ПІЯНЕРСКАЯ ДРУЖЫНА! 🇧🇾
Быць піянерам - асаблівы гонар, але разам з тым і асаблівая адказнасць. Любіць сваю Радзіму, берагчы прыроду, паважаць старэйшых, быць прыкладам для малодшых рабят – вось толькі некалькі пунктаў з клятвы піянера. 🌍
У піянерскай дружыне імя К.С. Заслонава гімназіі адбылася цырымонія, прысвечаная прыёму ў піянеры. Вучні 4-х класаў уступілі ў шэрагі піянерскай арганізацыі і, вядома ж, яны стануць гонарам і надзеяй гімназіі! 🎉
Мы рады вітаць юных піянераў у вялікай і дружнай сям'і. Жадаем ім радасных падзей, творчасці, запалу і поспеху ва ўсіх справах. 🎈
Віншуем юных хлопчыкаў і дзяўчынак з новым званнем - піянер! 🌟
#Гiмназiя14 #Піянерам #Адказнасць

👍5🫡2
ПАЗНАВАЛЬНАЯ ЭКСКУРСІЯ! 😊
Вучні 2 “А” і 2 “Б” класаў гімназіі наведалі партызанскі лагер у вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна. 🎓 Дзеці даведаліся пра жыццё партызан, аб іх подзвігах у часы вайны, наведалі зямлянку камандзіра, салдат, партызанскую тыпаграфію, “Лясную школу”.
Пад час экскурсіі гімназісты пагулялі па заасадзе, дзе ўбачылі і пакармілі розных жывёл, а каля старога дуба загадалі жаданні. 🌳 Напрыканцы вандроўкі быў наладжаны пікнік. 🍉
#Гiмназiя14 #Экскурсія #Партызаны #Станькава

👍3❤1
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ! 🎉
🏆Філімонава Алена, вучаніца VII “В” класа стала пераможцай - заняла 1 месца на гарадскім конкурсе па экалогіі “Новае жыццё старых рэчаў” 🌱, які праходзіў у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Словы падзякі выказваем кіраўніку, настаўніку-метадысту Іне Дзмітрыеўне Яцына. 💚🌟
Падведзены вынікі інтэрнэт-праекта “Інтэлектуальны марафон па матэматыцы “Школа геніяў” 📚. Віншуем гімназістаў-пераможцаў з якасным выступленнем: Канавалаў Станіслаў, 6 “Б” клас - Дыплом І ступені, 🥇
Лашкевіч Станіслаў, 6 “А” клас - Дыплом ІІ ступені, 🥈
Шэйка Міхаіл, 6 “А” клас - Дыплом ІІ ступені, 🥈
Саванец Дзмітрый, 6 “А” клас - Дыплом ІІІ ступені, 🥉
Буяльскі Мікіта, 6 “А” клас - Дыплом ІІІ ступені. 🥉
Словы падзякі выказваем кіраўніку, настаўніку інфарматыкі і матэматыкі Знак Наталлі Аляксееўне. ❤️✨
#Перамога #Экалогія #Матэматыка #Гiмназiя14

🏆6👍2🕊2🤗2❤🔥1🍓1🫡1
🔔 АПОШНІ ЗВАНОК! 🎉
Шары, букеты, прыгожыя сукенкі, строгія касцюмы і слёзы на вачах – сёння ў гімназіі прайшло свята апошняга званка, якое не адзначана на календары чырвоным колерам, але яго адзначае ўся рэспубліка – гэта свята, калі для нашых выпускнікоў прагучаў апошні школьны званок. 🌹
З самай раніцы двор установы напоўніўся радасцю прадчування свята. Павіншаваць выпускнікоў прыйшлі бацькі, настаўнікі, ганаровыя госці. Урачыстае віншаванне дырэктара і ганаровых гасцей, пажадання настаўнікаў, якія за столькі гадоў, праведзеных у школе, сталі амаль роднымі, кранальная прамова бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў. 👨👩👧👦 І вось кульмінацыйны момант. Звініць апошні званок!!! 🔔
Наперадзе хвалюючая пара - экзамены і паступленне ў выбраныя ВНУ, ліцэі і каледжы. Поспехаў Вам, дарагія выпускнікі!!! 🌟
Звіняць званкі, звіняць, пераліваюцца,
Яны гучаць для вас у апошні раз!
Так гімназія з вамі ласкава развітваецца,
І ў добры шлях адпраўляе вас! ✨
#Гiмназiя14 #АпошніЗванок #Выпускнікі

