ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.17K photos
196 videos
13 files
228 links
加入频道
👥Бацькоўскі сход👥

👩‍🏫21.12 у гімназіі 14 прайшоў бацькоўскі сход для законных прадстаўнікоў 1- 4 класаў. Выступілі дырэктар гімназіі Гарохава М.І., педагог сацыяльны Фамічова Т.В. Абмеркаваны пытанні бяспечных паводзінаў вучняў у гімназіі і ў час канікулаў.👩‍🏫

🛷Бацькі ўдакладнілі інфармацыю аб арганізацыі зімовых канікулаў і запланавалі ўдзел у навагодніх мерапрыемствах.🛷

Разам цікава і карысна!


#Заводскі
#гімназія14
#Бацькоўскі_сход
🚫Анлайн-трэнінг па прафілактыцы булінга🚫

🖥Сёння вучні 10Б класа гімназіі 14 Корхаў Ягор і Станіслаў Бабырыка прынялі ўдзел у анлайн-трэнінгу па прафілактыцы булінга ў падлеткавым асяроддзі. Гімназісты прэзентавалі свае напрацоўкі па тэме "Я-сведка булінга", атрымалі высокую ацэнку ад экспертаў і ўдзельнікаў анлайн-трэнінгу.🖥

Пажадаем хлопцам поспехаў у рэалізацыі праекта.

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
ШАГ па тэме "Гонар за Беларусь"

📚🇧🇾22.12 у 8-х класах цікава прайшоў ШАГ па тэме "Гонар за Беларусь". Захоўваем мінулае, цэнім сучаснасць, будуем будучыню. У ходзе выступленняў, падрыхтаваных вучнямі, былі зададзены пытанні па накірунках “мы даведаемся","мы разважаем" "мы прымаем удзел".📚🇧🇾

У ходзе мерапрыемства кожны вучань падвёў вынікі, зробленага ў год гістарычнай памяці.

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
🎄Казачная сядзіба🎄

🧩Вучні 3 "Б"класа наведалі казачную сядзібу ў Новым Двары.
Дзеці з вялікім задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у навагоднім квэсце, паблукалі ў загадкавым і люстэркавым лабірынтах, разам з памочнікамі - героямі казак і мультфільмаў сустрэлі Дзеда Мароза, атрымалі святочныя падарункі, пачаставаліся прысмакамі.🧩

А завяршылася свята навагодняй дыскатэкай.

#Заводскі
#гімназія14
#Казачная_сядзіба
🥩Дзень хіміка ў Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці🥛

🔎Вучні 8а, 8в і 10 А класа пабывалі на дне хіміка ў Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці. Пазнаёміліся з цікавым абсталяваннем, паглядзелі як ажыццяўляецца аналіз прадуктаў харчавання ў экспертных лабараторыях. З вялікай цікавасцю і натхненнем многія хлопцы самі праводзілі досведы.🔎

Усе пагадзіліся, што прафесія біяхіміка вельмі складаная і вельмі важная.

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_хіміка
👥Бацькоўскі сход👥

💢22.12 у гімназіі 14 прайшлі бацькоўскія сходы для законных прадстаўнікоў 5-10 класаў. З мэтай прафілактыкі супрацьпраўных дзеянняў выступіў Марыніч Аляксандр Аляксандравіч.💢

🔔Дырэктар Гарохава М.І. актуалізавала правілы ўнутранага распарадку і паводзінаў вучняў, абвясціла планы на зімовыя канікулы.🔔

Разам цікава і карысна.

#Заводскі
#гімназія14
#Бацькоўскі_сход
🎄Навагоднія цуды ў гуртку “Рабакрок”🎄

Заўсёды цікава і займальна праходзяць заняткі ў гуртку “Рабакрок”. А напярэдадні Каляд і Новага года гэта вялікая магчымасць канструяваць нешта казачнае, таямнічае. З дапамогай набора LEGO Education 2.0 удзельнікі гуртка зрабілі вялікае мноства цікавых праектаў. Ад простых ёлачных цацак да складаных, напрыклад, механічнага Дзеда Мароза.

🔧🔩Напярэдадні Новага года навучэнцы гуртка "Рабакрок" сканструявалі і ўпрыгожылі свае рабаёлкі, сабралі лыжніка Дзеда Мароза і аўтобус з падарункамі.🔧🔩

Далучайцеся да ўдзельнікаў гуртка! Многа цікавага чакае наперадзе!

#Заводскі
#гімназія14
#Рабакрок