ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
463 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
☀️Аздараўленчы лагер "СОНЕЙКА" радуе нашых выхаванцаў шчырымі і вясёлымі мерапрыемствамі. 🔸Інтэрактыўная праграма Вясёлкавы карагод з удзелам артыстаў тэатра "ЗАЗЕРКАЛЬЕ".
🔸У другой палове дня дзеткі самі пабылі ў ролі персанажаў казак і пад кіраўніцтвам выхавальнікаў падрыхтавалі інсцэніроўку казкі.
02.06 у профільным атрадзе "Філолагі" былі праведзены заняткі па англійскай мове.
🔸Спачатку дзеці ўспомнілі тэарэтычны матэрыял па тэме ў вуснай форме і пры дапамозе відэаматэрыялу. Пасля ў камп'ютарным класе замацавалі яго і прымянялі на практыцы веды падчас выканання заданняў на адукацыйных анлайн-рэсурсах.
У канцы заняткаў дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі ад работы, выкарыстоўваючы карткі настрою.


#Заводскі
#гімназія14
#лагер
#канікулы
👍2🤗1
Сёння на базе гарадскога рэсурснага цэнтра гімназіі 14 распачала работу гарадская студыя "Купалінка" па прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".📝
🔸Асноўны склад - вучні 7-х класаў гімназій горада, пераможцы гарадской прадметнай алімпіяды, і адораныя вучні сталіцы.
Каманда "Грын Цім" прыняла ўдзел у гарадскім конкурсе "Зямлі маёй твар жывы" ў намінацыі інтэлектуальная гульня "Лясныя рабінзоны".
🔸 Каманда была ўзнагароджана дыпломам за актыўны ўдзел у конкурсе.🎉
Профільны атрад "Філолагі" распачаў свой дзень з заняткаў па англійскай мове, а пасля ў якасці адукацыйнага адпачынку наведаў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, дзе для дзяцей была праведзена пазнавальная экскурсія "Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры"
☀️Выхаванцы аздараўленчага лагера "СОНЕЙКА" завіталі ў Нацыянальны музей Янкі Купалы, які прапанаваў квэст-гульню “У ПОШУКАХ СКАРБАЎ СВАЁЙ СПАДЧЫНЫ”. Пераможцы атрымалі знатны падарунак.

#Заводскі
#гімназія14
#лагер
😘3🤩1🤗1
Заняткі студыі "Купалінка" РЦ гімназіі сёння былі прысвечаны беларускай літаратуры. Як паказвае практыка, менавіта заданні па літаратуры выклікаюць найбольшыя складанасці.
Узгадалі найбольш значныя праграмныя творы 6-7-х класаў
Пагулялі ў віктарыны
Стварылі ментальныя карты
Разабраліі алімпіядныя заданні
Профільны атрад "Філолагі" правёў заняткі па англійскай мове ў тэарэтычнай і практычнай формах.
👫Дзеці ўзгадалі асаблівасці англійскіх канструкцый, выканалі заданні для замацавання, пагулялі ў віктарыну, праверылі свае веды ў камп'ютарным класе.
Дайджэст першых дзён у палатачным лагеры рэспубліканскага аздараўленчага лагера “Зубраня”
👫Дзеці праводзяць шмат часу на свежым паветры, гуляюць у спартыўныя гульні, смачна харчуюцца і атрымліваюць асалоду ад адпачынку.
Аздараўленчы лагер “СОНЕЙКА” радуе нашых выхаванцаў дзень за днём.
Вандроўка па музеях горада перанесла дзяцей у падарожжа па краявідах роднага краю, жывельны і раслінны свет Беларусі.


#Заводскі
#гімназія14
#лагер
💯1