ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
449 subscribers
7.12K photos
182 videos
13 files
226 links
加入频道
ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА! 😊

У гімназіі прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства ад Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа для старшакласнікаў. Вучні даведаліся аб спецыяльнасцях у галіне энергетыкі, умовах паступлення і перспектывах працаўладкавання. ⚡️

Вучні атрымалі карысную інфармацыю для выбару будучай прафесіі. Дзякуем Мінскаму дзяржаўнаму энергетычнаму каледжу! 🙏🎓

Інспектар Катовіч Лізавета Міхайлаўна правяла прафілактычную гутарку для навучэнцаў 2, 5, 7 і 4 класаў. Тэмы абмеркавання ўключалі правілы паводзін у школе і грамадскіх месцах, правілы дарожнага руху, а таксама адказнасць за хуліганства. 🚦

Вучні актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, задавалі пытанні і дзяліліся сваімі меркаваннямі. Дзякуй Лізавеце Міхайлаўне за важную інфармацыю і карысныя парады! 🌟💬

#Гiмназiя14 #Прафарыентацыя #Энергетыка #Прафілактыка
Ва ўсёй паралелі 2 класаў прайшоў першы занятак з серыі "Адзнака прыходзіць у госці". 😊 Дзеці даведаліся, што адзнакі ставяць за веды, і яны не ўплываюць на сяброўства, а толькі адлюстроўваюць поспехі ў вучобе. 📚

Таксама абмеркавалі, як важна ганарыцца сваімі дасягненнямі і поспехамі родных, але пры гэтым памятаць пра сціпласць і не выхваляцца. 🌟 Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў занятках і дзяліліся сваімі думкамі. 💬

Гэты занятак стаў выдатным пачаткам для фарміравання здаровага стаўлення да ацэнак і поспехаў! 🎉

#Гiмназiя14 #Адзнака #Вучоба #Дасягненні
У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту “Раўбічы” сабраліся лепшыя школьнікі-аматары біятлону з усёй рэспублікі, каб прыняць удзел у захапляльных спаборніцтвах “Снежны снайпер”. 🏆

Сярод тых, хто актыўна падтрымліваў спартсменаў з трыбун, былі і вучні нашай гімназіі. 📣 Падтрымка балельшчыкаў стварала атмасферу еднасці і натхняла на перамогу. 💪

Трэба адзначыць, што з кожным годам «Снежны снайпер» набірае ўсё большую папулярнасць і масавасць, бо для дзяцей і падлеткаў створаны ўсе ўмовы для таго, каб яны маглі праявіць сябе і набыць матывацыю займацца спортам. ❄️

#СнежныСнайпер #Біятлон #Спорт #Гiмназiя14
⛹️‍♀️ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!☀️

Прайшоў займальны КВЗ "Кім быць" для 6 класаў. Гімназісты з азартам спаборнічалі, дэманструючы сваю знаходлівасць і веды аб сучасных і мінулых прафесіях. У ролі членаў журы выступілі навучэнцы 9"В" класа.

Вучні 2 класаў сталi ўдзельнікамі гульні "Дрэва здароўя". Вучні даведаліся аб карысці садавіны і гародніны🍎

З вучнямі 7-8 класаў была праведзена гульня "Краіна здароўя!", накіраваная на фарміраванне патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця. Дзеці выпрацавалі рэальныя "рэцэпты здароўя".💪

Сонечны лютаўскі дзень суботы па-сапраўднаму адбыўся плённым для вучняў 3-х класаў. Кожны вызначыўся згодна сваіх інтарэсаў. Некаторыя весела і гучна прынялі ўдзел у спартыўным квэсцэ, іншыя выказалі жаданне ўзгадаць і пашырыць веды на этычным занятку-дыялогу "ЭТЫКЕТка бай". Сумесна звярнуліся да паняцця "этыкет" і яго складаючых.🌟

Вучні 4-х класаў наведалі тэатр юнага гледача і паглядзелі спектакль "Enter" у лета". Дзе здзейснілі падарожжа ў краіну Маніторыю.📚

#Гiмназiя14 #ЗдаровыЛадЖыцця #Этыкет
😁Чэлендж "УСМЕШКА ЗАВОДСКАГА"😊

Вучні гімназіі далучыліся да раённага чэленджу.
Усміхніцеся разам з намі!✨️

#Заводской #улыбка
АДУКАЦЫЙНАЯ ЭКСКУРСІЯ! 😊

Вучні 5 “В” класа наведалі Адукацыйны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці МНС РБ. У цэнтры прадстаўлены інтэрактыўныя пляцоўкі, якія прызначаны для адпрацоўкі неабходных дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. 🛑
Вучні адчулі, што такое землятрус і пажар. 🔥 Навучыліся дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. 🚒

#Адукацыя #Бяспека #Гiмназiя14
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!✨️

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ🫂 "У кожнага часу свае героі" – пад такой назвай прайшла сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам Ігарам Віктаравічам Берняком, які выконваў свой воінскі і чалавечы абавязак у Афганістане.🌍

10 класы наведалі спецыялізаваную выставу "Адукацыя і кар’ера", пабывалі ў БНТУ. 🎓
Таксама выставу наведалі настаўнікі гімназіі, дзе бяруць удзел адукацыйныя цэнтры, замежныя ВНУ, а таксама вытворцы і пастаўшчыкі галіны.💫

У музеі Партызанскай Славы гімназіі была арганізавана выстава "Эха баявых дзён".🕯

Навучэнцы педагагічных класаў з гонарам прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры "Педагагічны эрудыт".🏆
Юнакі здзівілі ўсіх сваімі тэатральнымі і музычнымі выступленнямі, прысвечанымі прэстыжу педагагічнай прафесіі.🎭 Акрамя таго, распрацавалі кейс у выглядзе кнігі-матэрыялу, дзе прадставілі вынікі сваёй працы.

Выстава дзіцячых малюнкаў "Шчаслівыя дзеці, калі мір на планеце!" вучняў 1-2 класаў прысвечана Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.🎨

#Гімназія14 #Заводскi