❤14👍3💋2
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ! 🎉
Па выніках конкурсу юных журналістаў, які штогод праводзіцца ў рамках Мінскага гарадскога фестывалю мастацкай і інтэлектуальнай творчасці "Мой Мінск — мая сталіца — творчасці і таленту крыніца!", Савасцюк Ілья (9 "А") ўзнагароджаны Дыпломам III ступені. 🏆
Кіраўнік Манголаў Павел Пятровіч 👨🏫
#Журналістыка #МойМінск #Гiмназiя14

👍7💋2❤🔥1🤗1😘1
МУЗЕЙ ПРЫРОДЫ І ЭКАЛОГІІ 🌿
Вучні 3 класаў гімназіі наведалі Дзяржаўны музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь. 🏛️
Дзеці пазнаёміліся з разнастайным жывёльным светам нашай краіны, даведаліся, якія змены адбываюцца ў жыцці жывёл у розныя поры года, пазнаёміліся з жывёламі, якія занесены ў Чырвоную кнігу РБ. 📚
У кацы гімназісты прайшлі квэст і атрымалі падарункі! 🎁
#МузейПрыроды #Экалогія #Гiмназiя14

👍4❤1🔥1
🌿28 мая🌿 РАЗВІТАННЕ З ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛАЙ!
Гэты дзень назаўсёды застанецца ў сэрцах і памяці многіх.❤️
Заканчэнне пачатковай школы - асаблівая падзея.
Здаецца, яшчэ зусім нядаўна гімназія сустракала маленькіх, нясмелых першакласнікаў, якія моцна-моцна трымаліся за бацькоўскую руку, якія толькі са слоў дарослых чулі слова “школа” і нават не меркавалі, якія прыгоды іх чакаюць наперадзе. 😊
Але час імчыцца няўмольна хутка, прайшлі ўжо цэлых чатыры гады... 🥹 Чатыры гады вялікай працы, намаганняў, цярпення. Мы больш не ўбачылі ранейшых нясмелых дзяўчынак і хлапчукоў, сёння - гэта ўжо разумныя, самастойныя, сапраўдныя вучні, сёння яны - выпускнікі пачатковай школы! 🧑🎓
Безліч шчырых, цёплых слоў было выказана ў адрас адміністрацыі, настаўнікаў, бацькоў; неверагодна мудрыя пажаданні і парады прагучалі для вучняў.
Чатыры гады пачатковай школы не прайшлі, яны праляцелі. Гэтак жа будзе і з наступнымі. Таму цаніце кожны час, кожнае імгненне, кожны этап свайго жыцця! 💐
#Гiмназiя14 #Успаміны #Дзяцінства

❤9
УРАЧЫСТАЕ ЎЗНАГАРОДЖАННЕ! 🎉
У ПДіМ “Золак” адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў раённага конкурсу відэаролікаў “Дзеці - за бяспеку на дарозе!”🚦
Відэаролік “Правілы перамяшчэння на ровары!” (аўтар Лявонава Дар'я, вучаніца 8 “Б” класа) атрымаў Дыплом удзельніка. 🌟
Віншуем і жадаем далейшых поспехаў у творчых конкурсах! ✨
#Гiмназiя14 #БяспекаНаДарозе #Конкурс

🔥3
СВЯТА БУКВАРА! 🎉
Для першых класаў гімназіі прайшло ўрачыстае свята буквара. 📚
Гэта кранальны і важны рытуал для першакласнікаў, які азначае заканчэнне першага этапу навучання грамаце. ✏️
Цяпер іх чакаюць новыя навукі і заняткі! 🌟
#Гiмназiя14 #СвятаБуквара #Навучанне

