💫На базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №14 г.Мінска” адбылося ўрачыстае закрыццё трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“ і “Беларуская літаратура”. ✨Пахвальныя водзывы і Дыпломы пераможцаў удзельнікам алімпіяды ўручалі дырэктар гімназіі і члены гарадскога журы.
💬Гучала шмат слоў падзякі вучням і настаўнікам, якія з пашанай і павагай ставяцца да роднага слова, зберагаюць традыцыі і звычаі беларускага народа.
🎶Віталі ўдзельнікаў музычнымі нумарамі заслужаны аматарскі калектыў “Дударыкі” гімназіі, трыа акардыяністаў сярэдняй школы №77, салістка ансамбля “Радуга” Ірына Баравік, баян-мікс, салістка ўзорнага ансамбля “Песенька” Эвеліна Захарэнка.
У гісторыю алімпіяднага руху ўпісаны новыя імёны.
🙏Жадаем гарадской камандзе годна прадставіць нашу сталіцу на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды!
#Заводскі
#гімназія14
#алімпіяда

👫Вучні 2 “А” класа гімназіі вырашылі пабыць навукоўцамі і даследчыкамі, наведаўшы Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь імя Францыска Скарыны. Месца, якое стаім статусам, памерамі і вышынёю сапраўды заварожвае. Гімназісты пазнаёміліся з сімвалам бібліятэкі, завіталі ў чытацкую круглую і авальную залы.
🏛️Наведалі чатыры галерэі і выставы на розных паверхах. Асабіста ўразіла выстава нацыянальнага адзення “ПРЫГАЖОСЦЬ І ТРАДЫЦЫІ НАРОДНАГА КАСЦЮМА”. ✨Заключным этапам і самым доўгачаканым было наведванне аглядавай пляцоўкі на 23 паверсе пад адкрытым небам. Абшырная панарама Мінска сустрэла дзяцей біноклямі і шчырымі ўражаннямі.

💫ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ💫
👫Вучні 4 “В” класа наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, дзе актыўна паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай праграме “Калядкі”. Гімназісты пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі святкавання на Беларусі гэтага старажытнага свята. Вучні даведаліся пра звычаі беларусаў, іх традыцыі.
👫Вучні паралелі 8-х класаў пабывалі ў гістарычным цэнтры Мінска, на вуліцы К.Маркса, наведалі Літаратурны музей Петруся Броўкі. У ходзе экскурсіі гімназісты пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Петруся Броўкі.
👫Вучні 5-х класаў наведалі мерапрыемства "Вывучаем узоры беларускага арнаменту", паўдзельнічалі ў пазнавальнай гульні "Сімвалы і колеры". Дзецям расказалі пра гісторыю беларускага нацыянальнага касцюма, пра асноўныя сімвалы беларускага арнаменту-сімвал чысціні і сімвал жыцця.
👫Вучні 9-х класаў наведалі чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па канькабежным спорце на Мінск- Арэне.
#Заводскі
#гімназія14
#шостыдзень