ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
450 subscribers
7.12K photos
182 videos
13 files
226 links
加入频道
😁Чэлендж "УСМЕШКА ЗАВОДСКАГА"😊

Вучні гімназіі далучыліся да раённага чэленджу.
Усміхніцеся разам з намі!✨️

#Заводской #улыбка
АДУКАЦЫЙНАЯ ЭКСКУРСІЯ! 😊

Вучні 5 “В” класа наведалі Адукацыйны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці МНС РБ. У цэнтры прадстаўлены інтэрактыўныя пляцоўкі, якія прызначаны для адпрацоўкі неабходных дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. 🛑
Вучні адчулі, што такое землятрус і пажар. 🔥 Навучыліся дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. 🚒

#Адукацыя #Бяспека #Гiмназiя14
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!✨️

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ🫂 "У кожнага часу свае героі" – пад такой назвай прайшла сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам Ігарам Віктаравічам Берняком, які выконваў свой воінскі і чалавечы абавязак у Афганістане.🌍

10 класы наведалі спецыялізаваную выставу "Адукацыя і кар’ера", пабывалі ў БНТУ. 🎓
Таксама выставу наведалі настаўнікі гімназіі, дзе бяруць удзел адукацыйныя цэнтры, замежныя ВНУ, а таксама вытворцы і пастаўшчыкі галіны.💫

У музеі Партызанскай Славы гімназіі была арганізавана выстава "Эха баявых дзён".🕯

Навучэнцы педагагічных класаў з гонарам прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры "Педагагічны эрудыт".🏆
Юнакі здзівілі ўсіх сваімі тэатральнымі і музычнымі выступленнямі, прысвечанымі прэстыжу педагагічнай прафесіі.🎭 Акрамя таго, распрацавалі кейс у выглядзе кнігі-матэрыялу, дзе прадставілі вынікі сваёй працы.

Выстава дзіцячых малюнкаў "Шчаслівыя дзеці, калі мір на планеце!" вучняў 1-2 класаў прысвечана Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.🎨

#Гімназія14 #Заводскi
☀️АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР!🌞

Прыветліва сустрэў вучняў 1-х і 2-х класаў на дадатковых канікулах аздараўленчы лагер “СОНЕЙКА!”😊

Арганізацыйная лінейка, ранішняя гімнастыка бадзёра завялі нашых няўрымслівых пачаткоўцаў. Атмасфера добразычлівасці і весялосці панавала на працягу ўсяго дня.🎉

Дзеці з асабістым задавальненнем наведалі кінатэатр “Камсамолец”, дзе прагледзелі цікавы анімацыйны фільм “Белавежская пушча”.🍿

#Сонейка #Канікулы #Гімназія14
☀️АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР!🌞

Вучні 1-2 класаў радасна праводзяць дні ў аздараўленчым лагеры СОНЕЙКА! 😊

Арганізацыйная лінейка, ранішняя гімнастыка бадзёра завялі нашых няўрымслівых пачаткоўцаў. Атмасфера добразычлівасці і весялосці панавала на працягу ўсяго дня.🌞

Дзеці з асаблівым задавальненнем наведалі “Новы тэатр”, дзе пазнаёміліся з цудоўнай навагодняй выставай.🎉

#Сонейка #Канікулы #Гiмназiя14
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ ТУРНІР! 🎉

Вучні гімназіі прынялі ўдзел у вясновай серыі інтэлектуальных гульняў сярод каманд 9-х класаў Заводскага раёна “Кубак Золака – 2025”. Каманды прадэманстравалі свае веды, крэатыўнасць і ўменне працаваць разам. 🌟

Гульні былі напоўненыя цікавымі пытаннямі і захапляльнымі заданнямі, якія праверылі эрудыцыю нашых гімназістаў. 📚 Кожны ўдзельнік прадэманстраваў лепшыя якасці. 💪

Нашы вучні завяршылі гульню і прайшлі ў наступны тур! 🎊 Віншуем нашых гімназістаў! 🎈

#КубакЗолака2025 #Гульня #Гiмназiя14
👮‍♀️ПРАФIЛАКТЫЧНАЯ ГУТАРКА👮‍♀️

У гімназіі прайшла сустрэча з інспектарам ІСН Лізаветай Міхайлаўнай Катовіч для вучняў 4, 8 і 9 класаў. 💬

Гутаркі закранулі важныя тэмы, такія як паводзіны ў гімназіі і ў грамадскіх месцах, транспарце, значнасць імкнення спакойнага ўрэгулявання канфліктаў, шкода курэння і важнасць павагі да іншых, адказнасць за абразы і бойкі. 🌟

Мы дзякуем Лізавеце Міхайлаўне за яе працу! 🙏

#Гiмназiя14 #Прафілактыка #Iнспектар
☀️АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР!🌞

Вучні 1–2 класаў аздараўленчага лагера “Сонейка” весела і з карысцю праводзяць час на канікулах! ⛹️‍♀️

Іх дзень пачаўся з зарадкі, а далей дзеці разам з настаўнікамі ажыцявілі цікавую экскурсію ў дзіцячую бібліятэку №13 г.Мінска. Там іх чакала сапраўднае чарадзейства — тэатральная пастаноўка казкі! 🌟

Дзеці апынуліся ў свеце казачных герояў, дзе кожны момант быў поўны цудаў і нечаканасцей. Яны не толькі паглядзелі выступленне, але і самі сталі яго часткай, удзельнічаючы ў інтэрактыўных гульнях і віктарынах. Такі незвычайны дзень запомніцца ім надоўга! 😊

#Гiмназiя14 #Сонейка #Тэатр
🍽ПАГАВОРЫМ АБ ЗДАРОВЫМ ХАРЧАВАННІ🍎

У вучняў 9х класаў адбылася сустрэча з загадчыкам сектарам навукова-прыкладных распрацовак РУП "Інстытут мясо-малочнай прамысловасці"🥛

Чарняўская Лілія Аляксандроўна па тэме "Здаровае харчаванне" 🥗 Вучні пазнаёміліся з правіламі здаровага харчавання, як выбраць правільна прадукты, каб яны былі карысныя для нас.🍏
Вучні пазнаёміліся з работай інстытута ММП і яго апошнімі распрацоўкамі.

Вучні 6х класаў наведалі ААТ "Слодыч".🍪 Сёння ААТ "Кандытарская фабрыка" Слодыч" – адно з самых вядомых прадпрыемстваў-вытворцаў печыва, любімага рознымі пакаленнямі.

Дзеці пагрузіліся ў чароўны свет стварэння печыва, даведаліся, колькі відаў бывае і чым яны адрозніваюцца, што робіць «Слодыч», каб быць любімым печывам у Беларусі, убачылі працэс вырабу – ад замесу цеста да яго фасоўкі, змаглі яго пакаштаваць і атрымалі смачныя і карысныя падарункі ад «Слодыча». 🎁

#Харчаванне #Здароўе #Гiмназiя14