❤5🤗1
УРАЧЫСТАЯ ЛІНЕЙКА! 🎉
У гімназіі прайшла ўрачыстая лінейка “Звіні, апошні званок” па выніках заканчэння 2024/2025 навучальнага года. 📅
У пачатку лінейкі прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь, далей вучняў павіншавалі дырэктар гімназіі М.І. Гарохава і ганаровыя госці з заканчэннем навучальнага года і ўручылі дыпломы і граматы за актыўны ўдзел у творчым і спартыўным жыцці гімназіі, алімпіядах па вучэбных прадметах. 🏆
У завяршэнні лінейкі вучням яшчэ раз нагадалі правілы бяспечных паводзін, у перыяд летніх канікул: на дарогах, на аб'ектах чыгуначнага транспарту, на вадаёмах, аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў. 🚦
Пажаданні бяспечна, добра і плённа правесці летнія канікулы: адпачыць, набрацца сіл і станоўчых эмоцый, знайсці новых сяброў. 🌞
І з радасцю прыйсці ў гімназію на будучы год!
#Гiмназiя14 #Лінейка #АпошніЗванок #Канікулы

❤13👏1
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ! 🎉
Віншуем тэатральную студыю гімназіі “Экспрэсія”, кіраўнік студыі Грэчкіна С.М., з Дыпломам II ступені Міжнароднага анлайн-конкурса тэатральных калектываў “Раскажам пра Перамогу разам” у намінацыі “Тэатральная мініяцюра”. 🌟 Жадаем далейшых поспехаў і творчых перамог!
Віншуем і ганарымся камандай “Стэла” нашай установы адукацыі, якая атрымала Гран-пры ў вясновым сезоне інтэлектуальных гульняў сярод каманд 10-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Заводскага раёна г.Мінска “Кубак Золака 2025”, кіраўнік каманды Дземяшкевіч Л.М. 🏆
Шчыры дзякуй за працу! 🙌
#Гiмназiя14 #Пераможцы #Творчасць

❤7👍1👏1
АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА”!☀️
Другі дзень у аздараўленчым лагеры “Сонейка” праходзіць вельмі насычана. 🎉
Дзеці наведалі Палац культуры Мінскага трактарнага завода, у якім паглядзелі прадстаўленне “Сцяпан салдат на выдумкі багаты”. 🎭
Яркай і запамінальнай падзеяй для дзяцей стаў візіт у заапарк! 🦁 Дзеці з вялікай цікавасцю назіралі за разнастайнымі жывёламі, птушкамі і рэптыліямі. 🐍
Асаблівае захапленне выклікалі малпачкі, грацыёзныя драпежнікі з сямейства каціных. 🐒
#Сонейка #Лагер #Дзеці #Гiмназiя14

❤5
Сёння ў рамках рэспубліканскай акцыі "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" ☀️ кіраўніком музея музычных інструментаў Ровенскай А.І. праведзена экскурсія для жыхароў Заводскага раёна. 🎶
#Вандруй #Натхняйся #Гiмназiя14
#Вандруй #Натхняйся #Гiмназiя14
❤5
ГАРАДСКАЯ СТУДЫЯ! 🌟
У гарадской студыі па беларускай мове і літаратуры гімназіі 14 працягваецца работа па падрыхтоўцы лепшых вучняў горада Мінска да конкурсаў і алімпіяд. 📚
Настаўнік рэсурснага цэнтра Тарасенка Вольга Феліксаўна правяла тэарытычны занятак “Атрыбуты нацыянальнага суверэнітэту. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў”, дзе разглядаліся асаблівасці нацыянальнага характару, побыту, культуры беларусаў на прыкладзе твора У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. 🌍
На практычным занятку разумнікі і разумніцы аналізавалі алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры. 📝
#ГарадскаяСтудыя #БеларускаяМова #Гiмназiя14

❤3
АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА” ☀️
Першы атрад лагера наведаў бібліятэку №13, дзе прайшла сустрэча з пісьменніцай Ірынай Фраловай. 😊 Дзеці пазнаёміліся з творчасцю аўтара, прынялі ўдзел у літаратурных гульнях і з задавальненнем набылі кнігі Ірыны Фраловай. 📚
Цікава і займальна прайшоў дзень у трэцім атрадзе лагера. 🎉 Выхаванцы атрада наведалі Музей музычных інструментаў гімназіі, дзе змаглі атрымаць асалоду ад ігры на інструментах, пагуляць у цікавыя і незвычайныя гульні. 🎶
#ЛагерСонейка #ІрынаФралова #ЛітаратурныяГульні #Гiмназiя14

