ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
451 subscribers
7.05K photos
179 videos
13 files
225 links
加入频道
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Чэлендж "Падары свята!"

😃🎥 У межах акцыі "Чырвоная рукавічка" кожны клас гімназіі 14 атрымаў творчыя заданні, сярод якіх і відэаролік!

3Б віншуе ўсіх нас з надыходзячым Новым годам! 😘😉😃🎄

#Заводскі
#гімназія14
#чэлендж_ПадарыСвята
#Акцыя_ЧырвонаяРукавічка
Акцыя #Нашы дзеці" для выхаванцаў ЦКРАіР

❄️ Апошні дзень акцыі "Нашы дзеці" лідэры грамадскіх арганізацый гімназіі 14 правялі ў новым утульным доме выхаванцаў ЦКРАіР!

Разам з педагогам-арганізатарам Мірошнік Ю.Г. і кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком А.В. нашы вучні паказалі пастаноўку "У пошуках цуда", пагулялі ў гульні, адгадвалі загадкі. 😉 Для выхаванцаў выступілі юныя зорачкі гімназіі: Шумская Марыя і Тужык Іван з вакальнымі нумарамі. 🎤💫

У фінале сустрэчы вучні гімназіі ўручылі падарункі кожнаму выхаванцу ЦКРАіР.

Разам мы зрабілі свята! Дабро рабіць проста!

#Заводскі
#гімназія14
#акцыя_НашаДзеці
#ЦКРАіР
Акцыя "За бяспеку - разам!"

Вучні 6, 7 класаў гімназіі 14 з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком Андрэем Вячаслававічам сталі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі "За бяспеку - разам!" у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Мерапрыемства было арыентавана на прафілактыку дзіцячага траўматызму ў выніку надзвычайных сітуацый і дарожна-транспартных здарэнняў.

📍На свяце былі: выставы службовых аўтамабіляў міліцыі і МНС, 🚒🚐🚓🚑 а таксама кінолагі Дэпартамента аховы, супрацоўнікі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, спартсмены Беларускай Федэрацыі армейскага рукапашнага бою і сучаснага панкратыёна, салісты Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра ГУУС Мінгарвыканкама.
☝🏻😉 Правялі час весела і з карысцю!

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#акцыя