ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
449 subscribers
7.12K photos
182 videos
13 files
226 links
加入频道
🇧🇾У гімназіі адбылося ўрачыстае ўступленне ў рады ГА "БРПА".

🔸Акцябраты і піянеры, уступаючы ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, перад сваімі таварышамі ўрачыста паабяцалі: любіць сваю Радзіму, быць добрым, сумленным і справядлівым, заўсёды прытрымлівацца Статута і традыцый Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

🇧🇾 8 мая адбылося ўрачыстае ўступленне ў рады ГА "БРПА" (піянеры), прымеркаванае да Дня Перамогі з удзелам адміністрацыі Заводскага раёна.

🔸Акцябраты ўступалі ў піянеры каля архітэктурна-скульптурнага знака "Беларусь партызанская". Вучні ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання, усклалі кветкі і далі клятву: любіць і абараняць сваю Радзіму.

#Заводскі
#гімназія14
🔥З мэтай фарміравання і развіцця сістэмы патрыятычнага выхавання, падтрымкі цікавасці да гістарычнага мінулага сваёй Радзімы, ушанавання гістарычнай і культурнай спадчыны, у рамках акцыі " 30 дзён да Перамогі" для вучняў 8-х класаў было арганізавана і праведзена падарожжа ў г.Брэст .

👫Вучні наведалі археалагічны музей" Бярэсце", музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцей, правялі незабыўную экскурсію па крэпасці- героі Брэст.

Вучні атрымалі вельмі карысны незабыўны вопыт.

#Заводскі
#гімназія14
#музей
🇧🇾Вучні гімназіі прынялі ўдзел у гарадскім мерапрыемстве , прымеркаваным да дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

🔥Самым годным акцябратам былі павязаныя гальштукі адміністрацыяй горада.

🙏Піянеры далі клятву, усклалі кветкі і падзяліліся сваімі ўражаннямі з прэсай.

👫Вучні 9 - х класаў гімназіі паўдзельнічалі ў патрыятычнай акцыі Заводскога раёна "Праспяваем гiмн разам".

🇧🇾Усе разам спявалі гімн на фоне вялікага сімвала нашай дзяржавы - сцяга Рэспублікі Беларусь.

🔥Таксама на мерапрыемстве выступіла з натхняльнай прамовай намеснік кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна Алена Зелянко, замацаваўшы пачуццё яднання ў любові да роднай сімволікі.
👫Вучні 5 "А" класа наведаў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

🔸
Для вучняў правялі аглядавую экскурсію па 8 экспазіцыйных залах музея з праглядам урыўка са спектакля “Паўлінка” на імправізаванай сцэне ў тэатральнай зале музея, з інтэрактыўнай зонай “Хлопчык і лётчык”.

🇧🇾Напярэдадні Дня Дзяржаўнага Сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь вучні 1-х класаў прынялі ўдзел у майстар- класе " Малюем дзяржаўныя сімвалы маёй краіны".
Мерапрыемства праходзіла пад дэвізам "Мы ганарымся сімваламі сваёй краіны, з павагай і пашанай ставімся да іх" .

🇧🇾Вучні 6-х класаў здзейснілі падарожжа па Беларусі, дзе пазнаёміліся з сімваламі нашай дзяржавы і паразмаўлялі аб тым, што такое Радзіма.

Мерапрыемства скончылася віктарынай і салодкімі падарункамі