ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
435 subscribers
6.94K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
📍Навіны клуба "Айрыс" гімназіі 14📍

☝️😉 27 студзеня члены клуба ЮНЕСКА «Айрыс” на чале з кіраўніком клуба Касаткінай Таццянай Валянцінаўнай прынялі актыўны ўдзел у пасяджэнні клуба “Юны дыпламат”, прысвечанаму 30-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін з Вялікабрытаніяй.

😃Цёплая сустрэча прайшла ў Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, 📚 якія англійскі пісьменнік Уолтэр Мэй пераклаў на англійскую мову, спявалі англійскія і беларускія песні, даведаліся пра гісторыю дыпламатычных адносін Рэспублікі Беларусь з Вялікабрытаніяй.

📝 Рабочымі мовамі мерапрыемства сталі: беларуская,🇧🇾 руская 🇷🇺 і англійская 🇬🇧 мовы.

Удзел у такіх сустрэчах спрыяе развіццю асобы кожнага ўдзельніка клуба, фарміраванню іх камунікатыўных навыкаў.

#Заводскі
#гімназія14
#клуб_АЙРЫС
#ЮНЕСКА
💫Навіны клуба "Айрыс'" 💫

❄️ Члены клуба ЮНЕСКА «Айрыс” гімназіі 14 прынялі ўдзел у міжнароднай онлайн-канферэнцыі. Вучням пашанцавала адзначыць дзень расійскай дыпламатыі і дакрануцца да гісторыі дыпламатычных адносін.❄️

💫 Тэмай сустрэчы стала назва кнігі і дэвіз савецкай дыпламатыі: “Лепш дзесяць дзён перамоваў, чым адзін дзень вайны” (успаміны пра Андрэя Андрэевіча Грамыку). Растоўскі рэгіянальны патрыятычны рух "Дарогі славы - наша гісторыя" стаў ініцыятарам сустрэчы, прысвечанай дзейнасці А. А. Грамыкі.💫

💫 У канферэнцыі прынялі ўдзел дыпламаты ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі, гісторыкі, педагогі, студэнты, а таксама людзі, якія працавалі і асабіста ведалі Андрэя Андрэевіча. Сустрэча пачалася з выступлення міністра замежных спраў РФ Сяргея Віктаравіча Лаўрова, паводле ацэнкі якога, Грамыка Андрэй Андрэевіч быў "вялікім дыпламатам савецкай эпохі".💫

💫 На канферэнцыю была запрошана Кашперка Алена Андрэеўна, член праўлення БелАЮ, якая і заснавала клуб ЮНЕСКА “Айрыс”.💫

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
📍У рамках праграмы «Роўны навучае роўнага” адбылася сустрэча клубаў ЮНЕСКА “Айрыс” гімназіі 14 і “Юнік”з гімназіі 1 імя Ф.Скарыны.📍

Трэнінг па тымбілдынгу правялі госці Яновіч Яраслава і Сівак Ульяна, якія прайшлі навучанне ў “Школе маладых трэнераў”. Сустрэча атрымалася вельмі цікавая і цёплая, час праляцеў хутка і незаўважна. Мерапрыемства прайшло на пазітыўнай ноце, віды актыўнасці і ўзаемадзеяння на працягу ўсяго трэнінга мяняліся. Вучні склалі і падпісалі дамову аб правілах і нормах паводзін падчас правядзення трэнінгаў, дзяліліся сваімі адчуваннямі і перажываннямі пасля кожнай актыўнасці, атрымалі зарад энергіі і пазітыўных эмоцый.

💫 Гэта быў толькі першы крок у запланаваных мерапрыемствах паміж двума клубамі. Супрацоўніцтва працягваецца… Чакаем нашых сяброў у наступную пятніцу з новымі трэнінгамі і ідэямі. Дзякуй за супрацоўніцства. 💫

#Заводскі
#гімназія14
#гімназія1
#ЮНЕСКА
💢 Навіны клуба "Айрыс"💢

💫 Прадстаўнікі клуба ЮНЕСКА “Айрыс» гімназіі 14 на чале з кіраўніком Касаткінай Таццянай Валянцінаўнай у чарговы раз прынялі ўдзел у паседжанні клуба “Юны дыпламат”, прысвечаным тэме “Знаёмцеся, В’етнам!” з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь спадара Нгуен Ван Нгы. 🇧🇾 🇻🇳 💫

💫Сустрэча прайшла ў Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі. Гімназісты пазнаёмілі аўдыторыю з культурай і традыцыямі гэтай далёкай краіны. Спадар Нгуен Ван Нгы таксама паведаміў прысутным інфармацыю пра В’етнам і з задавальненнем адказаў на ўсе пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.💫

💫Сустрэча была арганізавана членам праўлення БелАЮ Кашперка Аленай Андрэеўнай. Прадстаўнікі клуба "Айрыс" гімназіі 14 удзячны арганізатарам за цёплую сяброўскую сустрэчу і магчымасць пазнаваць культуру і традыцыі замежных краін. 💫

#Заводскі
#гімназія14
#клуб_Айрыс
#ЮНЕСКА