ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
468 subscribers
7.24K photos
201 videos
13 files
229 links
加入频道
🐣Маленькія валанцёры 1 “В” класа прынялі ўдзел у акцыі “Дапамажы птушкам зімой”. На вучэбным занятку “Чалавек і свет” гімназісты даведаліся, як жывуць і чым харчуюцца дзікія жывёлы і птушкі ў халодную пару. Вырашылі дапамагчы птушкам і разам з бацькамі сваімі рукамі зрабілі кармушкі.
💫Сёння напоўнілі кожную кармушку семкамі і рознымі крупамі і развесілі на дрэвах на тэрыторыі гімназіі.


#Заводскі
#гімназія14
#акцыя
‼️ ПРАФІЛАКТЫКА‼️
🔥У рамках Дня прафілактыкі 6 лютага інспектар па справах непаўналетніх Кохан Я.В. правяла з вучнямі 5-11 класаў гімназіі прафілактычную гутарку з дэманстрацыяй відэароліка "Споведзь. Са мною гэтага не адбудзецца". Інспектар напомніла правілы прававых паводзінаў, артыкулы заканадаўства.
ВЕДАЕМ❗️ПОМНІМ❗️ВЫКОНВАЕМ❗️


#Заводскі
#гімназія14
#прафілактыка
👫Вучні 10-11-х класаў прынялі ўдзел у правядзенні агульнагарадской дыялогавай пляцоўкі “Дзеці вайны. Памяць праз вякі”, якая дэманстравалася ў рэжыме онлайн з Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
🔥У ходзе пляцоўкі прайшоў адкрыты паказ дакументальнага фільма “Фабзайцы” аб беларускіх дзеячах, блакадніках Ленінграда. На сувязі былі блакаднікі, аўтары фільма, цэнтр патрыятычнага выхавання “Дзяржынец”, актыўная моладзь.


#Заводскі
#гімназія14
👫Вучні 2 “А” класа гімназіі сустрэліся з супрацоўнікамі дзіцячага часопіса “ВЯСЁЛКА” на базе 3-яй гарадской бібліятэкі г.Мінска. Тут дзяцей чакалі беларускія сучасныя пісьменніцы Тамара Бунта і Таццяна Каленік. Яны дзяліліся сваімі творамі, кнігамі, сюжэтамі павучальных гісторый. Гімназісты ў сваю чаргу парадавалі іх беларускімі вершамі. У атмасферы шчырасці і творчасці дзеці былі і перакладчыкамі, і мастакамі, і чытальнікамі, і актыўнымі суразмоўцамі на роднай мове.
🙏Дзякуй, што такія сустрэчы прыносяць дзецям цяпло і любоў да роднага слова, жаданне сябраваць з кнігай і дзяліцца з іншымі! У гонар сустрэчы супрацоўнікі “Вясёлкі” ўручылі кожнаму свой часопіс і памятныя падарункі. А пісьменніца Т. Бунта з асалодаю падаравала класу свой зборнік “ЧАРОЎНЫ КОШЫК”.


#Заводскі
#гімназія14
#часопіс
🔥Да Дня юнага героя-антыфашыста піянеры 7-х класаў гімназіі правялі інфармацыйны дайджэст для сваіх малодшых сяброў з 5-х і 6-х класаў "У вайны не дзіцячы твар". Піянерскі актыў пазнаёміў вучняў з гісторыяй Дня юнага героя-антыфашыста, а таксама з асабістым жыццёвым шляхам юных герояў.
🔥Гучалі песні ваенных гадоў, вершы, сапраўдныя трагедыі дзяцей ваеннага ліхалецця.🙏


#Заводскі
#гімназія14