ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
463 subscribers
7.2K photos
196 videos
13 files
229 links
加入频道
👫“ЗУБРАНЯ” ВІТАЕ СЯБРОЎ🏕

⛺️ Дайджэст першых дзён у палатачным лагеры “Зубраня”: традыцыйна ў гэтым годзе праграма ўключае ў сябе шэраг разнастайных і цікавых мерапрыемстваў. У першую чаргу, Вогнішча сяброўства, прысвечанае адкрыццю змены, маляванне плаката атрада, наведванне спартыўных пляцовак, басейна і вераўчанага мястэчка!

Пачні гэта лета ў “Зубраня”!🔆
🏫Вучні 8-х класаў гімназіі прынялі ўдзел у гарадскім конкурсе “Знаўцы роднай прыроды”, які праходзіў ва ўмовах лесу і пераменлівага надвор'я. 🏞

📖У час спаборніцтваў выконвалі гімназісты задачы на праверку ведаў па біялогіі, а таксама праявілі сваю знаходлівасць і крэатыўнасць! Па выніках конкурсу каманда заняла 🥉 месца!

Віншуем каманду і кіраўніка, настаўніка біялогіі Яцыну Іну Дзмітрыеўну!🎉
⛺️АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА”☀️

🔸На базе сталовай Дзяржаўнай установы адкцыі “Сярэдняя школа №98” прайшла акцыя “Чыстая талерка”. Выхаванцы атрадаў аздараўленчага лагера гімназіі праявілі вялікае жаданне стаць удзельнікамі акцыі, пачаставаўшыся тварожнай запеканкай са смятанай і атрымаўшы прыемны прыз - пачастунак ШАКАЛАД! 🍫

Мы за здаровае харчаванне!💪
🤸‍♂️АКТЫЎНАЕ ЛЕТА! ☀️

🎭 Да выхаванцаў-пачаткоўцаў аздараўленчага лагера "Сонейка" завітаў тэатр "Зазеркалье" з інтэрактыўнай праграмай "На востраве сяброўства"!

🥳Колькі шуму, колькі смеху, колькі радасці дзяцей! Сапраўды сяброўства паміж дзецьмі адно з найважнейшых каштоўнасцей у зносінах, у новых знаёмствах.
👩🏻‍🏫РАБОТА ГАРАДСКОГА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА🧑🏼‍🏫

🔆З пачатку тыдня ў гімназіі працуе гарадская летняя студыя
па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў
па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

📚Кожны дзень удзельнікі студыі актыўна і весела паглыбляюць веды па беларускай мове і літаратуры.

🏞Навучэнцы стваралі свой герб, з дапамогай псіхолага даведаліся, як адрозніваецца ўспрыманне матэрыялу ў хлопцаў і дзяўчат, падарожнічалі па краіне “Назоўнік”. Сёння ўсе разам шукалі назоўнікі ў роднай прыродзе.
🔆“ЗУБРАНЯ” ВІТАЕ СЯБРОЎ🏕

⛺️Працягваецца насычаны адпачынак вучняў гімназіі ў складзе 23-га атрада палатачнага лагера “Зубраня”.

👫У гэтыя летнія дні хлопцы і дзяўчаты актыўна прымаюць удзел у спартыўных спаборніцтвах па баскетболе, футболе, ціры і лазертагу. Атрад таксама заняты ў гуртках па дызайне, праграмаванні, квілінгу.

Скарбонка атрада папоўнілася двума дыпломамі.🎉
🏫РАБОТА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА👨🏻‍🏫

👫У гарадской студыі працягваецца работа па падрыхтоўцы лепшых вучняў горада Мінска да конкурсаў і алімпіяд. 📖

🏛У рамках выканання плана мерапрыемстваў удзельнікі наведалі Музей гісторыі беларускай літаратуры, дзе вельмі актыўна і карысна правялі час: адказвалі на пытанні віктарыны “Загадкі дзеда Кандрата”, а таксама шукалі займеннікі ў творах Кандрата Крапівы.
🏫У Нацыянальнай бібліятэцы былі ўручаны падзякі лепшым выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Мінска.

👩🏼‍🎓Сярод лепшых выпускніца 11 “А” класа гімназіі Музыка Дарья, якая атрымала Падзячны ліст ад начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкам В.М.Чамаданавай за значны ўклад у развіцце маладзёжных ініцыятыў.

Віншуем Дар’ю з гэтым высокім дасягненнем.🎉
💪ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!🏆

11 чэрвеня каманда гімназіі “Надзея” пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Яцына Іны Дзмітрыеўны былі ўзнагароджаны Дыпломам 🥇 ступені за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе відэакліпаў “Першацветы” сярод удзельнікаў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў.
👨🏻‍🏫РАБОТА ГАРАДСКОГА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА👩🏻‍🏫

🏫У гімназіі працягвае працу гарадская летняя студыя
па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў
па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

🗓Кожны дзень удзельнікі студыі актыўна і весела паглыбляюць веды па беларускай мове і літаратуры.

🔶 Сёння ў студыі адбыліся заняткі па пошуку лічэбнікаў: шукалі іх у прыказках, успаміналі алфавіт, складалі крыптаграмы, удзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне.

🔷 У другой палове заняткаў адбыўся псіхалагічны трэнінг “Па слядах Рабінзона”.