ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
ПАЗНАВАЛЬНАЯ ЭКСКУРСІЯ 🏭

Вучні 2 “А” і 2”Б” класаў гімназіі наведалі завод “Белмасткерамікі” ў Радашковічах. Гімназісты сталі ўдзельнікамі захапляльнай экскурсіі і пазнаёміліся з вытворчасцю керамічнага посуду, дэкаратыўных і сувенірных вырабаў. Дзеці даведаліся, як з маленькага кавалачка гліны нараджаюцца шэдэўры, пазнаёміліся з рознымі прафесіямі прадпрыемства. 👩‍🏭👨‍🏭

Кожны паспрабаваў папрацаваць з глінай і сфармаваць прыгожыя гліняныя фігуркі. 🎨🤲 Наведалі музей пры заводзе, які налічвае больш за 5000 экспанатаў. 🏺

Кожны атрымаў на памяць сувенір. 🎁😊

#Эксурсія #Гімназія14 #Кераміка #Творчасць
❤‍🔥3🫡21
🍁КАНIКУЛЫ🍁

Вучні 10-х і 11 класаў наведалі дом-музей Ваньковічаў і пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці вядомага беларускага мастака В. Ваньковіча. 🖼️ Наведванне музея стала выдатнай магчымасцю для вучняў паглыбіць свае веды пра культурную спадчыну Беларусі. 🇧🇾

Вучні 8-х класаў наведалі фолк-рок-мюзікл "Трышчан ды Іжота" і паглядзелі цікавую і захапляльную гісторыю заканых. 🎭

Вучні 5-х класаў наведалі кінатэатр "Камсамолец", дзе цікава правялі час за праглядам мультфільма "Гіганты Ла-Манша". Гэта павучальная і кранальная гісторыя пра падарожжа трох сяброў, якія аб'ядноўваюцца ў барацьбе са злом! 🎬

Вучаніцы педкласаў гiмназii Пышынская Кіра і Машковіч Аліна прынялі ўдзел у 4 сезоне рэаліці-канструктара "Педагагічныя прыгоды" на факультэце пачатковай адукацыі БДПУ. 🌟 Яны прэзентавалі свой уласна створаны праект будынка з кубікаў, у якім увасобілі ідэі сумеснага навучання і творчасці! 📚

#Гiмназiя14 #Культура #Мастацтва #Творчасць
👍3🫡2❤‍🔥1💋1
Сталі вядомы вынікі раённага этапу гарадскога Фестывалю навукова-практычных работ "Пазнанне і творчасць".

🖍️Звягінцаў Альгерд, вучань 4"Б" класа, атрымаў дыплом 2 ступені🎉
Кіраўнік праекта Собаль С.М.

🖍️З праектам "Музей у чамадане" атрымаў дыплом 1 ступені і прайшоў на горад Вайнеловіч Павел, вучань 4"А" класа🎉
Кіраўнік праекта Плакса В.М.

#Пазнанне #Творчасць #Гiмназiя14
👍51🎉1🫡1
Выхавальнікі ГПД 5 выканалі творчае заданне "Упрыгожванне Батлейкі" 🎨 ў рамках акцыі "Дзень добрых неспадзевак" 🌈.

#Гiмназiя14 #Творчасць #Батлейка #Акцыя
👍4🫡2🕊1
💐ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ💐

Вучні 8-10-х класаў гімназіі былі запрошаны на монаспектакль добра вядомай сярод дзіцячых і юнацкіх аўдыторый лаўрэата нацыянальнага і ўсесаюзнага конкурсаў артыстаў эстрады Зінаіды Уладзіміраўны Феакціставай. 😊

Многа гадоў артыстка з любоўю нясе сваім слухачам роднае слова, прывівае любоў да нацыянальнай літаратуры, гісторыі і культуры. 📚

На гэты раз Зінаіда Феакцістава выканала паэму А.Куляшова “Цунамі” – вельмі глыбокі, філасофскі і надзвычай драматычны твор. 🌊

#Гiмназiя14 #Літаратура #Культура #Творчасць
🔥4🫡3👍1