ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
🔻ПрафАрыентацыя🔻

У рамках прафарыентацыйнай работы ў гімназіі 14 на гадзіне інфармавання для вучняў 10 і 11 класаў арганізаваны сустрэчы з прадстаўнікамі вышэйшых навучальных устаноў горада Мінска.

Пра ўмовы паступлення і навучання ў сваіх установах адукацыі расказалі: старэйшы выкладчык Міжнароднага універсітэта "МІТСО" Апанасюк І.А. і студэнткі трэцяга курса БДПУ імя М.Танка Алесіч Надзея і Дылюк Маргарыта.
Усе зацікаўленыя атрымалі буклеты.

#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя
🔻 ПрафАрыентацыя 🔻

📝 Вучні 11 класа гімназіі 14 сустрэліся сёння з прадстаўнікамі НДІ ПБ і НС МНС Беларусі: Кадэба В.М і Бабаковым С.А.. Адбылася цікавая гутарка пра прафесію выратавальніка і ўмовы паступлення і навучання.🔻

Заканчваецца навучальны год і надыходзіць час выпускнікам выбіраць далейшы свой шлях і прафесію. Пажадаем ім знайсці сябе і справу па душы!

#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя