ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
🏛️24 мая вучні 3 "Б" класа гімназіі наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.🏛️
🔸У цікавай, займальнай форме інтэрактыўнай гульні вучні пазнаёміліся з асноўнымі этапамі ўзнікнення, станаўлення і развіцця Беларусі.
👫Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра славутыя і трагічныя старонкі жыцця беларусаў.


#Заводскі
#гімназія14
#экскурсія
👍2
22 верасня вучні 2-х класаў падчас выязной экскурсіі наведалі знакамітыя мясціны наваколляў Беларусі. 🌍
💥Пабывалі ў г.п.Радашковічы на буйнейшым заводзе беларускай керамікі, дзе сутыкнуліся ў рэальнасці з майстрамі ганчарнай вытворчасці і самі пабывалі юнымі ўдзельнікамі гэтага працэсу.
💥Далей завіталі ў адзін са старажытных гарадоў Беларусі - Заслаўе, дзе пазнаёміліся з яго гісторыяй заснавання.
💥І напрыканцы падарожжа завіталі ў этнаграфічны комплекс МЛЫН.
Гісторыя і сучаснасць праз выхаванне асобы сучаснага патрыёта сваёй краіны.

#Заводскі
#гімнпзія14
#экскурсія
👍43😁1🤝1
👫Вучні 4 “Б” класа гімназіі наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

🔸Падчас экскурсіі і інтэрактыўнай праграмы гімназісты шмат новага даведаліся пра жыццё і творчасць славутага беларускага песняра, сваімі вачыма ўбачылі дом, у якім ён жыў, пазнаёміліся з інтэр’ерам жылых пакояў, кабінетам.

👫Вучні 9-х класаў гімназіі пабывалі на экскурсіі на Мінскім падшыпнікавым заводзе ў рамках Усебеларускай акцыі “80 дзён да Перамогі”, прымеркаванай да 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Экскурсія атрымалася вельмі цікавай і карыснай.🚌


#Заводскі
#гімназія14
#экскурсія
❤‍🔥3👍2💋2🫡2😍1🍓1
Гімназісты 8-х, 10-х і 11 класаў падчас экскурсіі ў Віцебск ажыццявілі пешую прагулку па горадзе, падчас якой убачылі сімвалічную статую князя Альгерда, які далучыў Віцебскую зямлю да Вялікага княства Літоўскага 🏰, велічны Свята-Уваскрасенскі храм XVIII ст, пабудаваны ў стылі Віленскага барока , гарадскую ратушу як сімвал самакіравання горада 🏛️, а таксама наведалі дом - музей знакамітага мастака Марка Шагала 🎨.

На цэнтральнай плошчы горада Віцебска вучні ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў каля мемарыяла Вечнага агню 🕯️🇧🇾.

#Гімназія14 #Віцебск #Экскурсія #Культура #Памяць
👍6🫡2
🚒 6 лістапада вучні 2 «В» класа наведалі Музей пажарных і аварыйна-выратавальных спраў. Даведаліся пра гісторыю стварэння і існавання пажарных частак, для чаго раней пажарныя абавязкова павінны былі насіць вусы. Пагаварылі пра катастрофу на Чарнобыльскай АЭС. Кіравалі верталётам і ладзілі выбухі, прымяралі форму. Праца выратавальніка цяжкая, небяспечная, але высакародная. 🔥

🌾 Таксама сёння адбылася першая выязная экскурсія для першакласнікаў. Вучні наведалі ў цудоўны музей у Строчыцах. Яны пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Мінска, з асаблівасцямі жылых забудоў беларусаў (школа, хата, гумно, млын, свіран).

👩‍🌾 Інтэрактыўна-гульнёвая праграма "Пшанічны каласок", удзельнікамі якой сталі нашы першачкі, распавяла, як зярнятка пераўтвараецца ў хлеб, а гаспадар Дамавік надоўга застанецца ў памяці маленькіх вандроўнікаў.

#Гiмназiя14 #Экскурсія #Выратавальнікі #Строчыцы
👍3🫡2
Вучні 6 "Б" класа гімназіі наведалі музей Мінскага метрапалітэна. 🚇

Падчас займальнай экскурсіі ў музеі вучням расказалі пра гісторыю будаўніцтва і развіцця сталічнага метро. 📜

Дзеці паспрабавалі ў дзеянні манетаразменны апарат, націскалі на пульт і прасачылі за перамяшчэннем цягніка, даведаліся, з дапамогай чаго і як кожную ноч правяраюць рэйкі. 🔍

Кожны пабываў у ролі машыніста! 🚂

#Гiмназiя14 #МузейМетрапалітэна #Экскурсія
👍5🫡21