ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
434 subscribers
6.93K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🌲

Дарагія сябры! 😊 З радасцю паведамляем, што ў нашай гімназіі стартаваў унікальны праект “Елка шчаслiвых iмгненняў”, накіраваны на ўзаемадзеянне з сям'ёй і стварэнне цёплай і сяброўскай атмасферы ў гімназіі! 🎄💖

Увесь месяц будзе напоўнены добрымі справамі. 🌟🎉 Кожны дзень мы будзем здымаць з елкi канверт з цікавым заданнем, выконваць яго i дзялiцца фотаздымкамi i вiдэа. 📸🤗 Гэта выдатная магчымасць не толькі праявіць сваю крэатыўнасць, але і зрабіць нешта добрае для навакольных. 🌈💪 Кожны дзень будзе напоўнены новымі выклікамі і пазітывам! 🎊

Далучайцеся да нас у гэтым займальным падарожжы, каб разам ствараць атмасферу цяпла і клопату ў нашай гімназіі! ❤️🌍 БУДЗЕМ РАЗАМ СТВАРАЦЬ СВЯТА! 🎇🎁

#Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Дабро #Сям#Творчасць #Свет #ЦёплаеСерца
🎄ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🎄

Заданне адвэнт-елкі выканана!🌲 Дамы гімназістаў і сама гімназія заззялі навагоднімі агнямі! Кожнае акно стала маленькім творам мастацтва, ствараючы чароўную атмасферу свята.

Дзеці, бацькі і настаўнікі з радасцю працавалі над афармленнем, і вынік перасягнуў чаканні. 🎉 Няхай гэты праект нагадае нам пра цуды навагодняга часу! 🌟

РАЗАМ СТВАРАЕМ ПРЫГАЖОСЦЬ! 💫

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Гімназія14 #Творчасць #Чароўнасць
🧩 ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА 😄

✨️У актавай зале гімназіі прайшла творчая сустрэча вучняў пачатковых класаў з вядомым беларускім пісьменнікам, аўтарам шматлікіх энцыклапедый для дзяцей і дарослых Д.В.Кашаварам. 🎉

🎓Гімназісты з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні аўтара, прымалі ўдзел у энцыклапедычнай віктарыне і атрымлівалі падарункі ад выдавецтва ”Адукацыя і выхаванне”. 🎁

ДА ВЕДАЎ З ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯЙ! 📚🤓

#Гiмназiя14 #Творчасць #Энцыклапедыя #Віктарына
Вось і наступіў доўгачаканы для пачаткоўцаў ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ. 🎉 Урачыстая сустрэча, прысвечаная адкрыццю тыдня пачатковай школы пад назвай “Няўрымыслівая прастора ідэй і творчасці” стартавала! 🌟

Вучняў чакаюць творчыя пляцоўкі: Галерэя крэатыву, Тэрыторыя краязнаўства, Акадэмія Піфагора, Каралеўства чыстапісання і красамоўства, Галактыка музыкі і весялосці, Дзень спорту і здароўя! 🎨🎶

Настаўнікі пачатковых класаў правялі анкетаванне вучняў на прадмет іх інтарэсаў і мерапрыемстваў, якія ўключылі ў план тыдня. 📝 Дзеці атрымалі індывідуальныя і калектыўныя заданні, паабяцалі з вялікім жаданнем прадэманстраваць усе свае веды і ўменні! 💪

#Гiмназiя14 #ТыдзеньПачатковыхКласаў #Творчасць
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ IМГНЕННЯЎ🎄

Мы парадаваліся новаму заданню навагодняга праекта! Атрымалі мноства фотаздымкаў дзіўных елачных цацак, зробленых сваімі рукамі. Кожная цацка - гэта маленькі твор мастацтва, поўны цяпла і крэатыўнасці! ❤️🎨

Дзякуй усім удзельнікам за фантазію і працу! Не церпіцца ўбачыць гэтыя прыгажосці на нашых ёлках! 🎉🌟

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Творчасць #Гiмназiя14
😊 Крочыць па планеце наш народ вясёлы ДЗЕЦІ! Неўрымслівая прастора ідэй і творчасці 12 снежня завітала ў КАРАЛЕЎСТВА ЧЫСТАПІСАННЯ І КРАСАМОЎСТВА.

