ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
🔥У рамках акцыі "30 дзён да Перамогі" ў гімназіі 14 адбылася прэзентацыя даследчых матэрыялаў праекта "Гісторыя маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны", у якой прынялі ўдзел 32 гімназісты 2- 10 класаў, а таксама вучні сярэдняй школы 82 пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Сізовай В. М.
Кіраўнікамі праекта з’яўляюцца настаўнікі гісторыі гімназіі Блешчава Т.В. і Літвіновіч Н.Ю.
З кожным годам у гімназіі ўсё больш становіцца юных даследчыкаў.
🙏Пакаленні, якія не ведалі вайны, павінны памятаць прыклады гераічнай стойкасці савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, самаадданай працы жанчын, падлеткаў і дзяцей, якія ў глыбокім тыле змагаліся і працавалі ў імя будучыні, забяспечваючы свой уклад у Перамогу.


#Заводскі
#гімназія14
#акцыя
21.04.2023 участковы інспектар ІСН Аўтуховіч Н.В. правяла прафілактычную гутарку з вучнямі 10- 11 класаў гімназіі 14, актуалізавала пункты Кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні, напомніла аб правілах дарожнага руху і асабістай беспокою, аб адказнаці за позняе знаходжанне на вуліцы і парушэнне правілаў грамадскага парадку.
Закон важны для выканання ўсімі



#Заводскі
#гімназія14
📝20-21 красавіка настаўнікі гімназіі 14 прынялі ўдзел у адкрытай. гарадской навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам "Педагагічная навука-школе ХХІ стагоддзя: новыя інструменты і формы адукацыі".
На секцыі выступілі настаўнікі-метадысты - Яцына Іна Дзмітрыеўна і Долбік Ала Анатольеўна.
🌟Яны падзяліліся сваім вопытам па развіццю экалагічнай культуры вучняў ва ўмовах эколага-арыентаванай дзейнасці праз прафарыентацыйную работу.


#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
🌟Конкурс "Свет ствараем разам" праводзілі ГА БСЖ Рэспублікі Беларусь і Расіі г. Самара. Ганарымся нашымі творчымі дзецьмі.
Дзякуй, паважаная Аксана Альбертаўна, за неабыякавасць, творчасць і любоў да гімназіі
🌟Вучні 4 класаў наведалі гарадскі музей пажарнай справы. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй першай Мінскай пажарнай часткі.


#Заводскі
#гімназія14
💪Разам мы - сіла дабрыні!
🌟22 красавіка настаўнікі, вучні і бацькі гімназіі 14 прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку.
🌟Праведзена работа па добраўпарадкаванню прышкольнай тэрыторыі, чысціней заззялі вокны гімназіі, на стадыёне з’явіліся новыя спартыўныя аб’екты.
🔥Заробленыя за сеняшні дзень грошы будуць пералічаны на рэканструкцыю мемарыялу вязням Азарычаў.



#Заводскі
#гімназія14
#суботнік
🔥Вучні 3 класаў наведалі гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна".
Падчас экскурсіі вучні даведаліся пра гісторыю абароны роднага краю ад фашысцкіх захопнікаў, аддалі даніну памяці загінуўшым героям, азнаёміліся з сучаснай баявой тэхнікай Рэспублікі Беларусь.
🌟Вучні 8-10 класаў прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы ў палацы дзяцей і моладзі "Золак" - Чарнобыль - боль і смутак. Навукоўцы з БДУ, Нацыянальнай акадэміі навук, інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў расказалі пра трагедыю на Чарнобыльскай АС, пра ўплыў радыяцыі на арганізм чалавека.
👫Маладыя навукоўцы расказалі аб прафесіях, звязаных з ядзернай энергетыкай і аб тым, як ідзе развіццё яе ў нашай краіне.
🔥Вучні гімназіі 14 прынялі ўдзел у раённым літаратурным конкурсе "Радкі, абпаленыя вайной", які праводзіцца ў рамка святкавання 78 гадавіны Перамогі савецкага народа над фашысцкімі захопнікамі.
👫Свае любімыя творы прачыталі Шагава Аліна (9Б клас), Мосін Мікіта (8В клас) і Гісіч Уладзімір (6А клас).

#Заводскі
#гімназія14