ГУО "Гимназия 15 г. Минска"
1.31K subscribers
47.2K photos
1.93K videos
19 files
4.5K links
Официальный Telegram-канал гимназии 15
加入频道
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам цікавыя факты пра Дажынкi .

Культура беларусаў цесна звязана з зямлёй, земляробствам. Многія святы, звычаі і традыцыі бяруць свой пачатак з падзей, цесна звязаных з земляробчым календаром. Дажынкі, мабыць, самае вядомае з такіх свят.

Гэты старажытны абрад вядомы практычна ўсім народам, якія займаюцца земляробствам. З даўніх часоў "Дажынкі" азначалі канец жніва, гарачай уборачнай пары і цяжкай працы, таму і святкавалі яго заўсёды з размахам. У апошні дзень жніва на полі збіралася талака - добраахвотныя памагатыя, сярод якіх былі сваякі, сябры, суседзі. Самая старэйшая і паважаная жанчына паказвала, дзе каму ціснуць і першай пачынала жніво. Кожны ўзмах сярпом суправаджаўся спецыяльнымі абрадавымі песнямі.

Калі справа набліжалася да завяршэння, праводзіўся абрад "завівання барады". Гэты старажытны звычай звязаны з пакланеннем духу поля, які хаваецца ў апошнім несціснутым снапе.

#советский_район #расцем_беларусамі