🌟 Сцежкамі вандровак у рамках літаратурай віктарыны КАЗАЧНЫ КАЛЕЙДАСКОП і конкурсу чытальнікаў вершаў ЗІМОВЫМІ СЦЕЖКАМІ павольна завіталі ў краіну ЧЫСТАПІСАННЯ І ПІСЬМЕННАСЦІ.

📚 Кожны меў магчымасць праявіць свой талент, адукаванасць, ідэйнасць і кемлівасць. 💡 Пажадаем нашым пачаткоўцам натхнення на заўтрашні дзень! А заўтра прыемны сюрпрыз - Каляровая чырвоная пятніца)))

#КаралеўстваЧыстапісання #Творчасць #Літаратура #Гiмназiя14 #ТыдзеньПачатковайШколы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ✨️

❄️ 13 снежня ❄️
Добрай раніцы! ☀️

Сёння вас чакае чарговае заданне, дзе вы зможаце творча сябе праявіць! 🎨
Вам неабходна стварыць рэкламу навагодняга мультфільма ці фільма, які вам больш за ўсё падабаецца

Будзе гэта малюнак, відэа, фотаздымак ці іншая варыяцыя - калі ласка, выбірайце, што вам больш да спадобы! 📸

#Творчасць #Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў
☺️ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЫ!🎉

Незвычайна прайшоў 5 дзень тыдня пачатковых класаў!🤩
Сёння дзень быў напоўнены творчасцю і прыгажосцю. 🌈 Гэты дзень быў чырвоным❤️, яркім, вясёлым, цікавым!

Да гімназістаў 1-2-х класаў прыехаў ТЭАТР “Залюстаркоўе”. Дзецям расказалі, як важна выконваць правілы дарожнага руху. 🚦

🥳Але самая вясёлая частка сённяшняга дня - краіна творчасці “мы шукаем таленты!”. Гімназічная скарбонка папоўнілася яркімі талентамі. 🌟 Нашы дзеці самы яркія, прыгожыя і таленавітыя!

#ТыдзеньПачатковайШколы #Таленты #Творчасць #Гiмназiя14
✨️ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ!🎄

Выканана заданне пераднавагодняга праекта!

Нашы вучні праявілі неверагодны творчы падыход 🌟, ствараючы рэкламу да сваіх любімых мультфільмаў, кніг і казак. Кожны праект стаў унікальным і яркім , адлюстроўваючы асабістыя захапленні і фантазію дзяцей!

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Творчасць #Гiмназiя14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ!🌲

❄️ 17 снежня ❄️
Сёння адкрыты чарговы канверт 💌

Заданне ў ім творчае: упрыгожыць уваходныя дзверы ❄️ 🎄
Стварайце прыгажосць 😉

#Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Творчасць #Дзверы
🧩ПЕДАГАГІЧНЫ САВЕТ!✨️

У гімназіі прайшло пасяджэнне педагагічнага савета па тэме “Формы, метады і прыёмы фарміравання творчай асобы на вучэбных занятках”. 💡

У ходзе работы педагогаў былі абмеркаваны новыя формы і метады правядзення вучэбных заняткаў, актыўныя формы i метады фармiравання творчай асобы вучня на ўроках англiйскай мовы i ў пазакласнай працы, прыёмы фарміравання творчай асобы на ўроках беларускай мовы і літаратуры, пра выкарыстанне “народнай” методыкі (з пальцаў) для фарміравання і развіцця творчых здольнасцей вучняў. 🌟

👍 Педагогі пазнаёміліся з выкарыстанне прыёму “Кластар” у пачатковай школе для развіцця інтэлектуальнай творчай асобы вучня і выкарыстанне штучнага інтэлекту на вучэбных занятках. 🤖

#Гiмназiя14 #Творчасць #Метады #Педагогіка #Навучанне
🎊УРАЧЫСТАЕ УЗНАГАРОДЖАННЕ! 🎉

🏛У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў XII гарадскога фестываля праектных і даследчых работ вучняў пачатковых класаў “Пазнанне і творчасць”. 🌟

Сярод іх і вучань нашай гімназіі Вайнеловіч Павел з неверагодна цікавым і незвычайным праектам “Музей у чамадане” 🧑🎓

Жадаем поспехаў, новых дасягненняў і перамог юнаму таленту! 💪

#Гiмназiя14 #Перамога #Творчасць #Навука