ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
473 subscribers
7.28K photos
203 videos
13 files
233 links
加入频道
🏐Раённыя спаборніцтвы па валейболе🏐

🥇У раённых спаборніцтвах па валейболе каманда юнакоў гімназіі №14 заваявала ў складанай барацьбе ГАНАРОВАЕ 1 МЕСЦА!!!! 🥇

🎉Віншуем пераможцаў! Ганарымся камандай!
Дзякуем трэнерам: Мацкевічу А.А., Хацкевічу Ю.А.🎉

#Заводскі
#гімназія14
#валейбол
Цікавая субота

Творчыя цэнтры гімназіі 14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:

💢Цэнтр "Краіна ведаў" – вучні 9-11 класаў прынялі ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах: “Руская мова”, “Руская літаратура”, “Біялогія”, “Грамадазнаўства”, “Геаграфія”, “Фізіка”, “Фізічная культура і здароўе”.
💢Цэнтр "Я - патрыёт" – вучні 4-х класаў наведалі месцы генацыду беларускага народа ў гады ВАВ.
💢Цэнтр "Сямейны куток" - вучні 7-х класаў прынялі удзел у гутарцы -дыялогу "Асновы сямейнага свету".
💢Цэнтр "Бяспечнае дзяцінства" - для вучняў 3-х класаў прайшла віктарына "Бяспека зімовых гульняў: асцярожна , цюбінг!".
💢Цэнтр "Спадчына" - вучні 5-х класаў наведалі раённы этап гарадскога конкурсу “Прывітанне, свет!” у палацы “Золак”.

📚Навучэнцы 1-2-х класаў наведалі школьную бібліятэку, дзе з імі правялі літаратурную віктарыну па казках. 📚
⛄️Творчая майстэрня "Калядная" вучняў 6-х класаў упрыгожыла першы паверх гімназіі.⛄️


#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
💢Другі этап рэспубліканскай алімпіяды💢

🔻Гімназія №14 26-27 снежня традыцыйна вітала ўдзельнікаў другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Руская мова” і “Руская літаратура”, “Фізічная культура і здароўе”.🔻

👥Больш за 150 удзельнікаў алімпіяды, лепшыя з лепшых вучняў Заводскага раёна паказалі свае веды па рускай мове і літаратуры, праявілі сябе ў спартыўных спаборніцтвах і плаванні.👥

Жадаем перамогі мацнейшым.

#Заводскі
#гімназія14
#алімпіады
Спаборніцтва па вучэбным прадмеце "Фізічная культура і здароўе"

💢Вось так цікава і займальна закончылася спаборніцтва па вучэбным прадмеце "Фізічная культура і здароўе".💢

Перамогуць лепшыя!

#Заводскі
#гімназія14
#алімпіады
Падрыхтоўка да Новага году

Напярэдадні навагодніх святаў ідзе актыўная падрыхтоўка па ўпрыгожванні фае гімназіі і класных памяшканняў.
Актыўна далучыўся да працы класны калектыў 1"А" класа разам з бацькамі. Праца кіпіць…
🎄

🎄Далучайцеся да нас! Разам весела і гучна сустрэнем Новы год!🎄

#Заводскі
#гімназія14
#Новы_год