ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
464 subscribers
7.18K photos
196 videos
13 files
228 links
加入频道
Спяшайцеся дарыць дабро!

21 снежня ў гімназіі праходзіў Дабрачынны Калядны кірмаш. Педагогі, вучні і бацькі адказна падышлі да арганізацыі і правядзення Каляднага кірмашу. Юныя кулінары з дапамогай бацькоў падрыхтавалі смачныя салодкія шэдэўры. 🍰

Радавалі наведвальнікаў сваімі талентамі ўдзельнікі Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, фальклорнага ансамбля "Дударыкі". Яны ўзнавілі абрад Калядавання. Пад гукі беларускай дуды і гармоніка выносілі калядную зорку, вадзілі казу, спявалі песні, стваралі душэўную атмасферу свята. 🎶

Знайшлося месца і цікавым навагоднім забавам. Тут можна было паваражыць на свой лёс, пакінуць пасланне Дзеду Марозу на Дрэве жаданняў ці ператварыцца ў любімую жывёлу пры дапамозе аквагрыму. 🎨

Усе сродкі, атрыманыя ад продажу, будуць пералічаны на дапамогу дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. ❤️

#ДабрачынныКірмаш #СалодкіяШэдэўры #Калядаванне #Гімназія14
👮‍♀️ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ СУСТРЭЧА!🎓

Для вучняў 9-11 класаў гімназіі адбылася прафарыентацыйная сустрэча з выкладчыкам факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь🇧🇾 Анфісай Сямёнаўнай Ляднёвай і курсантам малодшым сяржантам Кірылам Габец, якія расказалі аб умовах паступлення і магчымасцях Ваеннай Акадэміі для абітурыентаў. 🚀

#Прафарыентацыя #ВаеннаяАкадэмія #Гiмназiя14
🌲ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ!🎄

Заданне на выходныя выканана! 😊

З радасцю паведамляем, што мы сабралі вашыя самыя смачныя рэцэпты! Дзякуй усім за ўдзел і кулінарнае натхненне. 🍽️

Вашы ідэі дапамогуць стварыць чароўны навагодні настрой на нашых святах.

#Рэцэпты #НавагодніНастрой #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Гiмназiя14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🌲
❄️ 23 снежня ❄️

Будзьце крыніцай шчасця! 😊

Дарыце радасць і дабро тым, хто вас акружае! 😊

Заданне на сёння - зрабіць віншавальную паштоўку і адправіць суседу (закінуць у паштовую скрыню) 😉

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Радасць #Паштоўка #Гiмназiя14
Напярэдадні Новага года вучні 2 "А" і 2 "Б" класаў наведалі сядзібу на Лагойшчыне. 🎉 Гімназісты пазнаёміліся з традыцыямі качавых народаў, іх ладам жыцця. 🌍

Дзеці сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай праграмы з удзелам Дзеда Мароза, 🎅 пазнаёміліся з самымі добрымі сабакамі ў свеце - сібірскімі хаскі. 🐾

#НовыГод #Лагойшчына #Гімназія14
СУПРАЦОЎНІЦТВА З БДУ! 🎉

Вучні 8-10-х класаў гімназіі паўдзельнічалі ў святочным мерапрыемстве "Каля Каляд", наладжанага вучэбна-навуковай лабараторыяй беларускага фальклору філалагічнага факультэта БДУ. 🌟

На свяце гімназісты разам з вучнямі ліцэя БДУ і Лошніцкай гімназіі знаёміліся з беларускім абрадам правядзення Каляд, спрабавалі калядныя стравы, спявалі абрадавыя песні, глядзелі казкі з цудоўнай беларускай БАТЛЕЙКі. 🎭

Адраджаем традыцыі разам! 💖

#КаляКаляд #БеларускіФальклор #Гiмназiя14
❄️ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ IМГНЕННЯЎ!🎄

Заданне выканана!🤩 Мы атрымалі вашыя самыя цудоўныя паштоўкі і фотаздымкі, на якіх вы адпраўляеце іх дарагім людзям! ❤️

Дзякуй усім за ўдзел і крэатыўнасць. Вашы працы напоўнілі гэты праект цяплом і радасцю. 🌟

#Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Крэатыўнасць
🧩УРАЧЫСТЫЯ ЛІНЕЙКІ!🎉

Вось і падышла да канца другая чвэрць 2024/2025 навучальнага года. І ўжо зусім побач зімовыя канікулы. ❄️

У дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №14 г.Мінска” сёння прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню ІІ чвэрці. 🏫

Другая чвэрць была вельмі кароткай. Без разварушвання вучняў захапіў вір падзей як навучальных, так і выхаваўчых, творчых, пазнавальных. 🌟
Узнагароды знайшлі сваіх герояў. Мы мелі магчымасць уручыць граматы, дыпломы і падзякі пераможцам і прызёрам розных конкурсаў. 🏆

Намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце Ганзеева А.А. і Доўнар І.П. нагадалі вучням аб бяспечных правілах паводзін на зімовых канікулах. 🚦

Віншуем усіх з заканчэннем другой чвэрці і жадаем новых поспехаў і здзяйсненняў! 🎊

#Гiмназiя14 #ЗімовыяКанікулы #Поспехі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎄 24 снежня 🎄

❄️Сёння заканчваецца 2 чвэрць, а гэта значыць, што з 🎄ЕЛКІ ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ мы здымаем канверт з апошнім для вас заданнем, якое агучана ў відэа.

