ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.96K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
"Пашырэнне магчымасцей дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя"

🔻30.11.2022 у гімназіі 14 адбыўся вэбінар-нарада для ініцыятыўных груп вучняў аб задачах наступнага этапу эксперыментальнага праекта "Пашырэнне магчымасцей дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя". 🔻

🔻Прамежкавую справаздачу прадставіла ініцыятыўная валанцёрская група вучняў гімназіі: Ягор Корхаў, Станіслаў Бабарыка, Марта Раманчанка, Аліна Машковіч, Паліна Босая, Сафія Ляпёшка. Вучнямі былі прапанаваны варыянты супрацоўніцтва ініцыятыўнай валанцёрскай групы гімназіі з арганізацыямі, якія аказваюць адукацыйную, сацыяльную, псіхалагічную, медыцынскую падтрымку дзецям і падлеткам па прафілактыцы насілля ў асяроддзі ўстановы адукацыі, развіццю пазітыўнай сацыяльнай скіраванасці асобы для пашырэння магчымасцей падтрымліваючага асяроддзя.🔻

Жадаем рабятам поспехаў у далейшым развіцці праекта!!

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
👥"Апрабацыя мадэлі стварэння дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі" 👥

💢Сёння ў гімназіі №14 у рамках эксперыментальнага праекта "Апрабацыя мадэлі стварэння дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі" згодна з праграмай сацыяльных інавацый для падлеткаў і моладзі "АПШЫФТ" адбыўся першы навучальны анлайн-трэнінг па прафілактыцы булінга ў падлеткавым асяроддзі.💢

💢Удзельнікамі семінара сталі вучні 10Б класа Корхаў Ягор і Станіслаў Бабырыка.💢

💥Пажадаем, каб вучоба кожнага прайшла без булінга!💥

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
Вебінар "Лабараторыя Касперскага"

13 снежня вучні 5б класа прынялі ўдзёл у рэспубліканскім вебінары па дзіцячай онлайн-бяспецы "Лабараторыя Касперскага". Былі разгледжаны пытанні пра кібербулінг, як яго распазнаць. Правіла бяспекі непаўналетніх у сетцы інтэрнэт.

💢Таксама вучні 8в класа Бабкіна Софія, Горбач Софія, Мосін Мікіта прымалі ўдзел у вебінары па прафілактыцы кібербулінгу, арганізаваным ЮНІСЕФ сумесна з МТС, які праходзіў у студыі - Event-прасторы Beton у Мінску.💢
💢Праграма вебінара складалася з асвятлення наступных пытанняў: што такое кібербулінг, як яго распазнаць і з ім спраўляцца, універсальныя правілы бяспекі ў Сеткі, як наладзіць акаўнт у сацсетках, усталяваць паролі, абараніць камп’ютар антывіруснымі ПЗ.💢


#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
#Лабараторыя_Касперскага