ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
424 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
Удзел у дыялогавай пляцоўцы "Адкрытая размова: з моладдзю на роўных"

На базе ДУА "Гімназіі №25 г.Мінска" 18.11.2022 адбылася раённая дыялогавая пляцоўка "Адкрытая размова: з моладдзю на роўных".
На пляцоўку былі запрошаны старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Бугроў Андрэй Аляксандравіч, глава адміністрацыі Заводскага раёна Масляк Сяргей Міхайлавіч, намеснік главы адміністрацыі Зелянко Алена Пятроўна, маладыя педагогі Заводскага раёна. Гімназію №14 г.Мінска прадстаўлялі настаўніца пачатковых класаў, удзельнік X Мінскага маладзёжнага фестывалю педагагічных ідэй і рашэнняў Сахон Ірына Мікалаеўна і настаўніца музыкі, удзельнік рэспубліканскага праекта “Аўтапоезд #БеларусьМоладзьТрадыцыі” Кашанская Вольга Сяргееўна.

За ўдзел у X Мінскім маладзёжным фестывалі педагагічных ідэй і рашэнняў Сахон Ірына Мікалаеўна была ўзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення па адукацыі Заводскага раёна.

#Заводскі
#гімназія14
#адкрытая_размова_з_моладдзю_на_роўных
💢Праходзіць другі этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне.Тэхнічная праца"💢

🔻На базе гімназіі 14 г.Мінска 19 - 20.11.2022 праходзіць другі этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне.Тэхнічная праца". У ім прымаюць удзел 20 самых масцеравітых і працалюбівых вучняў Заводскага раёна.🔻

Пажадаем удзельнікам легкіх заданняў і няхай пераможа мацнейшы!

🔻У гімназіі створаны ўсе ўмовы для правядзення алімпіяды: арганізавана праца буфета і медыцынскае суправаджэнне.🔻

#Заводскі
#гімназія14
#алімпіады
Цікавая субота
Творчыя цэнтры гімназіі 14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:

💢Цэнтр "Краіна ведаў" - вучні 9-11 класаў прынялі ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
💢Цэнтр "Я-патрыёт" - вучні 5-х класаў наведалі месцы генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
💢Цэнтр "Рух наперад" - у рамках месячніка па прафілактыцы СНІД Т.В.Фамічова правяла Інтэрактыўную гульню “Стоп! СНІД!!”.
💢Цэнтр "Алімпійцы" - пад кіраўніцтвам Маліноўскага Ю.В., Шышалавай А.А. вучні 8-11 класаў наведвалі баскетбольны матч на Мінск-арэне: Адзіная ліга ВТБ: "Мінск- лакаматыў-Кубань”

💢Акрамя таго, вучні 5А класа рыхтаваліся да конкурсу #Marketorium. А Дзегцярова Арына паспяхова выступіла на гарадскім этапе рэспубліканскай акцыі "Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства💢

💢Нашы вучні ўдзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па валейболе ў 120-й школе, наша каманда атрымала 5 перамог і 3 паражэнні, агульнае месца ў раёне 17!💢
Усім жадаем поспехаў!

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
🏐Спаборніцтвы па валейболе🏐

Каманда юнакоў гімназіі №14 прыняла ўдзел у адборачных гульнях па валейболе. Выйграна чатыры гульні. Барацьба за 1 месца толькі пачалася.

🏆Няхай перамогуць мацнейшыя!🏆

#Заводскі
#гімназія14
#валейбол
💢Сустрэча першага намесніка главы адміністрацыі Заводскага
раёна💢

🔻22.11.2022 на базе гімназіі № 14 адбылася сустрэча першага намесніка главы адміністрацыі Заводскага раена г.Мінска У. Д.Шыбека, кіраўнікоў розных структур раёна з жыхарамі. Грамадзяне задавалі хвалюючыя іх пытанні і атрымалі адказы. Адбылася змястоўная гутарка аб сучасным і будучым нашага любімага раёна.🔻

💢Разам вырашальныя ўсе пытанні!💢

#Заводскі
#гімназія14
#афіцыйная_сустрэча
💢Другі этап Рэспубліканскіх алімпіяд💢

🔻19-20 лістапада прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская літаратура", "Хімія", "Англійская мова".🔻

🔻Вучні нашай гімназіі сталі ўладальнікакмі дыпломаў і пахвальных водзываў. У першым туры вучні ў капілку гімназіі прынеслі: 4 Дыпломы - 1 ступені, 6 Дыпломаў - 3 ступені, 1 Дыплом - 2 ступені, 2 пахвальныя водзывы.🔻

🏅Віншуем пераможцаў!🏅

#Заводскі
#гімназія14
#алімпіады