ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
📚Сустрэчы ў літаратурнай гасцёўні гімназіі📚

📖9 лютага ў гімназіі 14 у чарговы раз працавала літаратурная гасцёўня: адбылася сустрэча вучняў гімназіі з вядомым беларускім паэтам, празаікам, членам саюза пісьменнікаў Беларусі Мазго Уладзімірам Мінавічам.📖

Пісьменнік расказаў пра сябе, пазнаёміў са сваёй творчасцю, агучыў планы на будучае, адказаў на пытанні гімназістаў.


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
💼Сустрэча з участковым інспектарам ІСН💼

🚭🚔У гімназіі 14 участковым інспектарам ІСН Завадскога РУУС Купраёнак Аленай Пятроўнай з навучэнцамі 5г і 7а класаў былі праведзены гутаркі па прафілактыцы кіберзлачыннасці, аб недапушчэнні ўжывання электронных цыгарэт (вэйпаў).🚔🚭

🚓Растлумачана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць, а таксама адказнасць за размяшчэнне ў сацыяльных сетках інфармацыі забароненага характару.🚓


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🏛️Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы🏛️

📚16.02. У гасцях у вучняў 1-4 класаў гімназіі 14 быў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.📚
Падчас экскурсіі азнаёміліся з біяграфічнымі звесткамі аб песняру, з цікавымі міфалагічнымі звычаямі і традыцыямі беларускага народа, папоўнілі веды аб жыцці нашых продкаў, паслухалі цудоўныя вершы Янкі Купалы.


#Заводскі
#гімназія14
#музей_Янкі_Купалы
#сустрэчы
🪖🇧🇾Хутка арміі роднай будзе папаўненне🇧🇾🪖

👫🪖Вучні 9-х класаў гімназіі 14 прынялі ўдзел у ваенна-патрыятычнай акцыі «Хутка арміі роднай будзе папаўненне». У ходзе акцыі наведалі выставу ваеннай зброі, паслухалі ўспаміны воінаў-афганцаў, пазнаёміліся з правіламі паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, паглядзелі прафесіянальнае выступленне спецназа.🪖👫

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🍶Класная гадзіна на тэму: "Асаблівасці тэхналогіі вырабу малочных прадуктаў і іх уплыў на арганізм чалавека "🍶

👫27 лютага вучні 8-х класаў гімназіі 14 правялі класную гадзіну на тэму: "Асаблівасці тэхналогіі вырабу малочных прадуктаў і іх уплыў на арганізм чалавека ". На класную гадзіну была запрошана загадчыца аддзела тэхналогіі малочных прадуктаў Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Бяспалая Кацярына Уладзіміраўна.👫

Вучні атрымалі шмат цікавай і важнай інфармацыі, якая дапаможа ім у арганізацыі здаровага і правільнага харчавання. Па завяршэнні класнай гадзіны гімназісты адчулі пачуццё гонару за сваю краіну, якая з'яўляецца сусветным лідарам па экспарце малочных прадуктаў.


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🔬Мікрабіялагічная лабараторыя🔬

Вучні 8-х класаў гімназіі 14 наведалі мікрабіялагічную лабараторыю Інстытута мяса-малочнай прамысловасці.

👫Гімназісты даведаліся, што ў інстытуце ёсць унікальная калекцыя штамаў бактэрый. Яна з'яўляецца здабыткам нашай краіны. Даведаліся пра бактэрыі, дзякуючы якім атрымліваюць смачныя і карысныя малочныя прадукты. Убачылі ў мікраскоп бактэрыі, з якіх робяць разнастайныя ёгурты.🦠

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы