ГУО "Гимназия 15 г. Минска"
1.31K subscribers
47.2K photos
1.93K videos
19 files
4.5K links
Официальный Telegram-канал гимназии 15
加入频道
9⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Іван Путнік.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці апостала Іаана Багаслова.

Народныя традыцыі

🔸Да апостала Іаана звярталіся за заступніцтвам у далёкай дарозе.
🔸Лічылі, што дарогі, якія маюць скрыжаванні, прыцягваюць звышнатуральныя сілы.
🔸Здаўна перакрыжаванні мелі дрэнную славу, бо тут ад непрыемнасцяў і хвароб пазбаўляліся.
🔸 Сюды ішлі, каб паваражыць, пакараць крыўдзіцеля або пагутарыць з нячыстай сілай.
🔸 Згодна з павер'ем, на скрыжаванні можна сустрэць душы нябожчыкаў.
🔸Верылі: сюды прыходзяць ведзьмы для здзяйснення магічных рытуалаў.
🔸Меркавалі, што на скрыжаванні нічога нельга падымаць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 9 кастрычніка валодаюць моцным і валявым характарам. Насіць ім варта тапаз.

#народны_каляндар
🔟 кастрычніка адзначаецца народнае свята Савацій Пчэльнік.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Савація.

Народныя традыцыі

🔸Сяляне лічылі святых Зосіму і Савація заступнікамі пчол.
🔸Таму на Трафіма і Зосіму (2 кастрычніка) пачыналі прыбіраць вуллі, а на Савація завяршалі гэту справу.
🔸Па народных павер'ях, на Савація пчаліная матка выносіць ключы ад лета ў вырай.
🔸Пчаляры прасілі маліцца святому Савацію сваіх дзяцей.
🔸Пчалярства і бортніцтва -  справы, якія патрабуюць маральнай чысціні, якой валодаюць маленькія дзеці.
🔸Займацца іншай працай, акрамя пчалярства, лічылася вялікім грахом.
🔸Мёд для нашых продкаў - рытуальная ежа і сімвал здароўя, дабрабыту.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 10 кастрычніка звычайна дажываюць да старасці. Насіць ім варта бірузу.

#народны_каляндар
👍1
1⃣1⃣ кастрычніка адзначаецца народнае свята Харытонаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці свяціцеля Харытона, біскупа.

Народныя традыцыі

🔸Харытонаў дзень у народзе лічыўся нядобрым.
🔸Хатнімі справамі займацца таксама не варта было.
🔸Не вымяталі смецце з хаты - гэта лічылася дрэннай прыметай.
🔸Прыглядаліся ў гэты дзень да знакаў.
🔸 Дом пачаў рыпець - гэта прадказвала бяду.
🔸Асцерагаліся каркання крумкача над хатай і незнаёмай чорнай кошкі.
🔸11 кастрычніка баяліся сустрэчы з чарнавокімі людзьмі.
🔸Лічылі, што яны больш схільныя да вядзьмарства.
🔸У гэты дзень наведвалі вясковых чараўніц і знахарак.
🔸Усе просьбы суправаджаліся дарамі ў выглядзе пірагоў і гаршкоў з мёдам.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 11 кастрычніка ўсяго ў жыцці дамагаюцца сваёй працай. Насіць ім варта горны крышталь.

#народны_каляндар
👍2