ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
#ШостыДзень ў гімназіі 14.

🏀⛹‍♀🤾‍♀🧘‍♂У межах шостага дня вучні гімназіі 14 прынялі ўдзел у шэрагу спартыўных спаборніцтваў: рухомыя гульні “Вас выклікае спартландыя” для 3,4 класаў, спаборніцтвы па валейболу прайшлі ў вучняў 8,9 класаў, турнір па міні-футболу сярод вучняў 6,7 класаў.

🙎‍♂🙎‍♀ Цікавасць бацькоўскай грамадскасці гімназіі выклікала воднае пола паміж камандамі вучняў гімназіі і вучняў школ Заводскага раёна.

Вучні 2, 3 класаў даведаліся сёння пра навыкі будавання сяброўскіх адносін на занятках з псіхолагам Ліхаманавай Янінай Сяргееўнай "Таямніцы сяброўства".
Вучні 9, 10 класаў у рамках прафарыентацыі наведалі Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком Андрэем Вячаслававічам.

🎄 Шосты дзень ў гімназіі 14 - гэта шырокія магчымасці для творчасці і заняткаў спортам! Далучайцеся! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#Прафарыентацыя
#Спаборніцтвы
#ВоднаеПола
КАЛЕЙДАСКОП ЦІКАВЫХ СПРАЎ ШОСТАГА ДНЯ ГІМНАЗІІ 14

💢 Цэнтр "Сямейны куток" - пазнавальная праграма "Па адзежцы сустракаюць". Вучні 8 класаў разам з Кмітой Галінай Мікалаеўнай даведаліся пра гісторыю адзення, пра асаблівасці дзелавога стылю, малявалі творчыя праекты адзення для розных відаў дзейнасці.🎨 А ў "Чорным куфары" былі рэчы, якія трэба было адгадаць навобмацак. Правялі час весела і з карысцю. 😉

💢Цэнтр "Рух наперад" - вучні 9-х класаў сёння пабывалі на занятках у псіхолага Ліхаманавай Яніны Сяргееўны, дзе разам размаўлялі пра прафесіі, што будуць запатрабаваны праз 5-7 гадоў. А з класным кіраўніком Градовіч Ларысай Васільеўнай девяцікласнікі наведалі Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 14, дзе даведаліся пра прафесіі ў галінах дрэваапрацоўчай вытворчасці і транспартнага абслугоўвання.💫

Арганізацыя свайго вольнага часу, уменне адказнага выбару адносін да сваіх спраў - правільны накірунак кожнага падлетка да стварэння сваей паспяховай будучыні!

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#ПрафАрыентацыя
📍Гадзіна інфармавання📍

💫Сёння на гадзіну інфармавання да вучняў старэйшых класаў у гімназію 14 завітаў выпускнік гімназіі 2020 года, а зараз студэнт БДУ Павел Манголаў. 💫

Павел расказаў гімназістам пра факультэты і ўмовы, якія створаны для навучання ў БДУ, узгадаў свае вучнёўскія будні ў гімназіі і захапленне гісторыяй. Зараз Павел вучыцца на гістарычным факультэце.

Сувязь пакаленняў выпускнікоў гімназіі і вучняў - важны момант захавання традыцый і гімназічнага духу.

#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя
#выпускнікі
💫Наведванне Акадэміі МУС

💫 Вучні старэйшых класаў гімназіі 14 наведалі Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. За час экскурсіі для школьнікаў Заводскага раёна, гімназісты даведаліся пра ўмовы паступлення і навучання ў Акадэміі. 💫

💫Галоўная задача ўсяго калектыва Акадэміі МУС - стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальнага, навуковага і творчага патэнцыялу кожнага, хто вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Айчыне. 💫

Сёння ў выпускнікоў школ ёсць унікальная магчымасць наведваць розныя ўстановы адукацыі і выбраць для сябе прафесію будучага.

#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя
#Акадэмія_МУС