ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
463 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
😊 МУЗЕЙНЫ ЗАНЯТАК 🎨

Вучні 4 “Б” класа наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, дзе даведаліся пра старажытных людзей 🏺, прылады працы 🔧, зброю 🗡️, убачылі старажытны друкарскі станок і старонкі кніг 📖.

Для вучняў 6 “А” класа ў тым жа гістарычным музеі быў праведзены музейны занятак па гісторыі Беларусі “Полацкае княства” 🏰. 📚

#Гiмназiя14 #Музей #Гісторыя #Культура #ПолацкаеКняства
7🫡1
😄МУЗЕЙНАЯ ЭКСКУРСІЯ💫

Вучні 8-х класаў гімназіі наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. 🎨

Была праведзена экскурсія “Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца 20 ст.”. 📜

У вучняў адбылося цікавае змястоўнае гістарычнае падарожжа па старонках беларускага мінулага. 🌍

#Гісторыя #Беларусь #Музей #Гiмназiя14
4🫡3👍2
🧩ЭКСКУРСІЯ Ў МУЗЕЙ! 😊

Вучні 6 “Б” і 6 “Г” класаў гімназіі наведалі Нацыянальны музей гісторыі і культуры РБ. 🏛️
Гімназісты апынуліся ў Полацкім княстве, даведаліся пра цікавыя падзеі і рэчы часоў Сярэднявечча. 🏰

Дзеці былі ўважлівыя, бо захапляльна расказваў экскурсавод. 👨‍🏫
Задавалі пытанні і гэта вельмі парадавала.

#Экскурсія #Музей #Гісторыя #Культура #Гімназiя14
3
✨️Для вучняў 5-х класаў гімназіі ў музеі Партызанскай Славы да гадавіны вызвалення блакаднага Ленінграда праведзены музейны ўрок "Была вайна... Была блакада".🕯

На гэтым мерапрыемстве вучні пазнаёміліся з прыкладамі гераізму леніградцаў, якія, нягледзячы на выпрабаванні, выжывалі, ратавалі жыццё, заставаліся людзьмі. 💪

#Гiмназiя14 #Блакада #Героізм #Музей #Памяць
👍2🍓2🫡1
Вучні 5 «А» класа гімназіі наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, дзе быў праведзены Музейны занятак па тэме «Археалагічныя раскопкі". 🏺

Падчас заняткаў вучні пазнаёміліся з адной з самых цікавых прафесій – археолаг. 👷‍♂️

Пад кіраўніцтвам музейнага педагога яны даследавалі культурныя пласты, вучыліся вызначаць бакі свету, вялі палявы дзённік, складалі план раскопу і знаходзілі розныя рэчы. 📜

Занятак даў унікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу палявых экспедыцый, не пакідаючы музейнай залы. 🌍

#Гiмназiя14 #Археалогія #Музей #Культура
👍41
МУЗЕЙНЫ ЎРОК! 😍

Для вучняў 4 “А” класа быў праведзены ўрок у беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 🖼️

Многа цікавых звестак пачулі гімназісты. 📚

З асаблівай увагай слухалі пра абаронцаў Радзімы, якія самаахвярна змагаліся за тое, каб мы жылі ў свабоднай і мірнай краіне. 🕊️

#Гiмназiя14 #Музей #БеларускаяГісторыя
7❤‍🔥1
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🌱

☀️Гарадскі этап конкурсу “Спорт сям’і з году ў год сілу духу надае” прайшоў у гімназіі.🎉 Мерапрыемства было арганізавана ў форме тэатралізаванага спартыўна-забаўляльнага свята ў басейне. Удзельнікі свята віталі вясну, спявалі разам з заслужаным аматарскім калектывам фальклорным ансамблем “Дударыкі” песні-вяснянкі, праводзілі размінку.🏊‍♀️
☀️Вучні 8-х класаў наведалі Нацыянальны мастацкі музей.🎨 З імі была праведзена экскурсія па 20 калекцыях і 2 зборах – нацыянальнага і сусветнага мастацтва, у тым ліку па творах майстроў Заходняй Еўропы і краін Усходу XV-XX стагоддзяў.
☀️Напрыканцы вясновых канікул вучні 7а, 7б, 7в і 9б класаў адправіліся ў падарожжа ў Гродна. Горад Гродна займае асаблівае месца сярод культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі. У Гродна вельмі шмат славутасцяў, многія з іх маюць важнейшае значэнне для ўсёй краіны. Мы наведалі Стары і Новы замак, Каложскую царкву, музей гісторыі з інтэрактыўнай праграмай і Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”.🏰

#Гiмназiя14 #Спорт #Музей #Гродна
👍3
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!☀️

