ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.94K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
📍У рамках праграмы «Роўны навучае роўнага” адбылася сустрэча клубаў ЮНЕСКА “Айрыс” гімназіі 14 і “Юнік”з гімназіі 1 імя Ф.Скарыны.📍

Трэнінг па тымбілдынгу правялі госці Яновіч Яраслава і Сівак Ульяна, якія прайшлі навучанне ў “Школе маладых трэнераў”. Сустрэча атрымалася вельмі цікавая і цёплая, час праляцеў хутка і незаўважна. Мерапрыемства прайшло на пазітыўнай ноце, віды актыўнасці і ўзаемадзеяння на працягу ўсяго трэнінга мяняліся. Вучні склалі і падпісалі дамову аб правілах і нормах паводзін падчас правядзення трэнінгаў, дзяліліся сваімі адчуваннямі і перажываннямі пасля кожнай актыўнасці, атрымалі зарад энергіі і пазітыўных эмоцый.

💫 Гэта быў толькі першы крок у запланаваных мерапрыемствах паміж двума клубамі. Супрацоўніцтва працягваецца… Чакаем нашых сяброў у наступную пятніцу з новымі трэнінгамі і ідэямі. Дзякуй за супрацоўніцства. 💫

#Заводскі
#гімназія14
#гімназія1
#ЮНЕСКА
📍Флешмоб "Беларусь супраць наркотыкаў"📍

🔻Сёння ў гімназіі 14 прайшоў флешмоб "Беларусь супраць наркотыкаў!" 🔻З раніцы на экранах тэлевізараў для вучняў дэманстраваліся сацыяльныя відэаролікі па прафілактыцы наркаманіі. Сацыяльны педагог Фамічова Т.В. яшчэ раз нагадала гімназістам аб адказнасці за ўдзел у распаўсюджванні наркатычных сродкаў і важнасці разумення каштоўнасці свайго здароўя.🔻

☝️😃 "Займайся спортам, а не губі сваё жыццё!" - дэвіз сённяшняга дня ў гімназіі 14!

#Заводскі
#гімназія14
#флешмоб
#Беларусь_супраць_наркотыкаў
Профильная смена ПЕДКЛАСС – ЭТО КЛАСС в МГООЦ "Лидер"

✳️ С 1️⃣ по 2️⃣1️⃣ марта стартовала профильная смена для учащихся 10 классов педагогической направленности.
✳️ Участники смены – будущие педагоги, воспитатели, психологи.
✳️ Профильные занятия проведут ведущие педагоги столицы.
✳️ Программа направлена на на формирование устойчивого интереса к профессии УЧИТЕЛЬ
📍Дзень участковага інспектара📍

📍Участковы інспектар ІСН Заводскага РУУС г. Мінска Юлія Мікалаеўна Калеснік правяла размовы з вучнямі 1, 3 і 4-ых класаў гімназіі 14 у рамках Рэспубліканскай акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім!": растлумачыла пра адказнасць за парушэнне правілаў дарожнага руху, нагадала пра меры бяспекі ў сацыяльных сетках. Асаблівую ўвагу звярнула на адказнасць, прадугледжаную арт.10.1 КоАП Рэспублікі Беларусь, аб недапушчэнні канфліктных сітуацый і як вынік - траўм і пашкоджанняў.📍

🔻Няведанне законаў - не вызваляе ад адказнасці! 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_інспектара
🔻Пілотны праект 🔻

Менавіта 3 сакавіка зафіксаваныя першыя ўзгадкі пра Менск. Вучні 10 класа гімназіі 14 патрапілі на экскурсію па старым Менску з супрацоўнікам музея Янкі Купалы.

☝️😄 Пачалі з месца, якое раней называлі Высокі Рынак, а скончылі ля дома масонаў, што на Музычным завулку. Пабачылі самы старажытны будынак сталіцы - царкву Святых Пятра і Паўла, што якраз на рацэ Няміга, прагуляліся па старой Зыбіцкай вуліцы, пачулі гісторыю пра Музей Конкі і пра саму конку, пасядзелі на музычнай лаўцы, пазнаеміліся з прафесіяй, якая сышла ў нябыт - фарэйтарам.

Прагуляліся па пляцы, дзе стаялі раней гандлёвыя рады, пачулі гісторыю пра Ратушу, падыйшлі да помніка Ваяра, што трымае ключы ад Горада, пафатаграфаваліся на Саборнай плошчы, убачылі галоўны касцел каталікоў , выкананы ў Віленскім барочным стылі, пачулі цікавую гісторыю пра Дуніна- Марцінкевіча і шмат чаго іншага ... Вучні былі захопленыя расповедам!

Такі знаёмы і незнаёмы наш Мінск!

#Заводскі
#гімназія14
#пілотны_праект
#экскурсія_па_Мінску
🎉Сустракаем Масленіцу!

🎉 Сёння ў гімназіі 14 для вучняў 2-4 класаў адбылося свята #Масленіца! 🥞

Святкавалі на вуліцы. Да гімназістаў прыходзілі госці: Маслёнка, дзед Рыгор, Кот і Каза. Гулялі ў гульні, спявалі песні, вучыліся бліны выпякаць! 🥞

А каб хутчэй 🌱 вясна прыйшла - спалілі чучала Зімы! Будзем чакаць добрую ды ласкавую вясну разам!

🥞 З масленіцай!

#Заводскі
#гімназія14
#святкуем_Масленіцу
📝 Чытаем Купалу і Коласа

☝️😉 Да 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа вучні 4-х класаў гімназіі 14 з класным кіраўніком Карака Г.С. правялі конкурс чытачоў. Да мерапрыемства рыхтаваліся ўвесь тыдзень: рабілі выставу кніг, складалі віктарыны па творчасці паэтаў.

На конкурсе чыталі вершы, гучала музыка, слухалі песні: "Спачына" на словы Я.Купалы і "Мой родны кут" на словы Я.Коласа. Цікава было даведацца пра жыццё паэтаў, здзейсніць падарожжа па месцах, дзе яны жылі, вучыліся, пісалі свае творы.

#Заводскі
#гімназія14
#140годдзе_Купалы_Коласа
#шосты_дзень