ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
📝29 снежня музей Максіма Багдановіча ветліва расчыніў дзверы перад 5,10 і 11 класамі гімназіі. Вучні пачулі пра нешчаслівы жыццёвы лёс паэта, пра яго цікавую творчую спадчыну: пра першы верш, пра адзіны зборнік яго твораў, а таксама пра дзяцінства і вучобу ў гімназіі нашага Песняра.
👫Вучні атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра Максіма Багдановіча як гісторыка літаратуры, публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка. З захапленнем слухалі ўрыўкі з паэтычных твораў класіка.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#музей
👍41🤝1🤗1🫡1
💫У рамках раённага конкурсу экскурсаводаў школьных музеяў гімназія 14 прадстаўляла дзвюх канкурсанткаў. Работу музея Партызанскай Славы прадставіла Бурая Карына, музычных інструментаў - Горбач Сафія.
🔥Дзяўчаты цікава расказалі аб экспазіцыях музеяў, паказалі ўнікальныя экспанаты. Члены журы мелі магчымасць не толькі ацаніць майстэрства экскурсаводаў, але і паслухаць гучанне музычных інструментаў і нават на іх самім паіграць.
🙏Гісторыя і традыцыі беларускага народа слаўныя, гераічныя, багатыя, непаўторныя. Захаваем іх разам!


#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
#музей
👍3🫡2🤗1
👫Вучні 8-х класаў гімназіі ў рамках пілотнага праекта пабывалі на экскурсіі ў Доме-музеі І з'езду РСДРП. Гісторыя нашай краіны, навукова-тэхнічны прагрэс і быт мінчан у пачатку ХХ стагоддзя - асноўныя тэмы экскурсіі.
👫Вучні 4 "Б" класа наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Падчас экскурсіі гімназісты замацавалі свае веды аб відах і жанрах мастацтва, засвоілі адрозненні паміж імі, шмат новага даведаліся пра беларускіх мастакоў і іх карціны, палюбаваліся цудоўнымі творамі мастацтва.
💫Экскурсія атрымалася вельмі насычанай,пазнавальнай і цікавай!


#Заводскі
#гімназія14
#музей
👍3🫡2