ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
📍Навіны клуба "Айрыс" гімназіі 14📍

☝️😉 27 студзеня члены клуба ЮНЕСКА «Айрыс” на чале з кіраўніком клуба Касаткінай Таццянай Валянцінаўнай прынялі актыўны ўдзел у пасяджэнні клуба “Юны дыпламат”, прысвечанаму 30-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін з Вялікабрытаніяй.

😃Цёплая сустрэча прайшла ў Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, 📚 якія англійскі пісьменнік Уолтэр Мэй пераклаў на англійскую мову, спявалі англійскія і беларускія песні, даведаліся пра гісторыю дыпламатычных адносін Рэспублікі Беларусь з Вялікабрытаніяй.

📝 Рабочымі мовамі мерапрыемства сталі: беларуская,🇧🇾 руская 🇷🇺 і англійская 🇬🇧 мовы.

Удзел у такіх сустрэчах спрыяе развіццю асобы кожнага ўдзельніка клуба, фарміраванню іх камунікатыўных навыкаў.

#Заводскі
#гімназія14
#клуб_АЙРЫС
#ЮНЕСКА