✨🇧🇾Беларусь-Карэя🇰🇷 ✨
✨ У гімназіі 14 г.Мінска даўно ідзе цеснае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі пасольства Рэспублікі Карэя. Падчас цеснага ўзаемадзеяння напісаны гуманітарны праект, працуе гурток "Уводзіны ў карэйскую мову". 🇰🇷
✨26.09.22 адбыўся візіт Трэцяга сакратара пасольства Рэспублікі Карэя, спадара Чжонг Хан Гё ў гімназію 14. Дырэктар гімназіі М.І.Гарохава і прадстаўнікі адміністрацыі пазнаёмілі з працай гімназіі па вывучэнню карэйскай мовы і культуры, наведалі кабінет карэйскай культуры ў гімназіі. Госці з задавальненнем пабачылі экспанаты музеяў музычных інструментаў і беларускай хаткі. Адбылося абмеркаванне плана работы на гэты навучальны год.✨
✨Шмат творчых ідэй і задумак. Праект па ўзаемадзеянні з Карэяй працягнецца. ✨🇰🇷🇧🇾
#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва
#Карэя
#Беларусь

✨Навіны клуба "Айрыс" ✨
🔸Доўгачаканая сустрэча ў Доме Дружбы - 27 верасня клуб ЮНЕСКА “Айрыс» гімназіі 14 г.Мінска на чале з кіраўніком клуба Касаткінай Т. В. сталі ўдзельнікамі першага паседжання клуба “Юны дыпламат” у 2022/2023 навучальным годзе, прысвечаным творчасці О.Генры. 🔸
✨О.Генры — амерыканскі пісьменнік, прызнаны майстар кароткага апавядання. Яго навэлам уласцівы тонкі гумар і нечаканыя развязкі. О.Генры напісаў каля 600 апавяданняў, поўны збор яго твораў складае 18 тамоў.✨
🔸 Азнаямленне з творчасцю гэтага цудоўнага пісьменніка прайшло на англійскай мове. Як і заўсёды сустрэча прайшла ў зале Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі.🔸
🔸Сустрэча была арганізавана членам праўлення БелАЮ Кашперкай А.А.. Чарговая цёплая сяброўская сустрэча і магчымасць пазнаваць культуру і традыцыі замежных краін.🔸
Мы разам выхоўваем будучых дыпламатаў! 😉👌
#Заводскі
#гімназія14
#клуб_Айрыс
#ЮНЕСКА
#Юны_дыпламат

💢 Супраць наркотыкаў! 💢
💢 У рамках рэспубліканскай інфармацыйнай акцыі "Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы", якая праходзіць з 20 па 30 верасня, вучні 8А класа гімназіі 14 г.Мінска з класным кіраўніком Яцынай І.Д. прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы "Выбар за кожным" на базе палаца "Золак". Тэматыка пляцоўкі: прафілактыка ўжывання і абароту наркатычных сродкаў. 💢
#Заводскі
#гімназія14
#дыялогавая_пляцоўка

🍁Фарбы восені🍁
✨У гімназіі 14 г.Мінска для вучняў пачатковай школы адбылася пазнавальная гульнёвая праграма "Фарбы восені"✨
✨Гімназісты пабывалі ў цікавым падарожжы, дзе сустрэліся з Восенню, даведаліся пра восеньскія прыкметы, навучылі сябраваць і весяліцца сумную цётачку Хмару, прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах і вадзілі хараводы. ✨
😉✨Весела разам з сябрамі, нават калі надвор'е пахмурнае!🌧️
#Заводскі
#гімназія14
#Восень
#Весела_разам!

🔻Супраць наркотыкаў🔻
🔻У рамках інфармацыйнай рэспубліканскай акцыі "Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы" педагог сацыяльны гімназіі 14 г.Мінска Фамічова Т.В. правяла інфармацыйную гадзіну з вучнямі 11 класа, дзе нагадала адказнасць за распаўсюджванне наркатычных сродкаў з выкарыстаннем матэрыялаў кутка прававых ведаў. 🔻
🔻З вучнямі 9-х класаў гімназіі сустрэлася медыцынскі работнік УЗ "10 гарадская дзіцячая клінічная паліклініка" Дударга А.А., якая расказала аб наступствах наркаманіі. 🔻
#Заводскі
#гімназія14
#СТОП_наркотык!

💐 З днём Настаўніка! 🎉
✨Актывісты маладзёжных арганізацый гімназіі 14 г.Мінска, удзельнікі творчых гурткоў на чале з педагогамі-арганізатарамі Мірошнік Ю.Г. і Шышалавай А.А. павіншавалі педагогаў гімназіі з прафесіянальным святам!✨ Творчая сустрэча раніцаю, актыўныя перапынкі і канцэртная праграма зрабілі дзень святочным і радасным! 🎉
✨Дзякуем старшыні прафкама гімназіі 14 Грэчкінай С.М. за ўдзел у арганізацыі свята. Дзякуем класным кіраўнікам пачатковай школы за арганізацыю выставы творчых работ з прыроднага матэрыялу "Лістапад"🍁
💐Са святам, паважаныя настаўнікі! 🎉
#Заводскі
#гімназія14
#дзень_Настаўніка