✨️ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ✨️
🎊У гімназіі прайшла вечарына «Цудоўныя школьныя гады», якая сабрала выпускнікоў розных пакаленняў. У гэты дзень кожны, апынуўшыся ў родных сценах, зноў адчуў сябе вучнем і нацешыўся радаснымі ўспамінамі з дзяцінства.🎉
🫂Дзень сустрэчы выпускнікоў заўсёды быў, ёсць і будзе святам, прысвечаным радасным сустрэчам, прыемным успамінам і падвядзенню вынікаў дасягненняў у сваім жыцці.😍
Вучні 4"А" класа наведалі 🏫СШ №169, дзе быў праведзены занятак-практыкум па аказанні першай неадкладнай дапамогі.🏥 Кожны з вучняў меў магчымасць замацаваць веды на практыцы.
Вучні 4-х класаў гімназіі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў і творчых работ на тэму "Выратавальнікі вачыма дзяцей".🎨
Вучні 6-х класаў гімназіі наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. З дзецьмі быў праведзены вельмі цікавы музейны ўрок.📚
Вучні 11 класа наведалі Дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Цікавай і змястоўнай была лекцыя ў актавай зале аб гісторыі ўніверсітэта, яго факультэтах.🎓
#Гiмназiя14 #Выпускнікі #Творчасць

Нашая гімназія славіцца сваімі традыцыямі. 😊 Імкненне да самарэалізацыі ў разумным, высакародным і цудоўным: добра і выдатна вучыцца, быць актыўнымі ўдзельнікамі акцый добрых спраў, служыць музам – вось галоўны прынцып жыццядзейнасці калектыву гімназістаў. 🌟
А таму конкурс "Міс Вясна - 2025", гледачамі і ўдзельнікамі якога мы сёння былі, аказаўся не толькі спаборніцтвам творчых асоб, але і дэманстрацыяй агульнай культуры, інтэлекту, чалавечага абаяння ўдзельніц. 🎉
У бягучым годзе на сцэну выйшлі 7 удзельніц. 🌸
Цяперашняй вясной званне "Міс" было прысуджана Лявонавай Дар'і, вучаніцы 8 "Б" класа. 🎊 Віншуем з перамогай і зычым творчых поспехаў!!! 🌈
#МісВясна2025 #Гiмназiя14 #Традыцыі #Творчасць