ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
444 subscribers
7K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА! 😊

У гімназіі прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства ад Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа для старшакласнікаў. Вучні даведаліся аб спецыяльнасцях у галіне энергетыкі, умовах паступлення і перспектывах працаўладкавання. ⚡️

Вучні атрымалі карысную інфармацыю для выбару будучай прафесіі. Дзякуем Мінскаму дзяржаўнаму энергетычнаму каледжу! 🙏🎓

Інспектар Катовіч Лізавета Міхайлаўна правяла прафілактычную гутарку для навучэнцаў 2, 5, 7 і 4 класаў. Тэмы абмеркавання ўключалі правілы паводзін у школе і грамадскіх месцах, правілы дарожнага руху, а таксама адказнасць за хуліганства. 🚦

Вучні актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, задавалі пытанні і дзяліліся сваімі меркаваннямі. Дзякуй Лізавеце Міхайлаўне за важную інфармацыю і карысныя парады! 🌟💬

#Гiмназiя14 #Прафарыентацыя #Энергетыка #Прафілактыка