🇧🇾 «Няхай дабрынёй напоўніцца душа». Урачыстасць пад такой назвай прайшла ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці з нагоды Дня работнікаў сацыяльнай абароны💐 У святочнай зале яна
сабрала людзей адной з самых запатрабаваных прафесій, якія дораць цеплыню сваіх сэрцаў і паўсядзённы клопат тым, хто мае ў гэтым асаблівую патрэбу. На Дзятлаўшчыне ўшаноўвалі работнікаў Казлоўшчынскага сацыяльнага пансіяната «Колас», упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, ветэранаў галіны.
У час свята каштоўныя падарункі
🎁 раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»
😀 атрымалі
Таццяна Гоман, Анжаліка Літвіненка, Таццяна Пышко, Марыя Клімонт, Вераніка Гірык, Алена Налівайка, Вольга Паўлоўская.🇧🇾 #дятловский_район #по_труду_и_честь #поздравляем