Истфак БГУ | Гістарычны факультэт БДУ
587 subscribers
4.01K photos
112 videos
50 files
675 links
Официальный Telegram-канал Исторического факультета БГУ😉

Следите за новостями и расписанием здесь!

Сайт: https://hist.bsu.by
Vk: https://vk.com/gistfak
Instagram: https://instagram.com/hist.bsu?igshid=170nla7e9zhbc
FB: https://www.facebook.com/gistfak
加入频道
У далёкім 1934 годзе распачаў сваю працу самы лепшы гістарычны факультэт Беларусі — гістарычны факультэт БДУ.

За 89 гадоў шмат зроблена: напісаны тысячы навуковых прац, падрыхтавана вялікая колькасць спецыялістаў для краіны, нашы вучоныя-гісторыкі заўсёды ўносілі значны ўклад у развіццё Айчыны.

А сёння давайце павіншуем наш любімы факультэт і пажадаем яму далейшага якаснага развіцця на карысць Беларусі!
Магистрант исторического факультета Рафаэл Траскевич стал бронзовым призером Республиканской универсиады - 2023/2024 по армрестлингу в категории 65 кг.

Соревновпния проходили с 25 по 27 октября в Могилеве на базе Белорусско-Российского университета.

Участие в соревнованиях приняли 32 команды учреждений образования Республики Беларусь
Активисты ПО ОО «БРСМ» исторического факультета приняли участие в праздничном концерте «Наша молодость» во Дворце республики, посвященном 105-летию Всесоюзного комсомола и 60-летию белорусских студенческих отрядов

На мероприятии присутствовали руководители государственных органов, ветераны комсомольского движения, активисты Белорусского республиканского союза молодежи. Делегацию факультета возглавил декан, профессор Кохановский Александр Геннадьевич
Навукова-практычная канферэнцыя «Этнакультурная спадчына Беларусі» завяршыла сваю працу 26 кастрычніка на кафедры этналогіі, музеялогii і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ. Мерапрыемства прысвечалася вынікам працы супрацоўнікаў кафедры па тэме «Этнакультурнае развіццё Беларусі ў XIX –пач. XXI стст.».

У рамках работы канферэнцыі студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта наведалі навуковы семінар на базе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі семінара азнаёміліся з гісторыяй стварэння выставы беларускага строя «Анталогія прыгажосці», а таксама вызначылі асаблівасці прэзентацыі элементаў этнакультурнай спадчыны ў турыстычнай сферы. Экскурсія праводзилася куратарам выставы, аспіранткай гістарычнага факультэта Вікторыяй Пракошынай
Студенты 2 курса 5, 6 и 7 групп 27 октября приняли участие в субботнике, который проходил вблизи Студенческой деревни. Работы велись по высадке деревьев. Со студентами трудились доцент кафедры истории нового и новейшего времени Денис Ларионов и специалист кафедры источниковедения Надежда Соломкина
1941 год. У Беларускім дзяржаўным універсітэце працуюць 6 факультэтаў і 33 кафедры. Педагагічную і навуковую работу вядуць 17 прафесараў, 41 дацэнт, 42 старшыя выкладчыкі, 28 выкладчыкаў, 23 асістэнты. З іх 60 чалавек — выпускнікі БДУ. У аспірантуры навучаюцца 60 чалавек. Колькасць студэнтаў у 1940/41 навучальным годзе складала ўжо 1337 чалавек. Працуюць музеі, бібліятэка, навуковыя лабараторыі. Удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база, будуюцца новыя вучэбныя карпусы і інтэрнаты для выкладчыкаў і студэнтаў.

Універсітэт рыхтуецца да свайго 20-годдзя. Запланавана юбілейная навуковая сесія, святочныя мерапрыемствы.

Універсітэт не чакаў вайны...

Прысвячаецца 102-годдзю БДУ і 80-годдзю аднаўлення працы Універсітэта на ст. Сходня

https://youtu.be/hHL24B3S3Dk?si=w38XtHTaWiJt81j0
30 кастрычніка — Дзень заснавання БДУ!

102 гады таму адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала фактычна пачаткам станаўлення беларускай вышэйшай адукацыі, навукі і зараджэння беларускіх навуковых школ. Сёння БДУ — гэта буйнейшы адукацыйны і навуковы цэнтр краіны. Гісторыя нашага ўніверсітэта багатая і яркая.

Віншуем са 102-годдзем БДУ!