходзіў да беларусаў і Бог балявання і бяседы Шчадрэц. 3 ім беларусы весяліліся💃 некалькі дзён. Шчадрэц з’яўляецца да людзей па вечарах. Гэта дзяцюк высокага росту. У руках Шчадрэц  трымае тоўстае жазло, якое аздоблена рознакаляровымі тасёмкамі.

Шчадраванцы разам са Шчадрацом наведваюць усіх вяскоўцаў, а потым застаюцца ў аднаго з іх і да раніцы весяляцца😄.

📌Цікава: «Шчадрэц» - вечар варажбы🔮. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў наступным годзе.

#советский_район #расцем_беларусамі