ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
451 subscribers
7.05K photos
179 videos
13 files
225 links
加入频道
🇧🇾“МАЯ БЕЛАРУСЬ”😍

Вучні 9 “Б” класа гімназіі наведалі выставу дасягненняў суверэннай Беларусі “Мая Беларусь” у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. 😊

На выставе былі прадстаўлены не толькі экспазіцыі ў павільёнах, але і розныя тэматычныя лакацыі на вуліцы. 🌟🌳

Таксама кожны ўдзельнік мог наведаць зону культурных мерапрыемстваў з унікальным праектам пад агульнай назвай “Беларусь – месца сілы”. Тут гімназісты мелі магчымасць азнаёміцца з цікавымі праектамі, якія раскрываюць багацце і разнастайнасць беларускай культуры і дасягненняў. 🎨📚

#МаяБеларусь #Культура #МесцаСілы #Гiмназiя14
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!😊

У гімназіі прайшла інфармацыйная акцыя "Быць акцябронкам", дзе вучні пазнаёміліся з сімволікай БРПА.📝

КВЗ прайшоў у цёплай сямейнай атмасферы, куды далучылася каманда бацькоў! Рабяты ўспомнілі мноства прафесій, пазналі новыя, выяўлялі знаходлівасць і гумар. Гэта было весела і пазнавальна!🎉

У 11 класе прайшло мерапрыемства “Прыярытэты і дасягненні”. Вучні пачулі карысную інфармацыю пра беларускіх вучоных. Слухалі выступленне Крупскай Антаніны, якая азнаёміла са сваёй навуковай працай “Ваенны плакат як моцны сродак прапаганды”.📚

Вучні 6 класаў наведалі інтэрактыўную пляцоўку "У будучыню — разам!" Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка ў рамках маштабнай рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства».✨️

Настаўнікі гімназіі наведалі гала-канцэрт майстроў мастацтва і таленавітай моладзі ў Палацы Рэспублікі "Мая зямля, мая Радзіма названа светла - Беларусь". Дзе атрымалі асалоду ад жывага гучання любых сэрцу і знаёмых з дзяцінства мелодый.🎶

#Гiмназiя14 #Культура #Адукацыя
☀️АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР!🌞

Выхаванцы школьнага лагера “Сонейка” не сумуюць, весела і актыўна вабяць час. ☀️

Сёння з асабістым задавальненнем наведалі кінатэатр “Камсамолец”, дзе прагледзелі анімацыйны фільм "Спеў сірын". 🎬

Дзеці падрыхтавалі малюнкі да выставы, прысвечанай Дню роднай мовы. 🎨 На кожным малюнку напісалі шчырыя віншаванні і пажаданні роднай мове. ❤️

#Сонейка #Культура #Гiмназiя14
Вучні 5 «А» класа гімназіі наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, дзе быў праведзены Музейны занятак па тэме «Археалагічныя раскопкі". 🏺

Падчас заняткаў вучні пазнаёміліся з адной з самых цікавых прафесій – археолаг. 👷‍♂️

Пад кіраўніцтвам музейнага педагога яны даследавалі культурныя пласты, вучыліся вызначаць бакі свету, вялі палявы дзённік, складалі план раскопу і знаходзілі розныя рэчы. 📜

Занятак даў унікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу палявых экспедыцый, не пакідаючы музейнай залы. 🌍

#Гiмназiя14 #Археалогія #Музей #Культура