ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
469 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
📝 Тыдзень гісторыі 📝

У гімназіі 14 пачаўся тыдзень гісторыі. З самага ранку ў холе гімназіі была размешчана выстава малюнкаў "Асобы ў гісторыі".

Паміж камандамі 7-х класаў прайшла інтэлектуальная гульня "Вялікае Княства Літоўскае- нашы вытокі". У выніку спаборніцтва перамогу атрымаў 7А клас, усе ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі прызамі.

Тыдзень гісторыі арганізоўваюць настаўнікі Блешчава Т.В. і Літвіновіч Н.Ю.. Наперадзе шмат цікавага! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#тыдзень_гісторыі
🇧🇾 15 сакавіка - День Канстытуцыі 🇧🇾

🔻Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для вучняў 9-х і 11 класаў гімназіі 14 праведзены квіз "Мы - грамадзяне Беларусі", дзе вучні ўзгадалі веды аб правах чалавека, папрацавалі над галоўным законам краіны, удакладнілі, якія змены і дапаўненні ўнесены ў дакумент зусім нядаўна і пазнавальна правялі час. 🔻

🔻Кожны сапраўдны грамадзянін павінен ведаць законы сваёй краіны! 🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#дзень_Канстытуцыі
🔻Акцыя «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь»🇧🇾

🔻У Нацыянальным музеі гісторыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартаў у рамках Усебеларускай акцыі.

🔻У дзень Канстытуцыі маладым, самым актыўным, адказным і ініцыятыўным вучням Заводскага раёна, сярод якіх была і вучаніца гімназіі 14 - Крупская Антаніна, былі ўрачыста ўручаны пашпарты. У мерапрыемстве прыняў удзел глава адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска – Сяргей Міхайлавіч Масляк.
🔻Пасля ўрачыстага моманту, вучні змаглі задаць пытанні гасцям цырымоніі і разам наведалі экспазіцыю гістарычнага музея. 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#Усебеларуская_акцыя
#гістарычны_музей
🔻Акцыя "Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь"🇧🇾

🔻15 сакавіка ў гімназіі 14 для вучняў 8-х класаў, якім споўнілася 14 гадоў адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння кніг. 🔻

🔻Са словамі віншавання да гімназістаў звярнуліся ўдзельнікі цырымоніі: намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Н.І. Корзунава, кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню А.В.Герасімчук.🔻
🔻Спадзяванне на актыўны ўдзел моладзі гімназіі 14 у грамадска-карысных справах раёна і горада выказаў Другі сакратар ГА "БРСМ" Заводскага раёна Аляксандр Шапіра.🔻

🌷Са словамі віншавання і пажаданнямі творчых поспехаў на карысць роднай краіны выступілі перад гімназістамі прадстаўнікі ПА БСЖ на чале з дырэктарам гімназіі 14 Марыяй Іванаўнай Гарохавай. 🌷

🔻Разам да светлай будучыні!🔻

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_Канстытуцыі
#Мы_грамадзяне_Беларусі
Святочнае мерапрыемства ў палацы "Золак"

🔻15 сакавіка каманда гімназістаў на чале з педагогам-арганізатарам Мірошнік Юліей Генадзьеўнай прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.🔻

🔻У нашай піянерскай дружыне папаўненне! Свята ў палацы "Золак" запоўніцца юным піянерам надоўга!🔻

#Заводскі
#гімназія14
#палац_Золак
#дзень_Канстытуцыі
#піянеры
🎉 Віншуем пераможцаў! 🎉

☝️😉 Віншуем пераможцаў раённага этапу гарадскога конкурса знаўцаў птушак "Мудрый филин-2022" - каманду гімназіі 14 у складзе:
🦉Лукашэвіч Аляксандра
🦉Раманава Настасся
🦉Крупская Антаніна
🦉Горбаш Андрэй
🦉Накс Аліна
🦉Семянюк Паліна
і кіраўніка каманды настаўніка біялогіі Яцыну Іну Дзмітрыеўну.
Дыплом за II месца!
Малайцы! Так трымаць! Ганарымся вамі!

#Заводскі
#гімназія14
#конкурс