ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
👐ДАБРАЧЫННАЯ АКЦЫЯ!✨️

У Рэспубліцы Беларусь стартавала дабрачынная акцыя ”Нашы дзеці”. 😊 Вучні 6 “В” і 6 “Г” класаў прынялі ўдзел у яе адкрыцці на базе ПДіМ ”Золак”. 🎉 Дабрачынная акцыя дазваляе прыцягнуць увагу да праблем дзяцінства. ✨️

Галоўная мэта акцыі - дайсці да кожнага дзіцяці, каб кожны адчуў свята. 🎈 Вучні нашай гімназіі з задавальненнем паглядзелі яркі і прыгожы святочны канцэрт і атрымалі зарад эмоцый і пазітыўны настрой! 🌈 Цікавыя і таленавітыя нумары нікога не пакінулі абыякавымі! 🎶

#НашыДзеці #Дабрачыннасць #Гiмназiя14 #Акцыя
👍2🫡2
30 ДЗЁН ДА ПЕРАМОГІ! 🎉

🌟У рамках акцыі “30 Дзён да Перамогі” вучні 10-га педагагічнага класа гімназіі прынялі ўдзел у праекце Трохвугольнік Перамогі, які праводзіцца ў мэтах прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, павышэння гістарычнай пісьменнасці і патрыятычнага выхавання маладога пакалення. 📚

Вучні напісалі ліст Герою і адказалі на пытанні віктарыны аб Вялікай Айчыннай вайне. ✍️

#ТрохвугольнікПерамогі #Акцыя #Гімназія14
👍6❤‍🔥1🫡1