ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
451 subscribers
7.11K photos
180 videos
13 files
226 links
加入频道
"ФОРПОСТ"  УЧАСТВУЕТ В ГОРОДСКОМ СЛЕТЕ

Районный военно-патриотический клуб «Форпост» принимает участие в городском слете военно-патриотических клубов «Вершина мужества», который проходит на базе государственного учреждения образования «Минский городской образовательно-оздоровительный центр «Лидер» с 3 по 6 мая.

В первый день слета «форпостовцы» презентовали деятельность военно-патриотического клуба «Форпост» в конкурсе-презентации патриотических клубов, продемонстрировали навыки в конкурсе строя и песни. После торжественного открытия слета наши ребята приняли участие в шествии к монументу «Минск – город-герой», где возложили цветы.

Интересным опытом для «форпостовцев» стало участие в квест-экскурсиях «Дорогами войны, верстами Победы».
Таким насыщенным был первый день слета. Уже завтра наших ребят ждут новые испытания, знакомства и только положительные эмоции.

#Заводской
#Форпост
#Вершинамужества
#ДворецОрион
🔥Напярэдадні Дня Перамогі вучні 9-х класаў гімназіі 14 наведалі 96-гадовага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Грышан Розу Савельеўну. 🔥
👫Вучні з вялікай увагай слухалі ўспаміны ветэрана пра цяжкі шлях вайны 17-гадовай партызанкі, пра небяспечную і такую неабходную работу партызанскай сувязной. А колькі жаху пабачыла яна пры фарсіраванні Бярэзіны ў час наступлення Савецкай Арміі ў 1944 годзе.
🙏Даўно няма ў жывых роднага брата, які ваяваў разам у партызанскім атрадзе, камандзіра і сяброў-партызан, а памяць вяртае яе зноў і зноў у гады маладосці, адвагі і мужнай барацьбы нашага народа за сваю свабоду.
Дзеці пажадалі ветэрану здароўя і аптымізму і выказалі бязмерную падзяку за шчаслівае мірнае жыццё.🙏




#Заводскі
#гімназія14
#ветэран
Віншуем Шляхаў Міхаіла з 1 "В" класа, Скіданаву Паліну з 2 "В" класа, Ягораву Алівію з 1 "А" класа, якія атрымалі кепкі ў падарунак за ўдзел у конкурсе малюнкаў першацветаў.
🌟Зязюльчык Ціхан з 2 "Б" класа атрымаў кепку і дыплом. Для ўдзельнікаў конкурсу было прадстаўленне музычных і танцавальных нумароў.



#Заводскі
#гімназія14
Пярвічная арганізацыя БСЖ гімназіі 14 г.Мінска сумесна з творчай групай навучэнцаў гімназіі, работнікамі ЖЭУ-1 і КОТОС-1 арганізавала і правяла напярэдадні Дня Перамогі Свята двара "Песні Перамогі". 🔥
👫На свяце прысутнічалі жыхары мікрараёна вуліц Народная, Васняцова, Райніса. Ганаровымі гасцямі былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. У праграме гучалі вершы і песні ваенных часоў, народныя песні і мелодыі ў выкананні "Дударыкаў".
🔶Жыхары паглядзелі фільм пра герояў вайны, зняты навучэнцамі гімназіі. Разам сустракаем свята 9 Мая! Усім міру, дабра і шчасця!🙏


#Заводскі
#гімназія14
#свята
Да вучняў 1 «А» класа гімназіі 14 завітаў інспектар па справах непаўналетніх Заводскага раёна г.Мінска Аўтуховіч Н.В. Наталля Віктараўна расказала вучням, як зберагчы свае асабістыя рэчы, як пазбегнуць канфліктаў і не трапіць у бойку, чаму абавязкова трэба выконваць правілы дарожнага руху.
🔶Таксама адбылася сустрэча інспектара ІСН з вучнямі 11 класа гімназіі, сённяшнімі выпускнікамі.



#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🌟Вучаніцы гімназіі 14 Музыка Дар’я і Коваль Мілана паспяхова выступілі на XVI Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі "Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. у гістарычнай памяці народа".🔥
🎉Віншуем Коваль Мілану з Дыпломам 1 ступені, якая заняла 1 месца ў секцыі "Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям’і!"



#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
🔥 Напярэдадні Свята Перамогі вучні 6 “А” і 6 “Б” класаў гімназіі 14 наведалі мемарыяльны комплекс Трасцянец.🔥
🙏Захаваць памяць - асноўнае, што мы павінны зрабіць!


#Заводскі
#гімназія14
#трасцянец