🌟Вучні 5 класаў гімназіі адправіліся ў цікавую паездку ў Мір і Нясвіж у рамках акцыі "30 дзён да Перамогі"!🇧🇾 Пачалі з Мірскага замка, які ў час Другой сусветнай вайны стаў важным пунктам у гісторыі Беларусі. Наведалі Нясвіжскае гета, дзе ўбачылі сляды страшнага мінулага.🏰 Гэта месца нагадала пра трагедыі, якія перажылі людзі, і пра неабходнасць памятаць пра іх.
🌟Вучні 10"Б" класа наведалі кінатэатр "Камсамолец". Пасля прагляду дылогіі "Спаленыя вескі" і "Лагеры смерці" ніхто не застаўся абыякавым.💔
🌟Вучні 9-х класаў наведалі музей МУС Рэспублікі Беларусь🚔, дзе пазнаёміліся з гісторыяй беларускай міліцыі, яе подзвігамi ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
🌟З вучнямі была праведзена гульня-віктарына "Свет прафесій". Вучні разгадвалі рэбусы, гулялі ў пантамімы, адгадвалі мелодыі, азнаёміліся з рэдкімі прафесіямі; ўзнагароджаны Дыпломамі і салодкімі прызамі.🍬
🌟Вучні 5"А" класа наведалі занятак па праграме "ЭкаМір" у Ддiм "Золак" на тэму "Экалогія і ахова прыроды".🌱

#Гiмназiя14 #Паездка #Музей
👍7
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ! ☀️

🌟Лепшыя гімназісты 10-х класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Спяваем гімн разам"🎤 на базе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Мерапрыемства сабрала моладзь з розных куткоў г. Мінска, што спрыяла ўмацаванню сяброўскіх сувязяў🤝 і супрацоўніцтва паміж навучальнымі ўстановамі.

Узмоцненыя духам адзінства, гімназісты атрымалі магчымасць прадэманстраваць свае патрыятычныя пачуцці, што зрабіла гэты дзень сапраўдным святам для ўсіх прысутных.🥳 Мы верым, што такія акцыі з'яўляюцца важным крокам у выхаванні будучых лідараў краіны і падтрымцы духу супольнасці.

Запрашаем далучацца да падобных мерапрыемстваў у будучыні!🚀 Разам мы можам многае!

🌟У гімназіі прайшоў Дзень Здароўя «Гімназія спартыўная» 🤾‍♀️ сярод навучэнцаў 3-4 класаў.

🌟Вучні 8-х класаў наведалі Музей Вялікай Айчыннай вайны. Гімназісты праз маўклівыя сведкі трагічных і гераічных падзей прайшліся па незабыўных старонках гісторыі і аддалі даніну памяці героям Перамогі. 🕊️

#Гімн #Музей #Гiмназiя14
👍5
🍭САЛОДКАЯ ЭКСКУРСІЯ! 🍬

Для вучняў 3"А" класа выдаўся салодкі дзень))🎉

Рабяты наведалі кандытарскую фабрыку СЛОДЫЧ , дзе наяву ўбачылі працэс вытворчасці пячэння розных форм і смакаў, прадэгуставалі прадстаўленыя прысмакі.

Пабывалі ў музеі фабрыкі, даведаліся пра 3 філіялы ў гарадах Беларусі, убачылі іх прадукцыю.🍰

#Гiмназiя14 #Слодыч #Музей
4
АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА” ☀️

Аздараўленчы лагер СОНЕЙКА з бадзёрым і вясёлым настроем бавіць свой канікулярны час. 😊

Каб пабываць у розных мясцінах, атрады выбралі прапанаваныя накірункі дзейнасці. 🌍

Хто наведаў музей мінералаў на факультэце землязнаўства пры БДУ, другія трапілі ў музей музычных інструментаў пад кіраўніцтвам Ровенскай А.І., а многія завіталі ў выязны планетарый. 🎶

Хай гэтыя вандроўкі спрыяюць аздараўленню выхаванцаў, пазнанню таямніц навакольнага свету і ўсведамленню традыцый і спадчыны нашай Беларусі! 🌟

#Сонейка #Аздараўленне #Музей #Планетарый #Гiмназiя14
👍2🤗21
АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА” ☀️

Атрад “Спадарожнiкi” здзейсніў захапляльнае падарожжа ў свет камянёў і крышталяў, наведаўшы Геолага-мінералагічны музей на факультэце прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 🌍

Для юных даследчыкаў была арганізавана пазнавальная экскурсія. Супрацоўнікі музея пагрузілі дзяцей у зачаравальны свет мінералогіі. Дзеці змаглі зблізку разгледзець разнастайныя і ўнікальныя экспанаты з калекцыі музея: зіготкія крышталі кварца і аметыста, мудрагелістыя формы малахіта, старажытныя закамянеласці і шматлікія іншыя скарбы зямных нетраў. 💎

#Сонейка #Спадарожнікі #Музей #Гiмназiя14
3