З нецярпеннем чакаем вашы фотаздымкі 😊

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #СвяточныНастрой #Гiмназiя14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Первичная профсоюзная организация "Гимназия 14 г.Минска" Заводской районной организации Белорусского профессионального союза работников образования и науки присоединилась к республиканскому флешмобу «Под флагом страны»


#под_флагом_страны #отвечаемкачеству #профсоюз_образования_науки
🎊ТЭАТРАЛЬНАЯ ПРЭМ’ЕРА! 🎭

🏆Вучні тэатральнага гуртка пад кіраўніцтвам настаўніка Грэчкінай С.Н. прадставілі спектакль па творы А.С.Пушкіна “Казка аб мёртвай царэўне і аб сямі асілках” для вучняў пачатковай школы, прысвечаную 125-гадоваму юбілею вялікага рускага паэта. 👏🌟📚

#Тэатр #Юбілей #Гiмназiя14
У актавай зале гімназіі прайшоў навагодні педагагічны КВЗ сярод педагогаў "Каманда Ч" і вучняў 10"A" класа "Смешагогі". 🎉

Каманды спаборнічалі ў наступных конкурсах: "Візітоўка", "Традыцыйная навагодняя размінка", "Музычны конкурс" і "Хатняе заданне". 🎶

Кампетэнтнае журы пры ацэнцы выступленняў улічвала адпаведнасць тэме, артыстызм, музычнасць, знешні выгляд і гумар. 😄

Разнастайнасць нумароў не магла не здзівіць, кожная каманда змагла вызначыцца і нечым бліснуць перад сапернікам. 🌟
Громкія алодысменты гучалі ў адрас усіх удзельнікаў. 👏

Па выніках конкурсу большую колькасць балаў зарабіла каманда педагогаў "Каманда Ч". 🎖️
Вітаем з заслужанай перамогай! 🎊

Яркае і эмацыйнае свята, падоранае КВЗшчыкамі, яшчэ раз пацвердзіла, што гуляць у КВЗ — гэта выдатна! 😍

#КВЗ #КамандаЧ #Смешагогі #Гiмназiя14
Сябры, радасная навіна! 🎉 Мы завяршылі апошняе заданне Ёлкі шчаслівых імгненняў і атрымалі цудоўныя фотаздымкі вашых ялінак! 🌲 Кожная з іх унікальная і напоўнена магіяй свята.

Дзякуем усім за ўдзел і крэатыўнасць! 🙏 Няхай вашы дамы свецяцца цяплом і радасцю ў гэты чароўны сезон. ❤️

З надыходзячымі святамі! 🎄

#Магiя #Крэатыўнасць #Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў
📅 Вучні гімназіі наведалі Рэспубліканскі турнір на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба “Міні-футбол у школу”, які прайшоў на базе спартыўнага палаца “Уручча”! ⚽️

Гімназісты былі ў захапленні ад атмасферы спаборніцтваў і падтрымкі каманд! Кожны матч быў сапраўдным відовішчам. 💪

Вялікі дзякуй арганізатарам за магчымасць убачыць, як юныя спартсмены дэманструюць свае навыкі і любоў да футбола! 🙌

#Гімназія14 #МініФутбол #ЮныяСпартсмены #Спаборніцтвы
🌱ГАРАДСКІЯ ШКОЛЫ МАЛАДЫХ НАСТАЎНІКАЎ!😊

На базе гімназіі прайшлі ГАРАДСКІЯ ШКОЛЫ МАЛАДЫХ НАСТАЎНІКАЎ БІЯЛОГІІ І ХІМІІ, кіраўнікамі якіх з’яўляюцца настаўнікі-метадысты Яцына І.Д. і Долбік А.А. 📚

👐Педагогі падзяліліся вопытам па выкарыстанні актыўных і інтэрактыўных прыёмаў і метадаў на розных этапах вучэбнага занятку. Заняткі прыходзілі ў выглядзе квэста - весела і пазнавальна. 🎉

✨️Удзельнікі семінара набылі цікавы і карысны вопыт выкарыстання нестандартных прыёмаў і метадаў. 💡

#Гiмназiя14 #МаладыяНастаўнікі #Біялогія #Хімія #Вопыт
🧩СЕМІНАР РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА!😊

🎎Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры рэсурснага цэнтра гімназіі Гурыновіч А.У., Тарасенка В.Ф., Хмяльніцкая Н.В. у чарговы раз запрасілі настаўнікаў горада на творчую майстэрню “Музейны квэст як сродак фарміравання функцыянальнай пісьменнасці вучняў на вучэбных занятках і пазакласных мерапрыемствах”. 📚

🧩Педагогі падзяліліся вопытам па складанні і выкарыстанні музейных квэстаў, паказалі прыклады такіх квэстаў і запрасілі гасцей прыняць удзел у квэсце “Беларуская хатка”. 🏡

🛖Настаўнікі горада змаглі пабываць на двух экскурсіях у музеі “Беларуская хатка” і музеі музычных інструментаў, пабываць на майстар-класе ўдзельніка заслужанага аматарскага калектыву “Дударыкі” Ровенскай А.І. 🎶

Папаўняем метадычныя скарбонкі разам! 💼

#Гiмназiя14 #МузейныКвэст #Настаўнікі #МетадычнаСупрацоўніцтва