👍1
ГАРАДСКАЯ СТУДЫЯ! 🏫
🌱На базе гімназіі працягвае работу гарадская студыя па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”. Кожны дзень удзельнікі студыі актыўна і весела паглыбляюць свае веды. 📚
Сёння разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Хмяльніцкай Наталляй Вікенцьеўнай👩🏫 разглядалі цяжкія пытанні “Марфалогія. Назоўнік. Граматычныя катэгорыі. Правапіс канчаткаў”, а на практыкуме разбіралі і выконвалі алімпіядныя заданні і шукалі назоўнікі ў прыродзе. 🌳
#Студыя #БеларускаяМова #Гiмназiя14

👍2
АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА” ☀️
Аздараўленчы лагер СОНЕЙКА з бадзёрым і вясёлым настроем бавіць свой канікулярны час. 😊
Каб пабываць у розных мясцінах, атрады выбралі прапанаваныя накірункі дзейнасці. 🌍
Хто наведаў музей мінералаў на факультэце землязнаўства пры БДУ, другія трапілі ў музей музычных інструментаў пад кіраўніцтвам Ровенскай А.І., а многія завіталі ў выязны планетарый. 🎶
Хай гэтыя вандроўкі спрыяюць аздараўленню выхаванцаў, пазнанню таямніц навакольнага свету і ўсведамленню традыцый і спадчыны нашай Беларусі! 🌟
#Сонейка #Аздараўленне #Музей #Планетарый #Гiмназiя14

👍2🤗2❤1
АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА” ☀️
Атрад “Спадарожнiкi” здзейсніў захапляльнае падарожжа ў свет камянёў і крышталяў, наведаўшы Геолага-мінералагічны музей на факультэце прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 🌍
Для юных даследчыкаў была арганізавана пазнавальная экскурсія. Супрацоўнікі музея пагрузілі дзяцей у зачаравальны свет мінералогіі. Дзеці змаглі зблізку разгледзець разнастайныя і ўнікальныя экспанаты з калекцыі музея: зіготкія крышталі кварца і аметыста, мудрагелістыя формы малахіта, старажытныя закамянеласці і шматлікія іншыя скарбы зямных нетраў. 💎
#Сонейка #Спадарожнікі #Музей #Гiмназiя14

ГАРАДСКАЯ СТУДЫЯ! 😊
👧🧒Удзельнікі гарадской студыі па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Тарасенкай Вольгай Феліксаўнай👩🏫 працавалі сёння “З складанымі пытаннямі марфалогіі. Прыметнік” 🌟, а на практыкуме разбіралі і выконвалі алімпіядныя заданні і шукалі прыметнікі ў прыказках і прымаўках.
А пасля сталі ўдзельнікамі творчай лабараторыі ў Дзяржаўным нацыянальным мастацкім музеі. 🎨
#ГАРАДСКАЯСТУДЫЯ #БеларускаяМова #БеларускаяЛітаратура #Гiмназiя14

❤4🤗1
АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА” ☀️
🌱Дабрачынная акцыя па добраўпарадкаванні тэрыторыі Заводскага раёна паркавых і лесапаркавых лакацый "ЗРОБІМ ГОРАД ЧЫСТЫМ" прайшла з удзелам выхаванцаў летніка СОНЕЙКА. 🌳
🌸Рабяты разам з выхавальнікамі плённа працавалі, прыбіралі смецце, ламачча, назіралі за жывой прыродай, якая аддзячыла ім спевамі птушак і бадзёрым настроем. 🎶
🫶Такога роду мерапрыемствы ўзбагачаюць унутраны свет дзяцей, прымушаюць іншы раз задумацца і прымаць правільныя рашэнні ў адносінах да навакольнага свету і самога сябе. 🌍
#ЗробiмГорадЧыстым #Соннйка #Экалогія #Гiмназiя14

👍4