ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
424 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
🌟Лектары Музея Партызанскай Славы гімназіі 14 у рамках акцыі "30 дзён да Перамогі" разам з настаўнікам гісторыі Блешчавай Т.В. павіншавалі з надыходзячым святам малалетняга вязня Азарычскага лагера і галоўнага афтальмолага Мінска Уладзіслава Платонавіча Бірана ў Доме - інтэрнаце для пенсіянераў і інвалідаў.🔥
👫Вучні выказалі шчырую падзяку Уладзіславу Платонавічу за яго жыццёвы подзвіг, зазначылі, што на яго прыкладзе вучацца гімназісты будаваць сваё жыццё.
Менавіта на аснове пастаянных сустрэч і гутарак з Уладзіславам Платонавічам створана экспазіцыя Музея Партызанскай славы, прысвечаная генацыду беларускага народа, дзейнічае праект "Генацыд.Азарычы.Голас сведкі падзей".
🔶Гімназісты падаравалі Уладзіславу Платонавічу свае даследчыя працы, друкаваны артыкул пра інтэрв’ю з ім, матэрыялы стэндаў музея гімназіі.
Жыццёвы шлях такога Чалавека - прыклад для кожнага з нас


#Заводскі
#гімназія14
Вучні 9-х класаў наведалі Дзень адчыненых дзвярэй у Мінскім дзяржаўным каледжы аўтамабілебудавання.
👫Вучням была прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца з прафесіямі, па якіх адбываецца навучанне ў каледжы., умовамі паступлення .Таксама была праведзена цікавая экскурсія па вучэбна-вытворчым майстэрням.

#Заводскі
#гімназія14
#прафесіі
👫Вучаніцы 10 «А» класа гімназіі 14 Абрамовіч Міла, Більдзюг Паліна, Васільева Ксенія і Пунтус Аліна актыўна адпачываюць у нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня", дзе праходзіць змена "Партызанскі бераг".
Дзяўчаты - актыўныя ўдзельнікі і пераможцы многіх конкурсаў, якія праходзяць у лагеры.



#Заводскі
#гімназія14
#Зубраня
3 мая дырэктар гімназіі 14 Гарохава М.І. і педагог-псіхолаг Чыркоўская М.А. прынялі ўдзел у Рэспубліканскім семінары "Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу", на якім прысутнічаў Міністар адукацыі Іванец А.І. Педагог-псіхолаг гімназіі Чыркоўская М.А. выступіла на секцыі з абагульненнем вопыту работы па праекце "Стварэнне дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі".
🔶Важная гутарка адбылася аб напрацоўках педагогаў- псіхолагаў па стварэнні камфортных умоў жыццядзейнасці ў школах, аб перспектывах развіцця дадзенага накірунку работы.
Важна, што ў гімназіі 14 сістэмай выхаваўчай работы створана і падтрымліваецца талерантнае і сяброўскае асяроддзе для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.


#Заводскі
#гімназія14
#семінар
🔥3 мая была арганізавана экскурсія па маршруце “Мінск-Хатынь-Курган Славы-Мінск” для вучняў 5-ых класаў гімназіі 14, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны, доўгім гадам акупацыі Беларусі і барацьбе народа супраць захопнікаў.
Мы памятаем!🙏



#Заводскі
#гімназія14
#экскурсія
Сёння на базе гімназіі 14 прайшло адкрыццё чарговага конкурснага іспыту “Публічны метадычны семінар” гарадскога агляду-конкурсу “Метадычны вернісаж “Магу навучыць …”, які арганізаваны Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі. Лепшыя педагогі горада абаранялі свае праекты і дзяліліся вопытам з калегамі.
🔶Творчыя метадычныя прадукты былі змястоўнымі, навуковымі, выклікалі сапраўдны інтарэс.

Жадаем поспехаў усім канкурсантам!


#Заводскі
#гімназія14