ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ
🔥Пяты дзень тыдня прыродазнаўчых навук прайшоў пад дэвізам “Мы за мірны атам!” ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ТРАГЕДЫІ НА ЧАЭС.

👫Вучні 9-х класаў правялі інтерактыўны дайджэст “Падарожжа па краіне Здаравячкоў” для пачаткоўцаў. Вучні актыўна адказвалі на пытанні, выконвалі заданні, якія ім прапанавалі “Багіня Гігіена” і “Здаравячкі”. Актыўны занятак даў плённыя вынікі для дапытлівых.

🙏Рэквіем “ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ТРАГЕДЫІ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АТАМНАЙ СТАНЦЫІ” стаў фінальным акордам тыдня.

🔥Вучні 10-11-х класаў расказалі аб трагедыі і яе наступствах у свеце. Хвілінай маўчання класы гімназіі ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі.

#Заводскі
#гімназія14
#дзеньпамяці
🏆ПЕРАМОГА!🏆

🎉Віншуем з перамогай вучаніцу 9 “В” класа гімназіі Горбач Сафію ў рэспубліканскім фестывалі юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі, які адбыўся ў Рэспубліканскіі цэнтры экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

🥇Дыплом I ступені ўручыў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі, начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Мацюшонак Аляксандр Мікалаевіч.

#Заводскі
#гімназія14
#перамога
👫Вучні 5 “Г” класа гімназіі прысутнічалі на адкрыцці фестываля “На вуліцы міру” ў мінскім Палацы дзяцей і моладзі. У фае палаца была прадстаўлена выстава дзіцячых работ “Мой чацвераногі сябар”, праводзіўся майстар-клас па маляванні прафесійнымі педагогамі. У Мурмуровай зале Палаца адбылося дзеянне на сцэне - канцэрт з лепшых нумароў таленавітых дзяцей сталіцы.

#Заводскі
#гімназія14
У рамках прафарыентацыйнай работы ў гімназіі прайшла сустрэча з вучнямі 9, 10, 11 класаў з дацэнтам, кандыдатам фізіка-матэматычных навук кафедры ядзернай фізікі Дзяжурка Міхаілам Дзмітрыевічам.

👫У займальнай форме вучням была прадстаўлена інфармацыя аб адукацыйным працэсе, навуковых даследаваннях на фізічным факультэце і перспектыве працаўладкавання выпускнікоў факультэта.

🔥Такія сустрэчы з прадстаўнікамі ВНУ дапамагаюць вучням у вырашэнні пытанняў прафесійнага самавызначэння.

#Заводскі
#гімназія14
6️⃣ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🏫

👫Вучні 5”В” і 5 “Г” класаў паўдзельнічалі ў інтэлектуальным экалагічным мерапрыемстве “Загадкі прыроды”. Гімназістам прапанавалі адгадаць загадкі, вызначыць назвы дрэў па іх насенні, сабраць ядомыя грыбы, прадказаць надвор’е па прыродных прыкметах. У завяршэнне акрэслілі правілы паводзін у лесе.
Усе добра разумеюць, што берагчы прыроду - наша галоўная задача

👫 Вучні 1-2-х класаў завіталі ў творчую майстэрню, дзе рабілі прыгожыя паштоўкі, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Майстравалі і гаварылі на тэму Вялікай Айчыннай вайны, успомнілі, хто такія ветэраны і чаму іх трэба шанаваць і наведваць. Паштоўкі атрымаліся цудоўныя!

👫 Адбыўся фінал раённага конкурсу чытальнікаў "Радкі, апаленыя вайной", у якім актыўны ўдзел прынялі вучні гімназіі.
Мосін Мікіта атрымаў Дыплом фіналіста, Капцялова Ганна і творчы калектыў 9 "А" класа ўзнагароджаны Дыпломамі II ступені.
Малайцы! Віншуем!

#Заводскі
#гімназія14
👫Вучні 9-х класаў гімназіі выкарысталі магчымасці горада і правялі класную гадзіну на базе Музея прыроды і экалогіі. 🏛️
Акрамя цікавай і змястоўнай экскурсіі, прынялі ўдзел у квэсце, дзе актыўна вывучалі матэрыял музея. Правядзенне такого незвычайнага мерапрыемства дало магчымасць больш актыўна далучаць вучняў да праблем экалогіі і шукаць рашэнні ў паляпшэнні экалагічнай абстаноўкі малой Радзімы, роднага горада Мінска!

#Заводскі
#гімназія14